Month: Кастрычнік 2018
Анатоль Грачанікаў “Верасень”
Зноў верасень —
Запаслівы грыбнік —
Шчыруе па імшастых баравінах.
Трымціць раса на звонкіх павуцінах,
І травастою пах яшчэ не знік.
Немітусліва
Промні аж да дна
Прасвечваюць азёрныя глыбіні.
І гронкі ацяжэлыя каліны
Насыціліся сокамі спаўна.
Мне даспадобы
Верасень заўжды.
І не таму, што ў ім я нарадзіўся.
У верасні мне свет увесь адкрыўся
У спеласці сакоўнай — малады.
Так, свет!
І сам я ў вераснёвы час,
Прасвечаны святлом яго, як гронка,
Спяваю і не ціха, і не звонка
Для вас, абшары родныя, для вас,
Шчымліва
Адчуваючы душой
Закончаную яснасць у прыродзе,
І ў жураўліным сцішаным палёце,
І ў засцюдзелай быстрыні рачной.
Вулля
Шукае позняя пчала.
Лагодна-мяккі свет, нібы вашчына.
І дабратой прасвечана Айчына
У барвах баравіннага святла.
Незразумелыя словы
- Шчыраваць – усердствовать, сильно стараться.
- Імшасты – покрытый мхом.
- Баравіна – 1) молодой хвойный лес; 2) возвышенность в бору.
- Трымцець – трепетать, дрожать.
- Немітусліва – без суеты, спокойно.
- Гронка – гроздь.
- Даспадобы – по нраву, нравится.
- Абшары – просторы.
- Шчымліва – щемяще, так, что берет за душу.
- Вашчына – неочищенный воск; пустые пчелиные соты.
- Барва – окраска; бордовый цвет.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.
Анатоль Грачанікаў “Як ападае ліст”
Як ападае ліст, як ападае…
Нібы дазволу ў восені пытае.
Бывай, галінка гнуткая, бывай!
Няхай цяпер цябе галубіць вецер,
Салодка закалыхвае пад вечар
І будзіць на зары цябе няхай.
Хіба табе, пажоўклы, я раўня?
З табою развітацца мне не сорам,
Як з небам — ціхім пераспелым зорам
Перад прыходам маладога дня.
Бывайце, сонца, поле і таполя!
Мне час заснуць у восені ў прыполе…
Незразумелыя словы
- Дазвол – разрешение.
- Галінка – веточка.
- Гнуткі – гибкий.
- Галубіць – ласкать.
- Пажоўклы – пожелтевший.
- Прыпол – подол.
Уладзімір Караткевіч “Лісце”
Восень прайшла пералескамі
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі1
Лісце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце.
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым…
Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце,
Сто лісцяў,
Дзесяць лісцяў,
Ліст.
Незразумелыя словы
- Няголены – небритый.
- Ржышча – стерня, сжатое поле.
- Арабеска – сложный орнамент из геометрических фигур, листьев или цветов, напоминающий арабские узоры.
- Струменьчык – небольшая струйка.
Якуб Колас “На рэчцы”
Незразумелыя словы
- Разднее – рассветёт.
- Шыбуе – идёт.
- Мацаваць – проверять крепость, толщину (льда).
- Скаўзануцца – поскользнуться.
- Запраторыць – сковать, упрятать.
- Глыза – ледяная глыба.
- Націна – слабое, нестойкое растение.
- Абалонь – часть долины реки, которая во время половодья заливается водой.
- Супоня – ремень для фиксации хомута на лошади (в тексте – лёд, который сковывает воду).
- Гонта – небольшая дощечка для покрытия крыши дома.
- Аматар – любитель (в тексте – художник).
- Спасаваць – струсить.
- Штукар – фокусник, выдумщик.
- Жарт – шутка.
- Пахілы – наклоненный.
- Пыха – спесь.
- Свавольніцтва – своеволие.
- Панаваць – господствовать.
- Вандраваць – путешествовать.
- Стварэнне – создание.
- Зыкі – звуки.
- Не шкнуць – молчать, не подавать голоса.
- Страха – крыша.
- Смуга – дымка.
- Башлык – капюшон.
- Зухаваты – бойкий, удалой.
- Шыба – стекло.
- Чарот – камыш.
- Хвацкі – отменный.
- Зяўра – пасть (у зверя).
- Блазнота – легкомысленный человек.
- Спакуса – искушение.
- Стхарыцца – притаиться, как хорёк, притихнуть.
- Апратка (вопратка) – одежда.
- Дол – земля.
- Пашыбае – пронизывает.
- Мур – здание из камня.
- Зацяты – упрямый, скрытный.
- Друзачкі – маленькие осколки чего-то разбитого.
- Пырскі – брызги.
- Сугалоссе – созвучие.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.
Якуб Колас “Песня ляснога жаваранка”
Незразумелыя словы
- Вартаўнік – сторож, охранник, караульный.
- Постаць – фигура.
- Гай – роща.
- Падарожны – проезжающий.
- Груд – холм.
- Камель – ствол.
- Накшталт – наподобие, вроде.
- Шчыльна – плотно.
- Туліцца – льнуть (к кому-то, чему-то).
- Зграбны – стройный.
- Лука – дугообразный поворот реки.
- Стужка – лента.
- Баравіна – молодой хвойный лес.
- Парасон – зонт.
- Зумканне – гудение крылышек насекомых.
- Краскі – цветы.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.
Анатоль Грачанікаў “Зоры спяваюць”
Чуеш, спяваюць зоры,
Якія дзіўныя галасы
У гэтым нябесным хоры!
Журлівыя1, светла-звонкія,
Натомленыя, як дзіцячыя, — тонкія.
Самотныя, бесклапотныя,
Радасныя, гаротныя.
Чуеш, спяваюць зоры.
Якія дзіўныя галасы
У гэтым нябесным хоры!
Незразумелыя словы
- Журлівы – грустный, печальный.
- Натомлены – утомлённый.
- Самотны – одинокий.
- Бесклапотны – беззаботный.
- Гаротны – горестный.
Максім Багдановіч “Зімой”
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
І волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць.
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
І рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.
Незразумелыя словы
- Мары – мечты (в тексте – привидения).
- Вільготны – влажный.
- Стуль – оттуда.
- Рыза – облачение священника (в тексте – очень красивый снежный покров).
- Бомы – звоночки.
- Бор – хвойный лес.
- Гоні – просторы, поля.
Андрэй Федарэнка “Падслуханая казка”
Незразумелыя словы
- Дзьмухавец – одуванчик.
- Лотаць – кувшинка, калужница.
- Валошка – василёк.
- Вяргіня – георгин.
- Гурба – сугроб.
- Ложак – кровать.
- Поплаў – заливной луг.
- Стракаты – пёстрый.
- Дыван – ковёр.
- Шыпулькі – колючки.
- Парцалянавы – фарфоровый.
- Званочак – колокольчик.
- Півоня – пион.
- Бесклапотны – беззаботный.
- Крышталь – хрусталь.
- Пялёстак – лепесток.
- Варажыць – колдовать.
- Стужка – лента.
- Вабнасць – привлекательность.
- Мармуровы – мраморный.
- Помнік – памятник.
- Ахвяраванні – пожертвования.
- Сухоты – туберкулёз.
- Саха – сельскохозяйственное орудие для вспашкі земли.
- Глеба – почва.
- Бруд – грязь.
- Стакротка – маргаритка.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.
Георгій Марчук “Чужое багацце”
Незразумелыя словы
- Смалярня – предприятие по изготовлению смолы.
- Капялюш – шляпа.
- Абцасы – каблуки.
- Скруха – скорбь.
- Ліст – письмо.
- Зажурыцца – загрустить.
- Рунь – молодые всходы озимых культур.
- Вандраваць – путешествовать.
- Пастка – ловушка.
- Літасць – милость.
- Парада – совет.
- Маніць – обманывать.
- Шлях – путь.
- Скрыжаванне – перекресток.
- Скеміць – сообразить.
- Купіна – кочка.
- Турбавацца – волноваться.
- Даспадобы – нравится.
- Хлусіць – обманывать.
- Атручаны – отравленный.
- Вонкі – снаружи, наружу.
- Канаць – умирать.
- Рупіцца – стараться.
- Кашуля – рубашка.
- Алей – растительное масло.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.
Уладзімір Караткевіч “Нямоглы бацька”
Незразумелыя словы
- Саха – сельскохозяйственное орудие для вспашки земли.
- Непамысна – неудобно, муторно, стыдно.
- Супольны – совместный (в тексте – место, где собиралось на совет всё село).
- Грамада – община.
- Віраваць – бурлить.
- Каламуціць – мутить.
- Гарладзёрыць – сильно кричать, орать.
- Барана – сельскохозяйственное орудие для обработки земли, выравнивания и разбивания глыб.
- Будан – шалаш.
- Сушняк – сухие поленья для розжига костра.
- Цяпельца – небольшой костёр.
- Біклажка – походная ёмкость для жидкостей.
- Сутонне – полумрак.
- Стайня – конюшня.
- Галіны – ветки.
- Сцябаць – бить.
- Патыліца – затылок.
- Камора – холодное помещение в доме для хранения запасов еды, одежды и т.д.
- Гарышча – чердак.
- Падпамосце – подвал.
- Панадворак – двор.
- Свіран – холодное строение для хранения зерна, муки и других продуктов.
- Страха – крыша.
- Падстрэшак – навес.
- Казлы – центральный брус крыши дома.
- Стаў (ставок) – небольшой, искусственно выкопанный водоем.
- Падмосце – подпол.
- Ніцма – ничком, лицом вниз.
- Трэскі – щепки.
- Ветах – старая луна.
- Палёгка – облегчение.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.