Яўгенія Янішчыц “Мова”

Чую тваю жаўруковую музыку

Ў скошаных травах мурожных.

Мова! Як сонца маё

беларускае,

Ты свецішся словам кожным.

Цябе і заворвалі, і закопвалі,

І ўсё ж нашы продкі праз гора

Данеслі да нас цябе,

родную, цёплую,

Жывую і непаўторную.

І калі ты мяне толькі паклікаеш,

Памру за цябе без енку.

Нашу я любоў да цябе

                                    вялікую

У сэрцы сваім маленькім.

 

Незразумелыя словы

  1. Мурожны – покрытый густой сочной травой.
  2. Заворваць – запахивать (земли).
  3. Енк – стон.
  • Лексіка

Лексіка

 


Тэгі: , ,

Posted 14.10.2018 by Varvaryshka in category "Лексіка беларускай літаратуры 5 класа

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *