Day: 15.10.2018
Казка “Разумная дачка”
Незразумелыя словы
- Частаваць – угощать.
- Кволы – слабый, малорослый.
- Акрыяць – набраться сил, выздороветь.
- Кемлівы – смышлёный.
- Зажурыцца – загрустить.
- Скардзіцца – жаловаться.
- Шпарка – быстро.
- Турбавацца – беспокоиться.
- Гняды – масть лошади красно-рыжего цвета с чёрным хвостом и гривой.
- Рэшата – сито.
- Бізуноў даць – побить (кого-то).
- Хмызняк, хмызы – заросли.
- Кашуля – рубашка.
- Варштат – каркас для создания ткацкого станка.
- Кросны – ткацкий станок.
- Ганак – крыльцо.
- Нацкавать – натравить, подстрекать к нападению.
- Неўзабаве – в скором времени.
- Мяжа – граница.
- Маёнтак – усадьба, земельное владение помещика, пана.
- Кірмаш – ярмарка.
- Сенцы – холодная, неотапливаемая веранда.
- Ачухацца – придти в себя.
- Паншчына – обязательные принудительные работы на пана.
- Драпануць – быстро убежать.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.
Яўген Крупенька “Ёсць у кожнага з нас незабыўны маленства куток”
Ёсць у кожнага з нас незабыўны маленства
куток,
Як у птушак, дзе вывелі дзетак, гняздоўе.
Борам стаў стагалосы за вёскай
маленькі лясок —
Для мяне ён адзіны на свеце ў маім
Прыдняпроўі.
Дзе б ні быў я далёка, куды б мяне лёс ні занёс,
Хату матчыну помню — заўсёды стаіць
прад вачыма.
Чую клёкат бусліны, пад акном —
ціхі шэпат бяроз,
Ты такой перад мной паўстаеш, дарагая Радзіма.
Нізкім стаў мне даўно, што здаваўся высокім,
парог,
Ды і хата, як маці мая, за гады пастарэла.
На кляновым стале, на бялюткім абрусе, пірог,
Нібы сонца, ляжыць — ад яго на зямлі
пасвятлела.
Сонца ў лісцях бяроз, на мурожнай у росах траве,
Жаўруковаю песняй злятае на колас жытнёвы,
А ў матуліным сэрцы найвялікшае сонца жыве,
Найвялікшае сонца — мая беларуская мова.
Слова маці! Цябе перадам я сынам.
Ты — мой скарб дарагі, найсвятлейшая спадчына.
За цябе, калі трэба, жыццё я аддам,
Толькі песня не моўкнула б матчына.
А пакуль я жыву, незабыўны маленства куток
Мяне вабіць туды, ён заўсёды стаіць прад
вачыма…
Борам стаў стагалосы за вёскай маленькі лясок.
Ён у кожнага свой, ды адна для ўсіх нас —
Радзіма.
Незразумелыя словы
- Бор – хвойный лес.
- Лёс – судьба.
- Абрус – скатерть.
- Мурожны – покрытый молодой травой (луг).
- Скарб – богатство.
- Спадчына – наследство.
- Вабіць – манить, притягивать.
Уладзімір Караткевіч “Бацькаўшчына”
Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.
Дымная, сцюдзёная раса,
Цёмныя ў траве ад ног сляды.
А такога рослага аўса
Я не бачыў доўгія гады.
Бач, хмызы спляліся, як павець,
Светлякі мігцяць, гараць святлей.
Перад тым як звонка ў лозах пець,
Прачышчае горла салавей.
Лашчыцца трава да босых ног.
З дальніх паплавоў плыве ракой
Ледзь прыкметны сумны халадок —
Подых юні ўходзячай маёй.
<…>
Ціха цмокае у сне рака.
О, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.
А вакол травіцы роснай рай
І бярозак белая сям’я.
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!
Незразумелыя словы
- Брама – ворота во двор дома.
- Басанож – босыми ногами.
- Хмызы – заросли, кустарник.
- Павець (паветка) – площадка под крышей на столбах, где прячут различную сельскохозяйственную утварь.
- Лозы – ивняк, ивы.
- Поплаў – заливной луг у реки.
- Юнь – молодость.
- Раска – мелкие водоросли в виде круглых пластинок.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.
Анатоль Грачанікаў “Дрымотна ціснуцца кусты…”
Дрымотна ціснуцца кусты
Пад цёплы бок дубровы ціхай.
І ў цішыні за тры вярсты
Чуваць, як п’е ваду ласіха.
О край мой родны! Я прашу:
Ратуючы ад пустазелля,
Я сам расцераблю душу,
А ты мне дай свайго насення,
Каб мог я так сумленна жыць,
Каб і мяне ў ліхую невідзь
Ніхто не мог закабаліць,
Ніхто не мог ачужаземіць.
Шалеюць скразнякі эпох.
Я чую, як Айчына кліча
На раздарожжы ўсіх дарог
Не разгубіць свайго аблічча.
Якая ноч! Які спакой
На вечаровым аксаміце!
І толькі недзе за ракой
Крычыць зямляк: «Пера-вя-зі-це-е-е!..»
Незразумелыя словы
- Дрымотна – сонливо.
- Дуброва – лиственный лес, где большинство деревьев – дубы.
- Вярста – мера длины, равная 1, 06 км.
- Ратаваць – спасать.
- Пустазелле – сорняки.
- Расцерабіць – разволновать.
- Насенне – семена.
- Ліхі – трудный, плохой.
- Невідзь – темнота.
- Закабаліць – поставить кого-то в зависимость от себя.
- Шалець – беситься, сходить с ума.
- Згубіць аблічча – потерять свою гордость, изменить своим принципам.
- Аксаміт – бархат ( в тексте – мягкий, приглушенный цвет вечернего неба).
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.