Анатоль Грачанікаў “Дрымотна ціснуцца кусты…”

Дрымотна ціснуцца кусты

Дрымотна ціснуцца кусты

Пад цёплы бок дубровы ціхай.

І ў цішыні за тры вярсты

Чуваць, як п’е ваду ласіха.

О край мой родны! Я прашу:

Ратуючы ад пустазелля,

Я сам расцераблю душу,

А ты мне дай свайго насення,

Каб мог я так сумленна жыць,

Каб і мяне ў ліхую невідзь

Ніхто не мог закабаліць,

Ніхто не мог ачужаземіць.

Шалеюць скразнякі эпох.

Я чую, як Айчына кліча

На раздарожжы ўсіх дарог

Не разгубіць свайго аблічча.

Якая ноч! Які спакой

На вечаровым аксаміце!

І толькі недзе за ракой

Крычыць зямляк: «Пера-вя-зі-це-е-е!..»

Незразумелыя словы

  1. Дрымотна – сонливо.
  2. Дуброва – лиственный лес, где большинство деревьев – дубы.
  3. Вярста – мера длины, равная 1, 06 км.
  4. Ратаваць – спасать.
  5. Пустазелле – сорняки.
  6. Расцерабіць – разволновать.
  7. Насенне – семена.
  8. Ліхі – трудный, плохой.
  9. Невідзь – темнота.
  10. Закабаліць – поставить кого-то в зависимость от себя.
  11. Шалець – беситься, сходить с ума.
  12. Згубіць аблічча – потерять свою гордость, изменить своим принципам.
  13. Аксаміт – бархат ( в тексте – мягкий, приглушенный цвет вечернего неба).

Гульня на замацаванне


(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 


Тэгі: , ,

Posted 15.10.2018 by Varvaryshka in category "Лексіка беларускай літаратуры 5 класа

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *