Уладзімір Караткевіч “Лісце”

Восень прайшла пералескамі
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі1
Лісце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце.
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым…
Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце,
Сто лісцяў,
Дзесяць лісцяў,
Ліст.

Незразумелыя словы

  1. Няголены – небритый.
  2. Ржышча – стерня, сжатое поле.
  3. Арабеска – сложный орнамент из геометрических фигур, листьев или цветов, напоминающий арабские узоры.
  4. Струменьчык – небольшая струйка.


Тэгі: , ,

Posted 30.10.2018 by Varvaryshka in category "Лексіка беларускай літаратуры 5 класа

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *