Анатоль Грачанікаў “Як ападае ліст”

Як ападае ліст, як ападае…
Нібы дазволу ў восені пытае.
Бывай, галінка гнуткая, бывай!
Няхай цяпер цябе галубіць вецер,
Салодка закалыхвае пад вечар
І будзіць на зары цябе няхай.
Хіба табе, пажоўклы, я раўня?
З табою развітацца мне не сорам,
Як з небам — ціхім пераспелым зорам
Перад прыходам маладога дня.
Бывайце, сонца, поле і таполя!
Мне час заснуць у восені ў прыполе…
Незразумелыя словы
- Дазвол – разрешение.
- Галінка – веточка.
- Гнуткі – гибкий.
- Галубіць – ласкать.
- Пажоўклы – пожелтевший.
- Прыпол – подол.