Уладзімір Караткевіч “Лебядзіны скіт”

Незразумелыя словы

  1. Навала – нашествие.
  2. Скіт – жилище монаха-отшельника.
  3. Стракаты – пёстрый.
  4. Уладар – властелин.
  5. Ушчэнт – полностью, вчистую.
  6. Аркан – веревка с петлёй для ловли животных.
  7. Нукер – воин, охранник хана.
  8. Паша – пастбище.
  9. Завіхацца – спешить, быстро работать.
  10. Пустэльнік – отшельник.
  11. Затрымцець – затрепетать.
  12. Жах – ужас.
  13. Твар – лицо.
  14. Літасціва – милосердно.
  15. Слімак – слизень, улитка без панциря.
  16. Цурацца – чуждаться, избегать.
  17. Валляк – зоб птицы.
  18. Вар’ят – сумасшедший.
  19. Даспадобы – нравится.
  20. Шэлег – мелкая монета.
  21. Бэркавец – 160 кг.
  22. Лашт – 1920 кг.
  23. Прытвор – коридор.
  24. Цёмнік – начальник 10-тысячного войска.
  25. Варта – охрана.
  26. Выштурхоўваць – подталкивать.
  27. Бортнік – пчеловод.
  28. Аброць – часть сбруи лошади.
  29. Захопнік – завоеватель.
  30. Закатаваны – замученный.
  31. Сітнёг – болотное растение.
  32. Ганебны – позорный.
  33. Пагарда – презрение.
  34. Багна – топь, трясина.
  35. Страта – потеря, смерть.
  36. Зняважыць – унизить.
  37. Вопратка – одежда.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Пятрусь Броўка “Зямля Беларусі”

Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў — ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах істужкі дарог.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта бары-байкары,
Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
І Турава сцены, і шум Белавежы,
І роднага Мінска сівыя муры…

Незразумелыя словы

  1. Мурог – мурава, густая трава.
  2. Прысады – аллея.
  3. Кропля – капля.
  4. Човен – челн, лодка.
  5. Гаманіць – галдеть, шумно разговаривать.
  6. Байкар – интересный рассказчик.

Алесь Пісьмянкоў “Продкі”

Алесь Пісьмянкоў

Калі марнею ад нягод
І сэрцу цесна,
Я ўспамінаю радавод
І продкаў песні.
Яны ідуць за годам год
З мячом і з плугам.
О, мой нязводны род,
Ён моцны духам!
Імёны памяць берагла,
Вяла праз церні1,
Каб я не сеяў зла,
А толькі — зерне.
Да іх іду я зноў і зноў,
Ім веру свята.
Таму й вяду сваіх сыноў
Да іх на раду.

Незразумелыя словы

  1. Марнець – чахнуть, болеть.
  2. Нягоды – невзгоды.
  3. Нязводны – который нельзя искоренить, извести.
  4. Церні – трудности в жизни.
  5. Рада – совет, собрание старейшин.