Алесь Пісьмянкоў “Продкі”

Алесь Пісьмянкоў

Калі марнею ад нягод
І сэрцу цесна,
Я ўспамінаю радавод
І продкаў песні.
Яны ідуць за годам год
З мячом і з плугам.
О, мой нязводны род,
Ён моцны духам!
Імёны памяць берагла,
Вяла праз церні1,
Каб я не сеяў зла,
А толькі — зерне.
Да іх іду я зноў і зноў,
Ім веру свята.
Таму й вяду сваіх сыноў
Да іх на раду.

Незразумелыя словы

  1. Марнець – чахнуть, болеть.
  2. Нягоды – невзгоды.
  3. Нязводны – который нельзя искоренить, извести.
  4. Церні – трудности в жизни.
  5. Рада – совет, собрание старейшин.


Тэгі: , ,

Posted 04.11.2018 by Varvaryshka in category "Лексіка беларуская літаратуры 6 клас

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *