Люба Тарасюк “Імя Айчыны”

Давеку я, напэўна, не збяру
Усю яе ў праявах разнастайных.
Маленькая, як сэрца, Беларусь
Адданаю любоўю вырастае.
За бохан сонца, што з маленства меў,
Ці сплаціш ёй душэўнаю турботай?..
Сваю Айчыну ўбач і зразумей,
І ў ёй сябе ты зразумееш потым.
Сваёй Айчыны яснае імя,
Нібы уласнае —
Не дай запляміць…
І светлы цень буслінага крыла
Над рэкамі, дарогамі, палямі.
Незразумелыя словы
- Давеку – до конца дней.
- Напэўна – наверно.
- Праява – праяўленне.
- Адданы – преданный.
- Бохан – буханка.
- Турбота – забота.
- Запляміць – запачкать.