Day: 11.11.2018
Тарас Хадкевіч “Крынічка”
Незразумелыя словы
- Круча – обрывистый, крутой берег реки.
- Стромкі – крутой.
- Пакаты – пологий.
- Схіл – склон.
- Купка – кучка.
- Вербалоз – ивняк.
- Люстэрка – зеркало.
- Імклівы – стремительный.
- Струменьчык – струйка.
- Карэц – самодельная кружка из коры дерева.
- Жвір – гравий, крупный песок.
- Гаманлівы – говорливый.
- Неўзабаве – вскоре.
- Загойваць – заживлять.
- Плюскоча – плещет.
- Гонкі – тонкий и ровный.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.
Якуб Колас “Ручэй”
Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
I шуміць, і грыміць
Срэбразвонны ручэй.
Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім.
I глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім.
Абступаюць яго
Чараты, асака,
Падыходзіць мурог
Да яго здаляка.
Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок,
I хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк.
I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы.
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.
То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.
Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.
Незразумелыя словы
- Хіліць – наклонять.
- Чарот – камыш.
- Мурог – густая шелковистая трава.
- Хмурынка – тучка.
- Пасмы – пряди.
- Брыжы – жабо (вид воротника в мелкую складку).
- Жэўжык – шустрый, пострелёнок.
- Пястун – баловень.
- Гай – роща.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.
Янка Купала “Курган”
Незразумелыя словы
- Пустка – пустошь.
- Нябыт – небытие.
- Удзірванелы – заросший травой.
- Галлё – ветви.
- Сухазелле – сухая трава, сухостой.
- Мінуўшчына – прошлое.
- Перуны – молнии.
- Абшары – просторы.
- Гонкі – высокий и прямой (ствол).
- Амшалы – покрытый мхом.
- Зневажаць – унижать.
- Катаваць – пытать, мучить.
- Модлы – молитвы.
- Пакрыёма – втайне.
- Бяседа – застолье.
- Садзіць на пасад – выдавать замуж.
- Скарбы – богатства.
- Саеты – богатая шелковая одежда.
- Чарка – рюмка.
- Павекі – веки.
- Ясакар – вид тополя.
- Каня (кнігаўка) – болотная чайка, чибис.
- Сяліба – селение, дом.
- Ганак – крыльцо.
- Цагляны – кирпичный.
- Магнат – помещик, крупный землевладелец.
- Світка – домотканая верхняя одежда.
- Пакой – комната.
- Гулі – развлечения.
- Лунь – ястреб со светлым опереньем.
- Дукаты – древние монеты.
- Канапляная заплата – казнь через повешенье.
- Скляпенні – своды.
- Скурганіць – загубить, умертвить.
- Сенажаць – сенокос.
- Ланцуг – цепь.
- Склеп – подвал.
- Араты – пахарь.
- Лёхі – подземные помещения.
- Кайданы – кандалы.
- Асалода – наслаждение.
- Лёскат – дребезжание.
- Цемра сярмяжная – бедные крестьяне.
- Дол – могила.
- Сажань – старая мера длины (2 м 13 см).
- Дамоўка (дамавіна) – гроб.
- Жвір – гравий, крупный песок.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.