Якуб Колас “Ручэй”

Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
I шуміць, і грыміць
Срэбразвонны ручэй.
Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім.
I глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім.
Абступаюць яго
Чараты, асака,
Падыходзіць мурог
Да яго здаляка.
Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок,
I хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк.
I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы.
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.
То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.
Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.
Незразумелыя словы
- Хіліць – наклонять.
- Чарот – камыш.
- Мурог – густая шелковистая трава.
- Хмурынка – тучка.
- Пасмы – пряди.
- Брыжы – жабо (вид воротника в мелкую складку).
- Жэўжык – шустрый, пострелёнок.
- Пястун – баловень.
- Гай – роща.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.