Міхась Шушкевіч “Ты мне вясною прыснілася”

Міхась Шушкевіч

Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знічкаю.
Падаюць зоры світальныя
Ў чыстыя воды крынічныя.

Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла.
Ластаўка ты легкакрылая,
Светлы мой сон растрывожыла.

Ты мне вясною прыснілася
Неразгаданымі чарамі,
Сэрца парыўна забілася
Вольнымі крыламі-марамі.

Пэўна, цябе, ненаглядная,
Стрэў я часінай удалаю.
Ты мая доля спагадная,
I не шкадую німала я.

Незразумелыя словы

  1. Знічка – падающая звезда.
  2. Світальны – рассветный.
  3. Мара – мечта.
  4. Доля – участь.
  5. Шкадаваць – жалеть.
  6. Німала – нисколько.


Тэгі: , ,

Posted 25.11.2018 by Varvaryshka in category "Лексіка беларускай літаратуры 8 клас

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *