- Абу́тнік – русск. обувщик.
2. Абша́рнік – русск. помещик.
3. Абыва́цель – (у царскай Расіі) пастаянны жыхар якой-небудзь мясцовасці.
4. Апа́льшчык – русск. истопник.
5. Антыква́р – збіральнік і прадавец прадметаў старадаўняга мастацтва.
6. Ара́ты, рата́й – русск. пахарь.
7. Апалаге́т – актыўны абаронца якога-небудзь вучэння, ідэі, парадкаў.
8. Асве́тнік – русск. просветитель.
9. Асна́ч, плытаго́н – працаўнік па сплаве лесу (русск. бурлак, сплавщик).
10. Ахмістры́ня – аканомка.
11. Аўтахто́н – абарыген.
12. Ахо́ўнік – русск. охранник, хранитель.
13. Багаты́р – той, хто мае многа грошай, маёмасці, багацей.
14. Балаго́л – грузавы возчык.
15. бабы́ль – адзінокі бессямейны чалавек.
16. Бла́зан – шут, клоўн, весяльчак.
17. Бляха́р – русск. жестянщик.
18. Бо́ндар – майстар, які вырабляе драўляны посуд.
19. Бо́нна – нянька-іншаземка, якая вучыла замежнай мове.
20. Бра́мнік – русск. привратник.
21. Бра́тавая – русск. жена брата.
22. Буса́чнік – русск. багорщик.
23. Вагаўшчы́к – русск. весовщик.
24. Ва́спан, ягамо́сць – ветлівы зварот да асобы (русск. ваша милость).
25. Ваза́к – русск. возчик, возница.
26. Віж – русск. судебный исполнитель.
27. Ві́сус – русск. сорванец, лоботряс.
28. Гарба́р – майстар па вырабу скур.
29. Граба́р – землякоп.
30. Гі́цаль – 1) живодёр, 2) озорник.
31. Гу́тнік – русск. стеклодел.
32. До́йлід – архітэктар, зодчы.
33. Дазо́рац – русск. смотритель.
34. Дварэ́цкі – старшы слуга, які загадваў хатняй гаспадаркай.
35. Далако́п – русск. могильщик.
36. Дзядзькава́нне – звычай 17-18 стг. аддаваць дзяцей шляхты ў сялянскую сям’ю на выхаванне.
37. Дзе́дзіч – спадчыннік дзедавага маёнтка.
38. Жаўне́р (уст.) – салдат польскай арміі.
39. Засе́льнік – русск. поселенец.
40. Дзя́дзіна – дзядзькава жонка.
41. Зло́тнік – русск. ювелир.
42. Звая́дыш – зводнік, падбухторшчык.
43. Інсурге́нт – паўстанец супраць урада.
44. Кабе́та – замужняя жанчына.
45. Кава́ль – русск. кузнец, каваліха – жонка каваля.
46. Кажу́шнік – русск. тулупник.
47. Каміна́р – русск. трубочист.
48. Камо́рнік – спецыяліст па вымярэнні і землеўпарадкаванні. (русск. землемер).
49. Капа́льніца – русск. копальщица.
50. Капельды́нер – тэатральны работнік, які правярае білеты і сочыць за парадкам.
51. Камерды́нер – пакаёвы слуга, лакей.
52. Карабе́йнік – дробны гандляр, які насіў свій тавар па вёсках.
53. Кво́лы – слабы, хілы, нетрывалы.
54. Каржакава́ты – невысокі, шыракаплечы, крэпкага складу цела.
55. Катры́ншчык – русск. шарманщик.
56. Карса́р – марскі разбойнік, пірат.
57. Кашча́вы – русск. костлявый.
58. Клышано́гі – косолапый.
59. Крэз – уладальнік незлічоных багаццяў (па імені надта багатага легендарнага цара Крэ́за).
60. Краве́ц – майстар па пашыву адзення, краўчыха – 1) жонка краўца, 2) жанчына, якая займаецца пашывам адзення.
61. Шаве́ц – майстар па пашыву абутку.
62. Кра́мнік – русск. лавочник.
63. Кіяскё́р – прадавец у кіёску.
64. Кушне́р – русск. меховщик, скорняк.
65. Ла́зеншчык – русск. банщик.
66. Ліхвя́р – русск. ростовщик.
67. Падло́ўчы, мыслі́вы – русск. охотник, егерь.
68. Мы́тнік – русск. таможенник.
69. назо́ла – надакучлівы чалавек.
70. На́ймічка – русск. прислуга, служанка.
71. Небажа́ты – русск. племянники, внучата.
72. Немаўля́ – русск. младенец.
73. Па-бла́зенску – русск. по-мальчишечьи
74. Падсусе́д – квартырант.
75. Падшыва́нец – русск. сорванец.
76. Пакаё́ўка – работніца, якая прыбірае пакоі.
77. Пакі́дзішча – пакінуты кімсьці чалавек.
78. Паклё́пнік – русск. клеветник, ябедник.
79. Палясо́ўшчык – ляснік.
80. Памажне́ць – набраць вагі (русск. пополнеть).
81. Паплаўні́чы – палявы стораж.
82. Пляба́н – русск. 1) настоятель католического монастыря. 2) ксёндз.
83. Про́башч – русск. католический священник.
84. Празо́рца – русск. ясновидец.
85. Прайдзісве́т – русск. проходимец, пройдоха.
86. Пра́лля – русск. пряха.
87. Про́жар – русск. обжора.
88. Пры́від, здань, фанто́м – русск. призрак, привидение.
89. Прыдо́мак – русск. приставка к фамилии.
90. Пры́хадзень – прышэлец, прыблуда, не тутэйшы чалавек.
91. Пустэ́льнік – чалавек, які па рэлігійных меркаваннях пасяліўся ў бязлюдным месцы і не жадае мець зносін з людзьмі (русск. отшельник, пустынник).
92. Пясту́н – русск. 1) баловень, 2) неженка.
93. Пасэ́сар (уст.) – арандатар маёнтка, фальварка.
94. Пятнасто́ўка – русск. пятнадцатилетняя девочка.
95. Рабаўні́к – той, хто разбоем адбірае што-небудзь, грабежнік.
96. Радзі́на – радня, сям’я.
97. Ра́дца – русск. советник.
98. Раме́снік – русск. ремесленник.
99. Рамі́знік – фурман, які перавозіў людзей, а таксама экіпаж з фурманам.
100. Ратава́льнік – русск. спасатель.
101. Рахункаво́д – русск. счетовод.
102. Раць – русск. войско, ратнік – русск. воин.
103. Руплі́вец – русск. прилежный, старательный человек.
104. Рызыка́нт – русск. дерзко отважный человек.
105. Са́льнік – гандляр салам.
106. Самату́жнік – чалавек, які робіць вырабы ўручную, адзін. (русск. кустарь).
107. Само́тнік – русск. отшельник, затворник.
108. Свая́к – русск. родственник.
109. Све́дка – русск. свидетель.
110. Свята́р – русск. священник.
111. Се́кар – русск. рубщик.
112. Ска́рбнік (уст.) – русск. казначей.
113. ска́ржнік – русск. жалобщик.
114. Скна́ра – русск. жадина.
115. Скуралу́п – русск. живодёр.
116. Смяця́р – русск. мусорщик.
117. Спавяда́льнік – русск. исповедник.
118. Спадкае́мец (уст.), спадчыннік – русск. наследник, преемник.
119. Спажыва́льнік, спажыве́ц – русск. потребитель.
120. Справаво́д – русск. делопроизводитель.
121. Ста́йнік (гіст.) – русск. конюший.
122. Стальма́х, стэ́льмах – майстар, які робіць калёсы. (русск. тележник, колёсник).
123. Старцава́ць – русск. просить милостыню.
124. Ста́рац – 1) жабрак, 2) стары чалавек.
125. Страха́р – русск. кровельщик.
126. Стрые́чны – русск. двоюродный.
127. Сты́рнік (уст.) – русск. рулевой, кормчий.
128. Суайчы́ннік – русск. соотечественник.
129. Сяве́ц – русск. сеятель.
130. Тапе́лец – русск. утопленник.
131. Тлума́ч – русск. толмач, толкователь.
132. Тубы́лец – русск. туземец, абориген.
133. Туля́га – русск. скиталец, бесприютный человек.
134. Тынко́ўшчык – русск. штукатур.
135. Ула́н – салдат ці афіцэр коннай арміі.
136. Ха́барнік – русск. взяточник.
137. Хава́льнік – русск. хранитель.
138. Хада́йнік – русск. ходатай.
139. Хлапе́чнік – русск. мальчишник.
140. Хці́вец – русск. жадина, хцівы – жадный.
141. Целяпе́нь – русск. неуклюжий человек.
142. Цыру́льнік – русск. парикмахер.
143. Цясля́р – русск. плотник.
144. Цягаві́ты – здольны многа і цяжка працаваць.
145. Чаля́днік – русск. подмастерье, ученик (ремесленника).
146. Чэ́лядзь (уст.) – дваровыя людзі, слугі.
147. Ша́бас – русск. шабаш.
148. Чаба́н – пастух авечага статку.
149. Шале́нец – русск. безумец.
150. Шаляні́ца – русск. чудак, своевольный человек.
151. Шклава́р – русск. стекловар.
152. Шкляр – русск. стекольщик.
153. Шмараво́з – русск. неряха, замарашка.
154. Шпег (разм.) – шпион, сыщик.
155. Штука́р – 1) фокусник, 2) изобретатель, 3) затейник, шут.
156. Шукальнік – русск. искатель.
157. Ю́да – русск. иуда, предатель.
158. Ятро́ўка – русск. невестка (жонка аднаго брата ў адносінах да другога).
159. Сепараты́ст – прыхільнік адасаблення нацыянальнай меншасці.
160. Жонд (польск.) – урад.
161. Брэцё́р – заўзяты дуэлянт.
162. Фельд’е́гер – ваенны кур’ер.
163. Магна́ты – уладальнікі буйных маёнткаў у ВКЛ і РП.
164. Архіва́рыус – загадчык, супрацоўнік архіва.
165. Бай – багач, кулак у Сярэдняй Азіі.
166. Бай – міфічная істота, якая мае байкі.
167. Вірлаво́кі – з вялікімі ввытарашчанымі вачамі.
168. Дылета́нт – чалавек, які займаецца навукай або мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі, хто мае павярхоўнае знаёмства з якой-небудзь галіной ведаў.
169. Дысідэ́нт – 1) чалавек, які адкалоўся ад пануючага ў краіне веравызнання. 2) чалавек, не згодны з дзяржаўнай ідэалогіяй, іншадумец.
170. Ерэты́к – праціўнік рэлігійнага вучэння.
171. Жарнасе́к – чалавек, які робіць жорны.
172. Зало́ўка – сястра мужа.
173. Ізго́й – 1) У старажытнай Русі – чалавек, які стаціў сувязь са сваёй сацыяльнай групай, напрыклад, халоп, які выкупіўся на волю, купец, які разарыўся. 2) чалавек, якога выраклася грамадства, адшчапенец.
174. Масці́ты – паважаны, заслужаны.
175. Ме́нтар (устар.) – настаўнік, выхавацель.
176. Мецэна́т – багаты апякун навук і мастацтваў.
177. Му́ляр – 1) пячнік, 2) будаўнік, які ўзаодзіць будынкі з уэглы або каменю.
178. Начо́тчык – той, хто многа чытаў, але засвоіў прачытанае павярхоўна, механічна.
179. Пані́ч – малады панаў сын.
180. Парцье́ – служачы гасцініцы, які абслугоўвае настаяльцаў (выдае ключы, прымае пошту і інш.)
181. Педа́нт – той, хто залішне строга прытрымліваецца дробязных, фармальных патрабаванняў (у працы, жыцці).
182. Пігме́й – 1) чалавек нізкарослага племені ў Афрыцы. 2) пра чалавека надта малога росту. 3) пра нікчэмнага чалавека.
183. Пілігры́м – 1) даўней – вандроўны багамолец, паломнік. 2) вандроўнік, падарожны.
184. Плебісцы́т – усенароднае галасаванне, рэферэндум.
185. Пляя́да – група выдатных дзеячаў у галіне навукі, культуры і інш. адной эпохі.
186. Пражэкцё́р – той, хто займаецца складаннем неабгрунтаваных, нязбытных праектаў.
187. Праро́к – прадказальнік будучыні, вяшчун.
188. Пратэжэ́ – асоба, якой спрыяюць, аказваюць пратэкцыю.
189. Пра́шчур – далёкі продак.
190. Прыса́дзісты – 1) невысокага росту, каранасты. 2) нізкі, але шырокі, тоўсты (прысадзісты дубок).
191. Ры́мар – майстар, які займаецца вырабам раменнай вупражы.
192. Рэнега́т – чалавек, які адмовіўся ад сваіх поглядаў і перайшоў у лагер праціўніка, здраднік.
193. Серадо́льшы (дыялект.) – сярэдні ў сям’і па ўзросту (серадольшы сын).
194. Сінеку́ра – пасада, якая не вымагае вялікіх працоўных затрат, але добра аплочваецца.
195. Сноб – чалавек, які прэтэндуе на вытанчаны густ, манеры, асобую інтэлектуальнасць.
196. Со́лтыс – сельскі стараста.
197. Смалаку́р – той, хто здабывае з хвойных дрэў, карчоў.
198. Уві́шны – жывы, спрытны.
199. Узурпа́тар – прыгнятальнік, той, хто незаконна захапіў уладу.
200. Фарысе́й – крывадушнік, ханжа.
201. Фаталі́ст – чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу, прадвызначанасць.
202. Фацэ́тны – камічны, забаўны.
203. Ціву́н – наглядчык за працай сялян у памешчыка ў часы прыгону.
204. Цнатлі́вы – нявінны, строгі ў маральных адносінах.
- Аба́бак – русск. подберёзовик.
- Абса́да – русск. насаждения.
- Прыса́ды – дрэвы, пасаджаныя вакол ці каля чаго-небудзь (дарогі, будынка, вуліцы і пад.)
- Агрэ́ст – русск. крыжовник.
- Агрэ́сціна – русск. ягода крыжовника.
- Ае́р – русск. аир.
- Ажы́на – русск. ежевика.
- Касцяніца – русск. костяника (ягода).
- Брусні́ца, брусні́цы – русск. брусника.
- Дурні́цы – русск. голубика.
- Парэ́чка – русск. смородина.
- Суні́цы – русск. земляника.
- Ажы́ннік – русск. ежевичник.
- Азі́міна – русск. озимь.
- Азі́мка – русск. озимая пшеница.
- Аксамі́тка – русск. бархатец.
- Аксамі́тнік – русск. щирица.
- Але́шына – русск. ольха.
- Алья́с, альва́с – русск. алоэ, бессмертник.
- Амша́ра, імша́ра – русск. моховое болото.
- Імша́ны – русск. моховый.
- Ата́ва – маладая трава, якая вырасла на месцы скошанай у той жа год.
- Ато́жылак – русск. отросток.
- Асцё́ – тонкія доўгія шчасцінкі на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта).
- Аўся́нік – русск. шишечник.
- Атрэ́п’е – адходы валакна, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну.
- Ахра́п’е – русск. отходы ботвы, кочерыжки.
- Бабі́на – русск. бобок.
- Ба́бка, трыпу́тнік – русск. подорожник.
- Баво́ўна – русск. хлопок.
- Багаві́нне – русск. водоросли.
- Бага́тка – русск. молочай.
- Ба́гна, ба́гнішча – русск. топь, трясина.
- Ба́гра – русск. багрец.
- багу́н – русск. багульник.
- Бадыллё́ – русск. стебли, быльё.
- Бады́ль – сухое сцябло травяністай расліны ( русск. былинка).
- Барве́нак – русск. барвинок.
- Баршчэ́ўнік – русск. борщевик.
- Бацві́нне – русск. борщ, ботва свеклы.
- Блё́кат – русск. белена.
- Бо́цікі – русск. борец синий.
- Бра́ткі – русск. анютины глазки.
- Бро́сня – русск. плесень (на жидкостях).
- бружме́ль – русск. жимолость.
- Брунэ́лька – черноголовка.
- Бру́чка – русск. брюква.
- Брызглі́на – русск. бересклет.
- Буя́чнік, буга́йнік, дурні́чнік – русск. заросли голубики.
- Бульбя́нік – русск. картофельная ботва, картофельная оладья.
- Канапля́нік – русск. стебли конопли.
- Гарбу́знік – русск. тыквенная ботва.
- Мако́ўнік – сцябліны мака.
- Марко́ўнік – русск. ботва моркови.
- Грабня́к – русск. заросли граба.
- Сліўня́к – зараснік слівы.
- Клё́ннік – зараснік клёна.
- Ляшчэ́ўнік – зараснік ляшчыны.
- Суні́чнік – зараснік суніц.
- Шыпшы́ннік – зараснік шыпшыны.
- буза́ – русск. отходы, ил, сапропель.
- Буймі́на – русск. сердечник.
- Бульбя́нішча – месца, на якім расла бульба.
- Бура́чнішча – месца, на якім раслі буракі.
- Віча́нішча – поле, на якім расла віка. чернобыль, чернобыльник.
- Бабо́вішча – месца, дзе рос боб.
- Гаро́хавішча – поле, з якога сабраны гарох.
- Грача́нішча – месца, на якім расла грэчка.
- Ільні́шча, ільня́нішча, льня́нішча – поле, з якога сабралі лён.
- Канапля́нішча – поле, з якога сабраны ўраджай канаплі.
- Канюшы́нішча – поле, з якога сабрана канюшына.
- Капу́снішча – поле, з якога сабрана капуста.
- Люцэ́рнішча – поле, дзе расла люцэрна.
- Ма́кавішча – поле, на якім рос мак.
- Пшані́чнішча – поле, на якім расце пшаніца ці з якога ўбралі пшаніцу.
- Аржа́нішча, іржы́шча, ржышча – русск. жнивьё (поле, с которого собрали урожай ржи).
- Я́чнішча – 1) поле, з якога сабралі ячмень, 2) ячменная салома.
- Сачаві́чнішча – поле, на якім расла сачавіца (чечевица).
- Пне́вішча – месца, пакрытае пнямі.
- Бэз – русск. сирень.
- Віду́к – русск. мак-самосейка.
- Бы́льнік (быльнё́г) – русск. чернобыль, чернобыльник.
- Бухма́ты – з развесістай пышнай кронай.
- Вы́варацень – вывернутае з коранем дрэва.
- Вяргі́ня – русск. георгин.
- Вярша́ліна – русск. верхушка дерева.
- Выно́сісты, го́нкі – з прамым і высокім ствалом.
- Гай – русск. роща.
- гарашы́ны, (гаро́хавінне) – русск. гороховая солома.
- Гарла́чык – русск. кувшинка.
- Гічаны́ (дыялект.) – русск. ботва у свеклы, брюквы.
- Глог – боярышник.
- Гро́нка – русск. кисть ( о плодах).
- Грэ́цкі – русск. гречневый.
- Дако́пкі – русск. завершение уборки картофеля.
- Дзядо́ўнік – расліна-пустазелле з калючым лісцем і ўчэпістымі галоўкамі (русск. репейник).
- Ло́пух, дзяды (дыялект.) – лопух.
- Дзя́целіна – дзікая канюшына (русск. дикий клевер).
- Дрыгва́ – русск. трясина, топь.
- Дурнап’я́н – русск. дурман.
- Дубро́ва – дубовы гай.
- Ду́ля – 1) груша, 2) кукіш.
- Жаме́рыны – русск. выжимки, мезга.
- Жыгу́чка – крапіва з дробным пякучым лісцем.
- За́балаць – русск. заболоченное место.
- Зе́льнік – русск. гербарий.
- Зако́скі – русск. начало косьбы.
- Зё́лкі – травы, кветкі (звычайна лекавыя).
- Зуй – русск. охлопки шерсти.
- Іглі́ца – русск. хвоя, игла (лист хвойного дерева).
- Ка́ліва – русск. растеньице, стебелёк.
- Каме́ль – ніжняя патоўшчаная частка дрэва.
- Канюшы́на – русск. клевер.
- Капа́ – русск. копна.
- Капу́снік – 1) поле з капустай 2) капусны ліст.
- Карына́ – кавалак кары дрэва.
- Кары́ць – здымаць кару.
- Касаві́ца – сенакос, час касьбы.
- Каса́ч – русск. ирис.
- Карча́к – пень з каранямі, які затануў.
- Корч – 1) пень з карэннем, вывернуты з зямлі, 2) куст бульбы, цыбулі.
- Ката́х – русск. початок кукурузы, серёжка берёзы.
- Кія́х – русск. початок кукурузы.
- Клю́чыкі – русск. первоцвет.
- Ко́цік – русск. серёжка берёзы.
- Кра́ска – палявая кветка.
- Крыва́ўнік – русск. тысячелистник.
- Ку́дра – русск. роща, рощица.
- Куль – тоўсты сноп жытняй саломы.
- Куп’ё́ – русск. кочки.
- ку́піна – русск. кочка.
- Купча́сціцца – русск. расти кудрявым.
- Лама́чча – русск. хворост.
- Лоўж – ламачча, складзенае ў кучу.
- Ла́дан – пахучая смала некаторых трапічных дрэў.
- Лато́чына – русск. ложбина, заболоченное место.
- Лістазе́лень – хларафіл.
- Лузане́ц – русск. вылущившийся орех.
- Ля́да – дзялянка высечанага лесу са спаленым ці яшчэ не прыбраным суччам. (русск. вырубка).
- Ляха́ – шырокая градка.
- Ляшчы́на – арэшына.
- Маку́лінка – русск. маковое зёрнышко.
- Мудра́нка – русск. вороний глаз.
- наго́тка – русск. ноготок.
- Наці́на – сцябло і лісце розных агародных раслін.
- Нашатрава́ць – ачысціць зерне ад шалупіння.
- Пытлява́ць – дробна размолваць папярэдне ачышчанае ад абалонкі зерне.
- Ні́цы – русск. плакучий (ива)
- Пава́л – русск. валежник, бурелом.
- Паво́й – русск. вьюнок.
- Падты́ннік – русск. чистотел.
- Пако́ша – скошаны луг.
- Па́раснік – зараснік з дробных дрэў і хмызняку, малады лес.
- Парахня́ – дробныя кавалачкі перагніўшага дрэва.
- Пацяру́ха – пацёртае сена.
- Піво́ня – русск. пион.
- По́плаў – русск. заливной луг.
- Пражмо́ (дыялект.) – колоски ржи.
- пустазе́лле – русск. сорняки.
- Пупы́шка – бутон.
- Разга́лісты – раскідзісты.
- Разло́г – русск. даль, простор.
- Ра́ла – тоўсты сук, адгалінаванне ствала дрэва.
- Ралля́ – русск. пашня, вспаханное поле.
- Расі́ца – русск. росянка.
- Расхо́днік – русск. очиток.
- Расцяро́б – месца, дзе высеклі лес, кусты.
- Руда́ўка – балотная вада рыжага колеру.
- Руне́ць – зелянець ( аб азімых культурах).
- Рунь – русск. озимые всходы.
- Сачаві́ца – русск. чечевица.
- Святая́ннік – русск. зверобой.
- Сенава́ць – русск. заготавливать сено.
- Скаро́дзіць – русск. бороновать.
- Спа́́дзісты, спусцісты – русск. пологий, отлогий.
- Спары́ш – русск. сросток, двойчатка (сросшийся орех и т.д.)
- Спіча́к – шып.
- Спля́жыць – 1) вырубіць, знішчыць (лес), 2) Забрудзіць, затаптаць падлогу, 3) штосьці змяць, стаптаць.
- Сталачы́ць – русск. потравить, истоптать (поле).
- Стро́мкі – русск. 1)крутой, обрывистый, 2) прямой, высокий.
- Струк – русск. стручок (гороха).
- Струме́ніцца – русск. струиться.
- Струме́нь – русск. поток, струя.
- Сценка – дарогі паміж палямі, шырокая мяжа.
- Сці́рта, тарпа́ –вялікі стог сена, саломы або складзеных снапоў збожжа для захавання пад адкрытым небам.
- Твань – русск. топь, трясина (на дне водоёма).
- трыснё́г, трысцё – вадзяная ці балотная расліна з раскідзістай мяцёлкай і каленчатым сцяблом (русск. тростник).
- Удзірване́ць – зарасці травой.
- Здзірване́лы – пакрыты густой травой.
- Узле́ссе – русск. опушка леса.
- Уло́нне – русск. лоно (природы, воды, земли).
- Урві́шча – русск. крутой обрыв.
- Флянс – русск. 1) одно растение рассады, саженец. 2) отросток.
- Флянсава́ць – русск. рассаживать саженцы.
- Хво́йнік – русск. сосняк.
- Хвоя – сасна.
- Хлуд – дробны хвораст, вецце.
- Хмызня́к, хмыз – кусты, зараснік.
- Цалі́к – русск. целина.
- Цурча́ць – русск. 1) журчать, 2) струиться, течь.
- Цыбу́к – русск. стебель.
- Ця́ўе (дыялект.) – русск. ботва.
- Чабо́р – русск. чебрец, тимьян.
- Чачо́тка – русск. корельская берёза, древесина её.
- Штры́фель – сорт яблык.
- Шыпу́лька – игла хвойных растений.
- Шыпшы́на – русск. шиповник.
- Шыша́к – русск. 1) кисть винограда, 2) ком пчёл.
- Ядло́вец – русск. можжевельник.
- Язмі́н – русск. жасмин.
- Яр – русск. овраг.
- Я́рыца – яравое жыта (русск. яровая рожь).
- Ясно́тка – глухая крапіва.
- Вязьмо́, перавя́сла – саламяны жгут для звязвання снапоў.
- Жыві́ца – 1) вадкая празрыстая смала, якая выцякае з хваёвых дрэў у месцах іх пашкоджання. 2) пра тое, што надае сілы, ажыўляе.
- Папа́р – участак поля, пакінуты на адзін год незасеяным для лепшай падрыхтоўкі яго да наступнай сяўбы.
- Папа́с – месца, дзе пасуць жывёлу, паша.
- По́жня – 1) луг, сенажаць, 2) зжатае поле.
- По́стаць – палоска збажыны, занятая адной жняёй у час жніва.
- Прага́л, прага́ліна – 1) незарослае месца ў лесе, палянка, 2) свабоднае месца паміж чым-небудзь (між хмар і пад.).
- Пуці́на – шлях, дарога.
- Я́вар – белы клён.