- Атрама́нт – чарніла.
- Азяро́д – прыстасаванне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы.
- Гзымс – карніз.
- Гру́бка – русск. голландская печка.
- Драбі́ны – прыстаўная лесвіца.
- Дубэ́льты – другія рамы (у вокнах).
- Дыван – русск. ковёр.
- Дратава́нка – пуга, звітая з тонкіх тугіх вяровачак.
- Зыбка – дзіцячая калыска.
- Зэ́даль, зэ́длік, усло́н – пакаёвая, пераносная лаўка.
- Кабе́рац – дыван (русск. коврик под ноги).
- Калаўро́т – русск. прялка
- Камо́да – русск. комод
- Кана́па – русск. диван
- Кута́с – русск. кисть (украшение для штор)
- Кагане́ц – прыстасаванне для асвятлення памяшкання – сподак з тлушчам або алеем і кнотам.
- Канты́чка – зборнік каталіцкіх малітоўных песень
- Камі́нак – невялікая выемка ў печы, дзе палілі лучыну для асвятлення хаты.
- Канчу́к – русск. плець.
- Ка́па – русск. узорчатое полотняное покрывало на кровать.
- Кандэля́бр – падстаўка для некалькіх свечак або лямп.
- Капані́ца – гачка
- Качарэ́жнік – кут каля печы, дзе ставяць качаргу і інш.
- Касцё́р – паляніца дроў
- Катры́нка – шарманка
- Кілі́м – шарсцяны бязворсавы дыван.
- Кля́мка – металічная ручка для адчынення дзвярэй, варот, весніц.
- Ко́мін – дымаход.
- Кра́ты – металічная рашотка на акне.
- Ку́бел – дзежка з вушкамі і векам для захоўвання адзення і харчовых прадуктаў (русск. закрывающаяся крышкой кадка для хранения продуктов, одежды).
- Ку́фар – скрыня з векам на завесах і замком для захоўвання адзежы і г.д. (русск. сундук). Куфэ́рак – невялікі куфар.
- Ла́ва – русск. скамья.
- Ліна – русск. канат, бечева.
- Падму́рак – русск. фундамент.
- Падстрэ́шак –русск. козырёк.
- Пала́ці, пол, пала́ткі – насціл з дошак пад столлю паміж печчу і супрацьлеглай сцяной на ўзроўні каля метра ад падлогі ў сялянскай хаце.
- Парка́н – агароджа, плот з бярвёнаў.
- Парэ́нчы – поручні па краях лесвіцы, балкона, моста. (русск. перила)
- Паса́д – месца (звычайна дзяжа з кажухом), на якую садзяць нявесту на вяселлі.
- Пахо́дня – пераносная свяцільня ў выглядзе наматанага на канец палкі прасмаленага пакулля (русск. факел).
- Па́ціна – налёт зеленавата-карычневага колеру напрадметах з медзі і бронзы ў выніку акіслення.
- Пілаві́нне – апілкі.
- Прасціна́ – русск. простыня.
- Пругло́ – доўгі шэст ля калодзежа.
- Прыму́рак – ляжанка (русск. выступ кухонной печи).
- Прыскры́нак – невялікая скрыначка на бакавой сценцы куфра або стала для захоўвання дробных рэчаў.
- Рагаве́нь – табакерка, зробленая з рога.
- Рубе́ль – 1) грашовая адзінка 2) жэрдка для прыціскання сена ці снапоў на возе.
- Ружа́нец – русск. чётки.
- Ры́на – русск. водосток.
- Рыштава́нне – русск. леса́, опа́лубка.
- Рышто́к – канава для сцёку вады.
- Рэ́згіны – прыстасаванне ў выглядзе вяровачнай сеткі на драўляных дугах для пераноскі сена, саломы.
- Сахо́р – жалезныя вілы для накідвання гною.
- Склюд – русск. тесак, склюдаваць – русск. тесать.
- Скляпе́нне – русск. свод, сводчатый потолок.
- Сляса́к – русск. собачка (рычажок, поднимающий щеколду).
- Сталю́га – русск. верстак.
- Старызна – старьё, рухлядь.
- Столь – русск. потолок.
- Строп – русск. верхушка крыши.
- Сту́дня – русск. колодец.
- Стырно́ – руль (в лодке).
- Тынк – русск. штукатурка, тынкава́ць – русск. штукатурить.
- Ты́чка – русск. шест.
- Ве́сніцы – вароты, калітка ў двор.
- Дзяру́га – посцілка, пакрывала з грубага даматканага палатна.
- Засло́н – пераносная хатняя лаўка на чатырох ножках.
- Маркі́за – лёгкі навес з тканіны над акном, дзвярамі для засцярогі ад сонца.
- Памяло́ – мяцёлка з хвойных галінак на доўгай палцы для вымятання печы, прачысткі коміна.
- По́куць – кут у хаце, дзе вісяць абразы і дзе саджаюць пачэсных гасцей.
- Правары́на (дыялект.) – загарадка ў хляве, канюшні ці кароўніку.
- Пра́нік – плоскі драўляны брусок з ручкай (для выбівання бялізны пры мыцці, для абмалоту лёну і пад.).
- Трэлья́ж – трохстворкавае люстэрка.
- Чарэ́нь – ляжанка на рускай печы.
- Шыфанье́р – шафа для бялізны, адзення і дробных рэчаў.
- Тэ́бель – русск. сверло.
- Усхо́дкі – русск. лесенка.
- Хо́днік (дыялект.) – тратуар.
- Худо́ба (архаізм) – хатняя маёмасць.
- Ца́пстрыкі – дробныя хатнія рэчы.
- Цяпе́льца – русск. небольшой костёр.
- Чыгу́нка – русск. железная дорога.
- Шамкі́ – бубенцы.
- Штанда́р (паэт.) – сцяг
- Шу́фель – русск. совковая лопата.
- Шы́ба – шкло, устаўленае ў аконную раму.
- Шы́льда – русск. вывеска.
- Асве́р – журавель калодзежа.