Безэквівалентная лексіка: экстэр’ер і інтэр’ер

  1. Атрама́нт – чарніла.
  2. Азяро́д – прыстасаванне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы.
  3. Гзымс – карніз.
  4. Гру́бка – русск. голландская печка.
  5. Драбі́ны – прыстаўная лесвіца.
  6. Дубэ́льты – другія рамы (у вокнах).
  7. Дыван – русск. ковёр.
  8. Дратава́нка – пуга, звітая з тонкіх тугіх вяровачак.
  9. Зыбка – дзіцячая калыска.
  10. Зэ́даль, зэ́длік, усло́н – пакаёвая, пераносная лаўка.
  11. Кабе́рац – дыван (русск. коврик под ноги).
  12. Калаўро́т – русск. прялка
  13. Камо́да – русск. комод
  14. Кана́па – русск. диван
  15. Кута́с – русск. кисть (украшение для штор)
  16. Кагане́ц – прыстасаванне для асвятлення памяшкання – сподак з тлушчам або алеем і кнотам.
  17. Канты́чка – зборнік каталіцкіх малітоўных песень
  18. Камі́нак – невялікая выемка ў печы, дзе палілі лучыну для асвятлення хаты.
  19. Канчу́к – русск. плець.
  20. Ка́па – русск. узорчатое полотняное покрывало на кровать.
  21. Кандэля́бр – падстаўка для некалькіх свечак або лямп.
  22. Капані́ца – гачка
  23. Качарэ́жнік – кут каля печы, дзе ставяць качаргу і інш.
  24. Касцё́р – паляніца дроў
  25. Катры́нка – шарманка
  26. Кілі́м – шарсцяны бязворсавы дыван.
  27. Кля́мка – металічная ручка для адчынення дзвярэй, варот, весніц.
  28. Ко́мін – дымаход.
  29. Кра́ты – металічная рашотка на акне.
  30. Ку́бел – дзежка з вушкамі і векам для захоўвання адзення і харчовых прадуктаў (русск. закрывающаяся крышкой кадка для хранения продуктов, одежды).
  31. Ку́фар – скрыня з векам на завесах і замком для захоўвання адзежы і г.д.   (русск. сундук). Куфэ́рак – невялікі куфар.
  32. Ла́ва – русск. скамья.
  33. Ліна – русск. канат, бечева.
  34. Падму́рак – русск. фундамент.
  35. Падстрэ́шак –русск. козырёк.
  36. Пала́ці, пол, пала́ткі – насціл з дошак пад столлю паміж печчу і супрацьлеглай сцяной на ўзроўні каля метра ад падлогі ў сялянскай хаце.
  37. Парка́н – агароджа, плот з бярвёнаў.
  38. Парэ́нчы – поручні па краях лесвіцы, балкона, моста. (русск. перила)
  39.  Паса́д – месца (звычайна дзяжа з кажухом), на якую садзяць нявесту на вяселлі.
  40. Пахо́дня – пераносная свяцільня ў выглядзе наматанага на канец палкі прасмаленага пакулля (русск. факел).
  41. Па́ціна – налёт зеленавата-карычневага колеру напрадметах з медзі і бронзы ў выніку акіслення.
  42. Пілаві́нне – апілкі.
  43. Прасціна́ – русск. простыня.
  44. Пругло́ – доўгі шэст ля калодзежа.
  45. Прыму́рак – ляжанка (русск. выступ кухонной печи).
  46. Прыскры́нак – невялікая скрыначка на бакавой сценцы куфра або стала для захоўвання дробных рэчаў.
  47. Рагаве́нь – табакерка, зробленая з рога.
  48. Рубе́ль – 1) грашовая адзінка 2) жэрдка для прыціскання сена ці снапоў на возе.
  49. Ружа́нец –  русск. чётки.
  50. Ры́на – русск. водосток.
  51. Рыштава́нне – русск. леса́, опа́лубка.
  52. Рышто́к – канава для сцёку вады.
  53. Рэ́згіны – прыстасаванне ў выглядзе вяровачнай сеткі на драўляных дугах для пераноскі сена, саломы.
  54. Сахо́р – жалезныя вілы для накідвання гною.
  55. Склюд – русск. тесак, склюдаваць – русск. тесать.
  56. Скляпе́нне – русск. свод, сводчатый потолок.
  57. Сляса́к – русск. собачка (рычажок, поднимающий щеколду).
  58. Сталю́га – русск. верстак.
  59. Старызна – старьё, рухлядь.
  60. Столь – русск. потолок.
  61. Строп – русск. верхушка крыши.
  62. Сту́дня – русск. колодец.
  63. Стырно́ – руль (в лодке).
  64. Тынк – русск. штукатурка, тынкава́ць – русск. штукатурить.
  65. Ты́чка – русск. шест.
  66. Ве́сніцы – вароты, калітка ў двор.
  67. Дзяру́га – посцілка, пакрывала з грубага даматканага палатна.
  68. Засло́н – пераносная хатняя лаўка на чатырох ножках.
  69. Маркі́за – лёгкі навес з тканіны над акном, дзвярамі для засцярогі ад сонца.
  70. Памяло́ – мяцёлка з хвойных галінак на доўгай палцы для вымятання печы, прачысткі коміна.
  71. По́куць – кут у хаце, дзе вісяць абразы і дзе саджаюць пачэсных гасцей.
  72. Правары́на (дыялект.) – загарадка ў хляве, канюшні ці кароўніку.
  73. Пра́нік – плоскі драўляны брусок з ручкай (для выбівання бялізны пры мыцці, для абмалоту лёну і пад.).
  74. Трэлья́ж – трохстворкавае люстэрка.
  75. Чарэ́нь – ляжанка на рускай печы.
  76. Шыфанье́р – шафа для бялізны, адзення і дробных рэчаў.
  77. Тэ́бель – русск. сверло.
  78. Усхо́дкі – русск. лесенка.
  79. Хо́днік (дыялект.) – тратуар.
  80. Худо́ба (архаізм) – хатняя маёмасць.
  81. Ца́пстрыкі – дробныя хатнія рэчы.
  82. Цяпе́льца – русск. небольшой костёр.
  83. Чыгу́нка – русск. железная дорога.
  84. Шамкі́ – бубенцы.
  85. Штанда́р (паэт.) – сцяг
  86. Шу́фель – русск. совковая лопата.
  87. Шы́ба – шкло, устаўленае ў аконную раму.
  88. Шы́льда – русск. вывеска.
  89. Асве́р – журавель калодзежа.

Тэгі: ,

Posted 30.11.2018 by Varvaryshka in category "Безэквівалентная лексіка

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *