Безэквівалентная лексіка: будынкі

Безэквівалентная лексіка: будынкі

  1. Або́ра – кароўнік
  2.  Аве́чнік – сарай для авец
  3.  Каша́ра – 1) за́гарадка для авечак, кароў, 2) казарма
  4.  Пастаўні́к – за́гарадзь для жывёлы пад адкрытым небам
  5.  Малпо́ўня – памяшканне для малпаў
  6.   Сабака́рня – псярня
  7.  Стадо́ла — ́вялікі хлеў
  8.  Кату́х – невялікі хлеўчык, закуток
  9.  Ста́йня — канюшня
  10.  Або́зня – сарай для вазоў і павозак
  11.  Стальма́шня – майстэрня стэльмаха (калёсніка)
  12. Вазо́ўня – спецыяльнае памяшканне або навес для калёс, вазоў, саней.
  13. Адры́на – халодная будыніна для захавання кармоў, інвентару і г.д.
  14. Пу́ня – вялікая халодная будыніна для сена.
  15. Клу́ня – будынак для захоўвання снапоў сена.
  16. Гумно́, ток – 1) вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту зерня 2) пляцоўка перад гэтай будынінай.
  17. Сві́ран – халодны будынак, прызначаны для захавання збожжа, мукі, прадуктаў і іншых рэчаў. (русск. амбар)
  18. Асе́ць, ёўня, су́шня – будыніна з печкай для прасушвання снапоў перад малацьбой.
  19. Павець – страха на слупах, пад якой трымаюць розныя с/г прылады, дровы і інш.
  20. Вы́шкі – прастора, месца паміж столлю і страхой у хляве, дзе складаюць сена і розныя гаспадарчыя прылады.
  21. Варыўня́, істо́пка – памяшканне для захавання агародніны і харчовых запасаў
  22. Вяндля́рня – памяшканне, дзе вэндзяць мяса (русск. коптильня)
  23. Вы́шкі, гары́шча, падда́шак – русск. чердак, сеновал.
  24. Апа́рня – пакой у лазні, напоўнены па́рай. (русск. – парилка)
  25. Прыла́знік – русск. предбанник
  26. Дрыво́тнік, дрыво́тня, падпаве́тка – сарай для дроў
  27. Закамо́рак – чулан
  28. Камо́ра – невялікае памяшканне пры хаце для захоўвання ежы, розных хатніх рэчаў
  29. Клець – кладоўка пры хаце або асобна ад яе.
  30. Прыкле́так – русск. чулан, кладовая при амбаре
  31. Камо́рка – клетка
  32. Святлі́ца – светлы і чысты пакой у хаце.
  33. Трысце́н – прыбудоўка да хаты з трох сцен, прыстаўленых да гатовай чацвёртай.
  34. Капе́ц – бурт (яма ў зямлі для захавання агародніны, засыпаная зямлёй, пяском)
  35. Падмо́сце – русск. по́дпол, подпо́лье
  36. Склеп – паглыбленае ў зямлю памяшканне для захавання чаго-н.
  37. Прыгрэ́бнік – прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп.
  38. Спрат – русск. хранилище, тайник
  39. Падстрэшак – русск. козырёк
  40. Прыда́шак – навес пры сцяне
  41. Се́нцы – у вясковых будынках: памяшканне перад жылым домам.
  42. Лёх, лёха – 1) склеп, падзямелле, 2) ход, прарыты пад зямлёй
  43. Сутарэ́нне – падвал, падзямелле.
  44. Камяні́ца, мур – цагляны або каменны дом, хлеў
  45. Ле́цішча – дом, у якім жывуць летам.
  46. Інды́чнік – памяшканне для індыкоў
  47. Гама́рня, гамэ́рня — русск. ку́зница
  48. Пра́льня – установа для мыцця і прасавання бялізны (русск. прачечная)
  49. Але́йня — маслабойня, маслазавод для вырабу алею (расліннага масла)
  50. Анга́р – памяшканне для стаянкі і рамонту самалётаў
  51. Бро́вар – піваварны ці вінакурны завод.
  52. Смаля́рня, смалаку́рня – прадпрыемства, дзе здабываюць смалу з драўніны хвойных дрэў.
  53. Пі́льня, тарта́к – лесапільны завод
  54. Бляха́рня – майстэрня бляхара
  55. Гмах – велічны будынак (высотное здание)
  56. Мурава́нка – каменная пабудова
  57. Гу́та – шклозавод
  58. Папе́рня — папяровая фабрыка
  59. Кавя́рня – русск. кофейня
  60. Матэ́ль – гасцініца для аўтатурыстаў
  61. Альта́нка – летняя паркавая пабудова для адпачынку (русск. – беседка)
  62. Буда́н, бу́да – шалаш з саломы ці галля.
  63. Ко́панка – русск. небольшой искусственный пруд.
  64. Са́жалка – пруд
  65. Тамава́нне – запруда, дамба
  66. Паліса́днік – невялікі абгароджаны кветнік перад домам.
  67. Пры́зба – невысокі, звычайна земляны насып знадворку ўздоўж сцен хаты (русск. завалинка)
  68. Парапе́т – невысокая сцяна, агароджа ўздоўж чаго-небудзь (парапет маста).
  69. Пчальні́к – русск. па́сека
  70. Вятра́к – русск. ветряная мельница
  71. Млын – русск. мельница
  72. Звані́ца – калакольня
  73. Каплі́ца – русск. часовня
  74. Кля́штар, пляба́нія – каталіцкі манастыр
  75. Пляба́нія – дом ксяндза
  76. Кніга́рня – русск. книжный магазин
  77. Кра́ма  — русск. магазин
  78. Манапо́лька – дзяржаўная вінная лаўка ў дарэвалюцыйнай Расіі
  79. Бурса – мужчынскае духоўнае вучылішча з інтэрнатам для вучняў
  80. Каланча́ – пажарная дазорная вышка
  81. Гаспо́да (уст.) – двор, гаспадарка
  82. Паса́ж – крытая галерэя з гандлёвымі памяшканнямі.
  83. Гумні́шча – месца, дзе было гумно
  84. Па́сека – 1) месца, дзе размешчаны вуллі з пчоламі (пчальнік), 2) месца, дзе высечаны лес.
  85. За́мчышча – месца, дзе стаіць ці стаяў замак
  86. Мачу́лішча — месца, дзе мочаць лён ці каноплі
  87. Дзядзі́нец – агароджаны шырокі двор
  88. Разгаро́дка – праход у плоце, разгароджанае месца ў плоце
  89. Свідраві́на – русск. скважина
  90. Пена́ты (уст.) — родны дом, родны кут.
  91. Засце́нак (гіст.) – невялікае сельскае паселішча дробнай шляхты
  92. Старо́ства (гіст) – маёнтак у распараджэнні феадала ВКЛ.
  93. Сядзі́ба – русск. усадьба.
  94. Сялі́ба – русск. селение, поселение
  95. Крэмль – унутраная гарадская крэпасць у старажытных рускіх гарадах
  96. Катава́льня – месца пытак
  97. Клады́ – мо́гілкі
  98. Ко́ўзанка – каток
  99. Мы́тніца, мы́тня – таможня
  100. Харто́ўнік — будынак для борзых сабак.
  101. Цаге́льня –завод па вырабу цэглы.
  102. Цвінта́р – 1) царкоўныя могілкі, 2) агароджанае месца каля цэрквы, царкоўны двор.
  103. Чысце́ц – русск. чистилище.
  104. Я́тка (уст.) – мясная лаўка.
  105. Фальва́рак (гіст.) – 1) панская гаспадарка з комплексам будынкаў. 2) невялікая сядзіба пана, хутар.
Posted on: 11.12.2018Varvaryshka

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *