Безэквівалентная лексіка: вопратка

  1. Андара́к – спадніца з шэрсці ў клетку ці палосы.
  2. Капо́т – жаночае хатняе адзенне прасторнага пакрою.
  3. Балахо́н – доўгі шырокі халат.
  4. Вэ́люм – жаночы галаўны ўбор з цюлю, карункаў (русск. фата).
  5. Каба́т – цёплая жаночая кофта без рукавоў. (русск. душегрейка).
  6. Паланці́н – жаночая накідка прамавугольнай формы да плеч ці крыху ніжэй (ад прозвішча графіні Палацінскай).
  7. Бравэ́рка – доўгі аднабортны мужчынскі пінжак (русск. армяк, зипун).
  8. Беке́ша – мужчынскае паліто са зборкамі ў таліі або шуба.
  9. Камзо́л – кароткая мужчынская куртка без рукавоў пад верхняе адзенне.
  10. брыль – капялюш, казырок шапкі.
  11. Камізэ́лька – кароткае мужчынскае адзенне без каўняра і рукавоў, якое надзяваюць пад піджак, сурдут, фрак.
  12. Сурду́к – мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая шчыльна аблягае цела (русск. сюртук).
  13. Бурно́с – дэмісезоннае паліто, якое насілі і мужчыны, і жанчыны (плащ).
  14. паддзё́ўка – кароткі кафтан (муж. і жан.), які пададзяваюць пад паліто.
  15. Кафта́н – верхняя мужчынская і жаночая вопратка з доўгімі поламі.
  16. Кашу́ля – русск. рубашка, сорочка.
  17. Кацаве́йка – кароткая верхняя кофта на футры або ваце.
  18. Даха́ – шуба футрам унутр і наверх.
  19. Зіпу́н – даўнейшая сялянская адзежына з даматканага сукна ў выглядзе кафтана.
  20. Кара́куль – каштоўнае футра з кучаравай шэрсцю са шкурак ягнят.
  21. Шара́к – кафтан з шэрага сукна, русск. сермяга.
  22. Армя́к – даўгаполая верхняя сялянская адзежына з тоўстага саматканага сукна.
  23. Макінто́ш — лёгкае летняе паліто, звычайна прарызіненае.
  24. Га́плік – кручок на адзенні.
  25. Дзя́га — рэмень, папруга.
  26. Закаўра́ш – адварот на рукаве.
  27. За́пінка – русск. запонка.
  28. Кавярзні́ – лапці.
  29. За́барсні — петлі з абор, якімі лапці замацоўваюцца на назе.
  30. Кажуры́на – футра авечае, кавалак авечыны.
  31. Кажушы́на – вопратка, пашытая з аўчыны.
  32. Паўкажу́шак – русск. полушубок.
  33. Ка́йстра – дарожная сумка.
  34. Калашына́, кало́ша – русск. штанина.
  35. Каліта́ – вялікі кашалёк або сумка для грошай
  36. Кама́шы – чаравікі.
  37. Капшу́к – русск.  кисет.
  38. Кара́лі – русск. бусы, ожерелье.
  39. Карто́вы – русск. хлопчатобумажный.
  40. Кару́нкі — сятчатая тканіна з нітак для ўпрыгожвання адзення (русск. кружева).
  41. На́мітка – доўгі галаўны ўбор сталых жанчын у выглядзе хусткі з саматканага тонкага палатна.
  42. Капту́р – жаночая або дзіцячая шапачка з завязкамі пад падбародкам, чапец.
  43. Капялю́ш – русск. шляпа.
  44. Карту́з – мужчынская летняя шляпа з аколышкам і казырком.
  45. Ке́пка – мужчынскі галаўны ўбор з казырком без аколышка.
  46. Кучма́ – 1) русск. меховая шапка, 2) копна волос.
  47. Кучо́мка – шапка футрам наверх (русск. меховая шапка, папаха).
  48. Маге́рка — мужчынскі галаўны ўбор у выглядзе каўпака, род капелюша без палёў.
  49. Касні́к – стужка (у касе).
  50. Клу́нак – русск. котомка.
  51. Корт – шчыльная баваўняная тканіна.
  52. Ля́мец – тоўсты матэрыял са зваленай воўны.
  53. Ла́йка – від мяккай скуры.
  54. Порт — льняная ці баваўняная тканіна.
  55. Радно́ – русск. мешковина.
  56. Радня́ны – русск. дерюжный, сделанный из мешковины.
  57. Сае́та – русск. тонкое сукно.
  58. Ко́ўдра – русск. одеяло.
  59. Крысо́ – русск. пола́.
  60. Ку́жаль – 1) русск. очёсаный лён, 2) тонкий холст из льняных ниток.
  61. Куль – вялікі мяшок.
  62. Лазаві́к – русск. лапоть лазовый.
  63. Лакі́ркі – русск. лакированные туфли.
  64. Ла́хі – старое паношанае адзенне.
  65. Ла́пік – русск. заплатка.
  66. На́бадры – русск. шлея.
  67. Нагаві́цы – русск. штаны, подштанники (кальсоны).
  68. Насо́ўка – русск. носовой платок.
  69. Падко́ўдранік – русск. пододеяльник.
  70. Зацырава́ць – русск. заштопать.
  71. Падо́л, прыпо́л – ніжні край сукенкі, спадніцы, сарочкі.
  72. Панчо́ха – трыкатажны выраб, які надзяваецца на ўсю нагу (русск. чулок).
  73. Папру́га, па́сак, пас – рэмень, раменны пояс.
  74. Парфу́ма – русск. духи.
  75. Падсу́мак – невялікая паясная сумка для патронаў.
  76. Парка́ль – русск. ситец.
  77. Паса́г – маёмасць, якая давалася дачцэ пры выхадзе замуж (русск. приданое).
  78. Парасо́н — русск. зонт.
  79. Па́церкі – русск. бусы.
  80. Пі́пка – русск. трубка для курения.
  81. по́дбіўка – русск. подкладка в одежде.
  82. Разбарса́ць – русск. распутать (нитки, шнурки).
  83. Барса́ць – завязваць (лапці).
  84. Расшмаргну́ць – русск. раздёрнуть (занавески).
  85. Рыззё́ – русск. 1) тряпьё, ветошь, 2) лохмотья.
  86. Рышту́нак – русск. снаряжение.
  87. скара́ч – русск. полотенце с ддлинной бахромой.
  88. Скура́т – русск. обрезок кожи, кусок кожи.
  89. Спо́дні – 1) русск. нижний ( о белье), 2) нательный, 3) изнаночный.
  90. Спо́днікі – русск. подштанники, кальсоны.
  91. Сту́жка – русск. лента.
  92. Сці́лка – русск. стелька.
  93. Трапка́ч – кухонны ручнік з доўгімі махрамі.
  94. Убра́нне – русск. 1) убор, наряд, 2) украшение, 3) убранство (внешняя отделка).
  95. Фальбо́на – русск. оборка на подоле.
  96. Фіра́нка – занавеска з тонкай тканіны на вокны ці дзверы.
  97. Фу́тра – русск. 1) мех, 2) шуба.
  98. Хадакі́ (разм.) – башмакі.
  99. Хату́ль, хаты́ль (дыялект.) – русск. узел, котомка.
  100. Ху́ста – русск. большой платок, шаль.
  101. Цуру́балка – русск. 1) продолговатая деревянная палочка вместо пуговицы, 2) обломок стебля, ветки, прута.
  102. Цыро́ўка – русск. штопка, цыраваць – штопать.
  103. Чэ́санкі – русск. валенки из чёсаной шерсти.
  104. Чу́йка – мужчынскі доўгі кафтан без каўняра і адваротаў.
  105. Ша́лік – русск. шарфик
  106. Кашнэ́ – вузкая хусцінка на шыю.
  107. Шаль – доўгая вузкая тканая ці вязаная хусцінка.
  108. Шво – русск. шов.
  109. Шкарпэ́ткі – русск. носки.
  110. шлапакі́ (дыялект.) – русск. шлёпанцы.
  111. Шле́йкі – русск. подтяжки.
  112. Шмато́к – русск. клочок, лоскуток.
  113. Шчыгу́льны (дыялект.) – русск. в обтяжку (об одежде).
  114. Шыдэ́лак (разм.) – русск. крючок для вязания.
  115. Шытво́ – русск. шитьё.
  116. Шво́рка – вяровачка, павадок.
  117. Якдта́ш – паляўнічая сумка.
  118. Або́ра – тонкая вяровачка, якой прымацоўваецца лапаць да нагі.
  119. Аплі́к – кручок для зашпільвання вопраткі.
  120. Брыжы́ – зборкі, складкі ў форме веера.
  121. Габеле́н – насценны дыван ручной работы з вытканай на ім карцінай, узорам.
  122. Жупа́н – даўнейшае верхняе мужчынскае адзенне з каляровага сукна ў палякаў і ўкраінцаў.
  123. Каніце́ль – 1) надта тонкая пазалочаная ці пасярэбраная нітка для вышывання. 2) нудная, зацяжная справа.
  124. Мату́з – 1) вузкая палоска тканіны, 2) завязкі ў фартуху, шапцы-вушанцы і г.д.
  125. Патранта́ш – сумка з гнёздамі для патронаў.
  126. Рыдыкю́ль – жаночая невялікая сумачка.
  127. Сак – жаночая вопратка: кароткае прасторнае паліто.
  128. Саф’я́н – мяккая, добра вырабленая авечая ці казіная скура.
  129. Сві́тка – доўгая сялянская верхняя вопратка.
  130. Сві́тар – цёплая вязаная фуфайка без засцежак, з высокім каўняром.
  131. Фуфа́йка – цёплае вязанае верхняе адзенне.
  132. Чапе́ц – лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, які раней насілі замужнія жанчыны.
  133. Чараві́кі – невысокі скураны абутак на шнурках ці засцежках.
  134. Шарачко́вы – з грубай пафарбаванай тканіны дамашняга вырабу.
  135. Ша́ты – 1) пышнае дарагое адзенне. 2) покрыва з лісця, снегу.
  136. Шпале́ра – 1) бязворсавы насценны дыван ці абівачная тканіна з малюнкамі, 2) шпалеры – рулонная папера для абклейкі сцен або столі.
  137. Ядва́б – шоўк.

Тэгі: , ,

Posted 11.12.2018 by Varvaryshka in category "Безэквівалентная лексіка

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *