Васіль Зуёнак “Прыйдзі аднойчы”

Прыйдзі аднойчы ў вечаровы час,
Калі плывуць дымы, як верасы,
Да кургана пясчанага, што нас
Разлучыць назаўжды, —
Прыйдзі, мой сын.

Павер хвіліну нейкую, што я
Жывы стаю між трапяткіх бяроз
І слухаю: у праведных баях
Што ты здабыў?
Што ў сэрцы ты прынёс?..

Прыйдзі — як ветру жніўнага павеў,
Каб нада мною дыхалі палі
І колас той звінеў — не адзвінеў,
Што к сонцу на руках ты ўзняў спяліць.

Прыйдзі — як песня, што табе збярог
Бацькоўскі край і дбайна перадаў.
Прыйдзі — як рэха з тысячы дарог,
Дзе голас мой твае сцягі гайдаў.

Прыйдзі — як думкі вогненнай усплёск,
Як гром ракет, што ўзлёт твой акрыляў.
Прыйдзі, мая надзея і мой лёс, —
І лёгкай будзе для мяне зямля.

Незразумелыя словы

  1. Аднойчы – однажды.
  2. Верас – вереск.
  3. Хвіліна – минута.
  4. Трапяткі – трепетный, дрожащий.
  5. Павеў – дуновение, веяние.
  6. Дбайна – тщательно, усердно.
  7. Сцяг – флаг.
  8. Гайдаць – качать, колыхать.
  9. Усплёск – всплеск.
  10. Акрыляць – давать силы, вдохновлять.
  11. Лёс – судьба.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

 

Міхась Лынькоў “Васількі”

Незразумелыя словы

  1. Жніво – жатва, уборка зерновых.
  2. Гумно – сарай для хранения зерна.
  3. Шпак – скворец.
  4. Самотны – одинокий.
  5. Імшарына – моховое болото.
  6. Ліпаўка – кошык з ліпы.
  7. Разгалісты – раскидистый.
  8. Кірпаўка – курносый нос.
  9. Штодня – ежедневно.
  10. Заранка (зараніца) – далёкая молния.
  11. Драбіны – переносная лестница.
  12. Спадылба – из-под лба, исподлобье.
  13. Загуменне – пространство за сараями, задворки.
  14. Трымцець – трепетать.
  15. Спрытна – ловко.
  16. Знянацку – врасплох, неожиданно.
  17. Вусны – губы.
  18. Здрадніцкая – предательская.
  19. Усмешка – улыбка.
  20. Ганак – крыльцо.
  21. Коўдра – одеяло.
  22. Вяргіня – георгин.
  23. Прызба – завалинка.
  24. Грабільна – часть граблей.
  25. Сталы – взрослый.
  26. Корпацца – рыться, копаться в чем-то.
  27. Клапатліва – заботливо.
  28. Сурвэтка – салфетка.
  29. Бальшак – широкая дорога.
  30. Прыхіліцца – прислониться.
  31. Кпіць – насмехаться.
  32. Гармата – пушка.
  33. Брук – дорога из камня.
  34. Скрыжаваныя – перекрещенные.
  35. Пругкі – упругий.
  36. Рэшткі – остатки.
  37. Унікаць – избегать, не желать чего-то делать.

Гульня на замацаванне

 

 

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

 

ч1

ч2 ч3
QR Code QR Code QR Code