Васіль Зуёнак “Прыйдзі аднойчы”

Прыйдзі аднойчы ў вечаровы час,
Калі плывуць дымы, як верасы,
Да кургана пясчанага, што нас
Разлучыць назаўжды, —
Прыйдзі, мой сын.
Павер хвіліну нейкую, што я
Жывы стаю між трапяткіх бяроз
І слухаю: у праведных баях
Што ты здабыў?
Што ў сэрцы ты прынёс?..
Прыйдзі — як ветру жніўнага павеў,
Каб нада мною дыхалі палі
І колас той звінеў — не адзвінеў,
Што к сонцу на руках ты ўзняў спяліць.
Прыйдзі — як песня, што табе збярог
Бацькоўскі край і дбайна перадаў.
Прыйдзі — як рэха з тысячы дарог,
Дзе голас мой твае сцягі гайдаў.
Прыйдзі — як думкі вогненнай усплёск,
Як гром ракет, што ўзлёт твой акрыляў.
Прыйдзі, мая надзея і мой лёс, —
І лёгкай будзе для мяне зямля.
Незразумелыя словы
- Аднойчы – однажды.
- Верас – вереск.
- Хвіліна – минута.
- Трапяткі – трепетный, дрожащий.
- Павеў – дуновение, веяние.
- Дбайна – тщательно, усердно.
- Сцяг – флаг.
- Гайдаць – качать, колыхать.
- Усплёск – всплеск.
- Акрыляць – давать силы, вдохновлять.
- Лёс – судьба.
Гульня на замацаванне
(для мабільных гаджэтаў)
Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.