Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”

Караткевіч

Незразумелыя словы

  1. Інсургент – повстанец.
  2. Жонд – правительство.
  3. Шыбеніца – висельница.
  4. Віціна – крытое судно для перевозки зерна.
  5. Шугалея – лодка из цельного куска дерева.
  6. Душагубка – рыбацкая лодка.
  7. Кардон – место размещения пограничного отряда.
  8. Шкадоба – жалость.
  9. Стромы – крутой.
  10. Адхон – откос.
  11. Пачварны – уродливый.
  12. Лахманы – тряпьё.
  13. Вераб’іная ноч – ночь с сильной бурей, громом и молнией.
  14. Неспадзяванка – казус, неожиданность.
  15. Чатырохкутнічак – четырёхугольник.
  16. Пагарда – презрение.
  17. Скронь – висок.
  18. Брэцёр – дуэлянт, любитель развядывать дуэли.
  19. Плынь – течение.
  20. Ванітаваць – тошнить.
  21. Прыступка – ступенька.
  22. Зграбная – стройная.
  23. Мружыць – прижмуривать.
  24. Рэшткі – остатки.
  25. Шклянка – стакан.
  26. Глей – глина.
  27. Прастакутнік – прямоугольник.
  28. Вяргіня – георгин.
  29. Дзядоўнік – репейник.
  30. Шкельца – стеклышко.
  31. Нерат – рыболовная сеть.
  32. Абшар – простор.
  33. Імпэтны – порывистый.
  34. Зыркае – яркое.
  35. Пакарабачаны – покоробленный.
  36. Світанак – рассвет.
  37. Барва – густо-красный цвет.
  38. Паплавы – приречные луга.
  39. Сырадой – свеженадоенное молоко.
  40. Млявы – вялый, разомлевший.
  41. Літасць – милость, помилование.
  42. Апрыкралі – надоели.
  43. Шворка – петля.
  44. Парэнчы – перила.
  45. Кнігаўка – чибис.
  46. Скруха – скорбь.
  47. Сітнягі – камышовые заросли.
  48. Хмызы – кустарники.
  49. Вэлюм – вуаль.
  50. Багна – топь.
  51. Карункавы – кружевной.
  52. Хустачка – платочек.
  53. Жалоба – траур.
  54. Трызніць – бредить.

 

 

 

Гульня на замацаванне

Ч1

Ч2

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

Ч1

QR Code

Ч2

QR Code

Якуб Колас “Хмарка”

Якуб Колас

Незразумелыя словы

  1. Клопат – забота.
  2. Лотаць – кувшинка.
  3. Конік – кузнечик.
  4. Жаралісты – дуплистый.
  5. Цыбаты – долговязый, с длинными ногами.
  6. Плявузгота – пустословье.
  7. Знемажэнне – изнеможение.
  8. Тужліва – тоскливо.
  9. Камячок – комочек.
  10. Спярша – первоначально, сначала.
  11. Грузкі – тяжелый, грузный.
  12. Папраўдзе – на самом деле.
  13. Пакручасты – извилистый.
  14. Стужка – лента.
  15. Намітка – женский головной убор.
  16. Смуга – дымка.
  17. Мажлівасць – возможность.
  18. Прагавітасць – жадность.
  19. Смага – жажда.
  20. Пажоўклы – пожелтевший.
  21. Жыта – рожь.
  22. Пазяхаць – зевать.
  23. Пільна – внимательно.
  24. Здань – призрак.
  25. Скардзіцца – жаловаться.
  26. Бруіцца – струиться.
  27. Зняважыць – оскорбить, унизить.
  28. Крыху – слегка.
  29. Агнявісты – огненный.
  30. Скурчыцца – съёжиться, согнуться.
  31. Ваша імасць – ваша милость.
  32. Бадзянне – скитание.
  33. Прыкра – неприятно, досадно.
  34. Пустэльня – пустыня.
  35. Гаротна – горестно.
  36. Вітаць – приветствовать.
  37. Зажурыцца – загрустить.
  38. Пасмы – пряди.
  39. Дарэмна – бесполезно.
  40. Досыць – хватит.

 

Гульня на замацаванне

ч1

 

ч2

 

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

 

(для мабільных гаджэтаў)

 

ч1

QR Code

ч2

QR Code

 

Алесь Наўроцкі “Чатырохгранная ваза”

Чатырохгранная ваза — гэта прырода,
дзе чатыры грані — поры года.
I
Зіма
Зноў заснежыла. Можа, ў раз соты.
Хоць бы ўгледзець душу адну.
Белыя скруткі калючага дроту
кідае мяцеліца мне на спіну.
Дрыжыць агеньчык. Можа, там прыстану?
Сярод шалёнага енку-выцця
ў неаглядна-сівым акіяне
змагаецца кропля жыцця.
II
Вясна
Не мыльная пена зляцела з коней былінных —
дзе-нідзе бялее набраклы вадою снег.
I не шабельны звон зазвінеў над лагчынай —
ручаі звіняць, з узгорка ўзяўшы разбег.
Пазіраеш — і травы зямлю пакрылі.
I куды вачыма ні кінь —
начапілі бярозы зялёныя крыллі
і ўзлятаюць пад неба сінь.
III
Лета
Знаёмы малюнак, сэрцу блізкі:
прападае сцежка ў прасторах палёў.
Жыта то нахіляецца нізка,
то выпрамляецца зноў.
Вунь хмарка плыве над лесу дзялянкай,
грымоты далёкія нараслі.
Эх, як жа пасля ўсмешак маланкі
лёгка дыхаць зямлі!
IV
Восень
Лета, зматвай свае вудачкі!
Дрэвы выплаўляюць руду.
Вецер свістаў спачатку ў дудачку,
потым у дудку, а ўжо затым у дуду.
Адзвінелі промняў сонечныя прыіскі,
адзвінеў дажджоў серабрысты апад,
адзвінелі лісты і ляжаць залацістым прысакам1, —
што прайшло, не вернеш назад.
Чатырохгранная ваза — гэта прырода,
дзе чатыры грані — поры года.

Незразумелыя словы

  1. Скруткі – свёртки.
  2. Дрот – проволока.
  3. Прыстаць – остановиться.
  4. Шалёны – безумный.
  5. Набраклы – набухший.
  6. Лагчына – ложбина.
  7. Сцежка – тропинка.
  8. Хмарка – тучка.
  9. Промні – лучи.
  10. Прысак – горячий пепел.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Якуб Колас “О, край родны, край прыгожы…”

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;

Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;

Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?..

Незразумелыя словы

  1. Бруіцца – струиться.
  2. Гмах – высотное здание (в тексте – большой простор).
  3. Гоман – говор.
  4. Лозы – ивняк, ивы.
  5. Шлях – путь, дорога.
  6. Гожа – красиво.

Міхась Шушкевіч “Ты мне вясною прыснілася”

Міхась Шушкевіч

Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знічкаю.
Падаюць зоры світальныя
Ў чыстыя воды крынічныя.

Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла.
Ластаўка ты легкакрылая,
Светлы мой сон растрывожыла.

Ты мне вясною прыснілася
Неразгаданымі чарамі,
Сэрца парыўна забілася
Вольнымі крыламі-марамі.

Пэўна, цябе, ненаглядная,
Стрэў я часінай удалаю.
Ты мая доля спагадная,
I не шкадую німала я.

Незразумелыя словы

  1. Знічка – падающая звезда.
  2. Світальны – рассветный.
  3. Мара – мечта.
  4. Доля – участь.
  5. Шкадаваць – жалеть.
  6. Німала – нисколько.

Сяргей Грахоўскі “Як я жыў без цябе”

Як я жыў без цябе?
І не ведаў, што недзе на свеце,
За глухімі лясамі,
За сотнямі ўзгоркаў і меж,
Не на дальнім сузор’і,
А ў нас на планеце
Ты ў зялёным і ціхім
Завулку жывеш.
Як я жыў без цябе?
А маглі ж не сустрэцца ніколі,
За паўкроку адно
Аднаго абмінуць,
Разысціся,
Як сцежкі расходзяцца ў полі,
І не знаў бы,
За страту каго папракнуць.
Мабыць, трэба было
Праваліцца ў пекла,
Траціць блізкіх,
Пакутаваць, мерзнуць, гарэць,
Ратавацца,
Каб лютая сцюжа не ссекла,
Каб цябе
Пад Палярнаю зоркай
Сустрэць,
І пазнаць,
І адразу забыцца аб крыўдзе,
Каб убачыць праменьчыкі
У зрэнках тваіх,
Нарадзіцца ізноў
І паверыць, што прыйдзе
І збавенне, і шчасце
Адно на дваіх;
Падабрэць, памякчэць,
Назаўсёды скарыцца
Непадкупнай
Суровай тваёй чысціні,
Каб істоты тваёй адкрываць
Таямніцы,
Каб душу гартаваць
На высокім агні.
Час ляціць і ляціць,
Завіруха завеяла скроні,
Пакідаюць насечкі
Гады на ілбе.
Я гляжу на цябе,
Я дзіўлюся і сёння,
Чым я жыў без цябе,
Як я жыў без цябе?

Незразумелыя словы

  1. Мяжа – граница.
  2. Сузор’е – созвездие.
  3. Страта – потеря.
  4. Ратавацца – спасаться.
  5. Зрэнка – зрачок, зеница.
  6. Збавенне – избавление.
  7. Істота – существо.
  8. Гартаваць – закалять.
  9. Скроні – виски.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Аркадзь Куляшоў “Бывай”

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..
Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.
Назаўтра золкае, туманнае світанне,
Суровы позірк твой і мой нямы адчай…

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Незразумелыя словы

 

  1. Золкі – промозглый, влажный, сырой (о погоде).
  2. Світанне – рассвет.
  3. Смуга – дымка.
  4. Ахутаны – окутанный.
  5. Бывай – прощай.
  6. Ростань – перекрёсток.
  7. Самотны – одинокий.

Анатоль Вярцінскі “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць”

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
віць і далей — любоўю, справай дзейнай
ды словам, што ад справы неаддзелена.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,
высакародным, дружным намаганнем,
што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Маральны самы, самы натуральны
пачатак гэты вось жыццестваральны.
Інакш — якая ад жыцця карысць?
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, —
Тварыць!

Незразумелыя словы

  1. Тварыць – создавать.
  2. Парыванне – порыв.
  3. Высакародны – благородный.
  4. Намаганне – усилие.
  5. Карысць – польза.
  6. Марнаваць – тратить впустую.
  7. Нішчыць – истреблять.

 

Васіль Зуёнак “Дала прырода мне ваду і цвердзь”

Дала прырода мне ваду і цвердзь,
Дала агонь, каб не блукаў я слепа,
Дала жыццё, а з ім дала і смерць…
Дала зямлю — а я глядзеў у неба…

А каб агонь свяшчэнны не патух,
Каб зноў не захлынуўся чорнай багнай,
Дала прырода мне высокі дух.
А я ствараў багоў — я неба прагнуў…

Я шмат чаго тады не разумеў,
Я і цяпер, бадай, не разумею.
Я іх ствараў, і з імі я старэў.
Як і цяпер ствараю і старэю.

Усё, што сёння ісцінай слыло,
Назаўтра толькі рэхам адгукнецца.
І сіняй птушкі сіняе крыло
Кавалкам неба ў сэрцы разаб’ецца.

Загадкі непазнаных берагоў…
Адказ — адна ў мяне самаахова.
Адказу не было — ствараў багоў,
Каб потым іх забыць і ўславіць новых.

Бог — невядомасць. Вечны вораг мой.
Яго ствараю і яго звяргаю.
Бясконцы з ім і ўсеадольны бой.
Яго кляну, яму ж і прысягаю.

Быў атам — «непадзельны» — атам-бог.
Цяпер — цяпер ажно дыханне зойме,
Калі ступаю праз яго парог —
Галактыку адкрыць у пі-мезоне.

Якое неба заўтра засялю?
З якіх арбіт пабачацца мне цуды?
Не ведаю. Адно скажу: зямлю —
Вось гэту, грэшную, ніколі не забуду.

Як ёсць яна — я сэнс вышынь лаўлю.
Ствараю неба — сонечны паганец1.
А дайце неба — я ствару зямлю,
І пойдзе ўсё зваротнымі кругамі.

Незразумелыя словы

  1. Багна – топь, трясина.
  2. Прагнуць – жаждать, сильно желать.
  3. Самаахова – самооборона.
  4. Усеадольны – который всё преодолеет.
  5. Пі-мезон – элементарная частица (в физике).
  6. Паганец – язычник.