Казка “Музыкі”

Незразумелыя словы

  1. Енчыць – сильно кричать, стонать.
  2. Нетры – глухое, безлюдное место.
  3. Шугануць – удрать.
  4. Сметнік – мусорка.
  5. Прыпечак – выступ на печи, на котором можно сидеть.
  6. Жэрдачка – прикрепленная к стене палка, на которой в курятнике сидят птицы.
  7. Страха – крыша.
  8. Смалячок – небольшое смолистое полено, которое долго горит.
  9. Небарака – бедолага, неудачник.
  10. Бразнуцца – упасть.
  11. Даўбешка – деревянная колотушка.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Казка “Залаты птах”

Незразумелыя словы

  1. Спрыт – ловкость
  2. Запечак – выступ на печи, где можно сидеть
  3. Лучынка— тонкая и длинная сухая щепка, которыми раньше освещали дома
  4. Цешыцца – радоваться, любоваться.
  5. Панадзіцца – повадиться.
  6. Пільнаваць – стеречь.
  7. Драбіны – приставная лестница.
  8. Маркотны – грустный.
  9. Злодзей – вор.
  10. Выцінаць – старательно играть мелодию (на музыкальном инструменте).
  11. Брыдка – стыдно.
  12. Вартаўнік – сторож.
  13. Жмут – пучок.
  14. Сорам – стыд.
  15. Харчы – еда, припасы.
  16. Кій – палка.
  17. Сцізорык – маленький раскладной ножик.
  18. Гайсаць – быстро и суетливо бегать (в поисках чего-либо).
  19. Жардзіна – жердь, длинная палка.
  20. Паджгаць – быстро побежать.
  21. Гайдацца – качаться.
  22. Брама – ворота во двор.
  23. Ланцуг – цепь.
  24. Прыкуты – прикованный.
  25. Аздоблены – украшенный.
  26. Муляр – строитель.
  27. Варта – стража.
  28. Стрэльба – оружие.
  29. Астрог – тюрьма.
  30. Пляшка – бутылка.
  31. Бяседу ладзіць – собирать гостей на пир и угощать их.
  32. Страва – блюдо.
  33. Гасцінец – угощение, подарок.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Казка “Разумная дачка”

Незразумелыя словы

  1. Частаваць – угощать.
  2. Кволы – слабый, малорослый.
  3. Акрыяць – набраться сил, выздороветь.
  4. Кемлівы – смышлёный.
  5. Зажурыцца – загрустить.
  6. Скардзіцца – жаловаться.
  7. Шпарка – быстро.
  8. Турбавацца – беспокоиться.
  9. Гняды – масть лошади красно-рыжего цвета с чёрным хвостом и гривой.
  10. Рэшата – сито.
  11. Бізуноў даць – побить (кого-то).
  12. Хмызняк, хмызы – заросли.
  13. Кашуля – рубашка.
  14. Варштат – каркас для создания ткацкого станка.
  15. Кросны – ткацкий станок.
  16. Ганак – крыльцо.
  17. Нацкавать – натравить, подстрекать к нападению.
  18. Неўзабаве – в скором времени.
  19. Мяжа – граница.
  20. Маёнтак – усадьба, земельное владение помещика, пана.
  21. Кірмаш – ярмарка.
  22. Сенцы – холодная, неотапливаемая веранда.
  23. Ачухацца – придти в себя.
  24. Паншчына – обязательные принудительные работы на пана.
  25. Драпануць – быстро убежать.

Гульня на замацаванне



(для мабільных гаджэтаў)

 

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

 

QR Code

Яўген Крупенька “Ёсць у кожнага з нас незабыўны маленства куток”

Ёсць у кожнага з нас незабыўны маленства

                                                                                  куток,

Як у птушак, дзе вывелі дзетак, гняздоўе.

Борам стаў стагалосы за вёскай

                                                                     маленькі лясок —

Для мяне ён адзіны на свеце ў маім

                                                                           Прыдняпроўі.

Дзе б ні быў я далёка, куды б мяне лёс ні занёс,

Хату матчыну помню — заўсёды стаіць

                                                                              прад вачыма.

Чую клёкат бусліны, пад акном —

                                                                              ціхі шэпат бяроз,

Ты такой перад мной паўстаеш, дарагая Радзіма.

Нізкім стаў мне даўно, што здаваўся высокім,

                                                                                          парог,

Ды і хата, як маці мая, за гады пастарэла.

На кляновым стале, на бялюткім абрусе, пірог,

Нібы сонца, ляжыць — ад яго на зямлі

                                                                                  пасвятлела.

Сонца ў лісцях бяроз, на мурожнай у росах траве,

Жаўруковаю песняй злятае на колас жытнёвы,

А ў матуліным сэрцы найвялікшае сонца жыве,

Найвялікшае сонца — мая беларуская мова.

Слова маці! Цябе перадам я сынам.

Ты — мой скарб дарагі, найсвятлейшая спадчына.

За цябе, калі трэба, жыццё я аддам,

Толькі песня не моўкнула б матчына.

А пакуль я жыву, незабыўны маленства куток

Мяне вабіць туды, ён заўсёды стаіць прад

                                                                                      вачыма…

Борам стаў стагалосы за вёскай маленькі лясок.

Ён у кожнага свой, ды адна для ўсіх нас —

                                                                                     Радзіма.

Незразумелыя словы

  1. Бор – хвойный лес.
  2. Лёс – судьба.
  3. Абрус – скатерть.
  4. Мурожны – покрытый молодой травой (луг).
  5. Скарб – богатство.
  6. Спадчына – наследство.
  7. Вабіць – манить, притягивать.

Уладзімір Караткевіч “Бацькаўшчына”

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве.

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

Дымная, сцюдзёная раса,

Цёмныя ў траве ад ног сляды.

А такога рослага аўса

Я не бачыў доўгія гады.

Бач, хмызы спляліся, як павець,

Светлякі мігцяць, гараць святлей.

Перад тым як звонка ў лозах пець,

Прачышчае горла салавей.

Лашчыцца трава да босых ног.

З дальніх паплавоў плыве ракой

Ледзь прыкметны сумны халадок —

Подых юні ўходзячай маёй.

<…>

Ціха цмокае у сне рака.

О, як добра, як прыгожа жыць!

Раска, як русалчына луска,

На вадзе ад месяца гарыць.

А вакол травіцы роснай рай

І бярозак белая сям’я.

Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая!

Незразумелыя словы

  1. Брама – ворота во двор дома.
  2. Басанож – босыми ногами.
  3. Хмызы – заросли, кустарник.
  4. Павець (паветка) – площадка под крышей на столбах, где прячут различную сельскохозяйственную утварь.
  5. Лозы – ивняк, ивы.
  6. Поплаў – заливной луг у реки.
  7. Юнь – молодость.
  8. Раска – мелкие водоросли в виде круглых пластинок.

     

 

Гульня на замацаванне



(для мабільных гаджэтаў)

 

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

 

QR Code

Анатоль Грачанікаў “Дрымотна ціснуцца кусты…”

Дрымотна ціснуцца кусты

Дрымотна ціснуцца кусты

Пад цёплы бок дубровы ціхай.

І ў цішыні за тры вярсты

Чуваць, як п’е ваду ласіха.

О край мой родны! Я прашу:

Ратуючы ад пустазелля,

Я сам расцераблю душу,

А ты мне дай свайго насення,

Каб мог я так сумленна жыць,

Каб і мяне ў ліхую невідзь

Ніхто не мог закабаліць,

Ніхто не мог ачужаземіць.

Шалеюць скразнякі эпох.

Я чую, як Айчына кліча

На раздарожжы ўсіх дарог

Не разгубіць свайго аблічча.

Якая ноч! Які спакой

На вечаровым аксаміце!

І толькі недзе за ракой

Крычыць зямляк: «Пера-вя-зі-це-е-е!..»

Незразумелыя словы

  1. Дрымотна – сонливо.
  2. Дуброва – лиственный лес, где большинство деревьев – дубы.
  3. Вярста – мера длины, равная 1, 06 км.
  4. Ратаваць – спасать.
  5. Пустазелле – сорняки.
  6. Расцерабіць – разволновать.
  7. Насенне – семена.
  8. Ліхі – трудный, плохой.
  9. Невідзь – темнота.
  10. Закабаліць – поставить кого-то в зависимость от себя.
  11. Шалець – беситься, сходить с ума.
  12. Згубіць аблічча – потерять свою гордость, изменить своим принципам.
  13. Аксаміт – бархат ( в тексте – мягкий, приглушенный цвет вечернего неба).

Гульня на замацаванне


(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Яўгенія Янішчыц “Мова”

Чую тваю жаўруковую музыку

Ў скошаных травах мурожных.

Мова! Як сонца маё

беларускае,

Ты свецішся словам кожным.

Цябе і заворвалі, і закопвалі,

І ўсё ж нашы продкі праз гора

Данеслі да нас цябе,

родную, цёплую,

Жывую і непаўторную.

І калі ты мяне толькі паклікаеш,

Памру за цябе без енку.

Нашу я любоў да цябе

                                    вялікую

У сэрцы сваім маленькім.

 

Незразумелыя словы

  1. Мурожны – покрытый густой сочной травой.
  2. Заворваць – запахивать (земли).
  3. Енк – стон.
  • Лексіка

Лексіка

 

Пятрусь Броўка “Калі ласка!”

У любімай мове, роднай, наскай,
Ах, якія словы: «Калі ласка!..»
Як звіняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё ідуць са мною.
Трапіць госць у будзень, а ці ў свята:
— Калі ласка, калі ласка, ў хату!
Не паспелі сесці пры сустрэчы,
Як патэльня засквірчэла ў печы…
Бульба, смажаніна і каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калі ласка!
Хлопец кажа дарагой дзяўчыне:
— Калі ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грыміць. З нябёсамі размова:
— Калі ласка, цёплы дождж вясновы!
І не вельмі буйны і не рэдкі
На сады, на пушчы, на палеткі,
На грыбы, на ягады, на кветкі…
— Калі ласка! — наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранішняму сонцу:
— Калі ласка, сонца, выйдзі з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнімі з сабою нашы мары!
— Калі ласка!.. — нашай роднай мовы
Шчырыя і ветлівыя словы.

Незразумелыя словы:

  1. Будзень – рабочий день (с понедельника по пятницу);
  2. Патэльня – сковорода;
  3. Засквірчэла – начало что-то жариться (на сковороде);
  4. Смажаніна – жареное мясо;
  5. Нягоды – несчастья;
  6. Палеткі – поля;
  7. Аблашчыць – приласкать;
  8. Мара – мечта;
  9. Шчыры – искренний.

  • Броўка

 

 

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code