Янка Купала “Спадчына”

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбішчы,
I крык вароніных грамад
На могілкавым кладзьбішчы.
I ў белы дзень і чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не з’едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі.
Жыве з ім дум маіх сям’я
I сніць з ім сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

Незразумелыя словы

  1. Спадчына – наследство.
  2. Амшалы – покрытый мхом.
  3. Тын – забор, сплетенный из деревянных прутьев.
  4. Покатам – друг за другом, в беспорядке.
  5. Грамада – община, сообщество.
  6. Усцяж – вдоль.
  7. Агледзіны – смотрины, осмотр.
  8. Вандола – ров, канава.
  9. Нязводны – который нельзя свести, уничтожить.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Аляксей Дудараў “Вечар”

Незразумелыя словы

  1. Журавель – вид колодца.
  2. Комін – дымоход.
  3. Бурбалкі – пузырьки.
  4. Сёрбаць – хлебать.
  5. Нішчымніца – бесхлебица, голод.
  6. Марудна – медленно.
  7. Нябожчык – покойник.
  8. Зручны – удобный.
  9. Кукіш – фига.
  10. Крумкач – ворон.
  11. Хаўтуры – похороны.
  12. Здзяцінець (здзяцінецца) – впасть в детство.
  13. Упрысядкі – вприсядку.
  14. Расхрыстаны – нараспашку, расстегнутый.
  15. Дзяга – рэмень.
  16. Урачыста – торжественно.
  17. Кашуля – рубашка.
  18. Усмешка – улыбка.
  19. Клапаціцца – заботиться.
  20. Насланнё – наваждение.
  21. Позірк – взгляд.
  22. Хвалявацца – волноваться.
  23. Шкода – жалко.
  24. Непрыкметна – незаметно.
  25. Сквапны – жадный.
  26. Ашалець – обезуметь.
  27. Кіпцюры – когти.
  28. Саромецца – стыдиться.
  29. Бялізна – бельё.
  30. Касавурыцца – коситься.
  31. Шалёны – бешеный.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Віктар Карамазаў “Дзяльба кабанчыка”

Незразумелыя словы

  1. Выган – место за деревней, где пасут скот.
  2. Веснікі (весніцы) – ворота.
  3. Голле – ветви.
  4. Аберуч – обеими руками.
  5. Лагодна – добродушно.
  6. Стрыманасць – сдержанность.
  7. Сенаваць – складывать сено в стог.
  8. Груд – холм.
  9. Страха – крыша.
  10. Схамянуцца – спохватиться.
  11. Лазенка – банька.
  12. Цесля – плотник.
  13. Спадылба – исподлобья.
  14. Пасак (паска) – полоска.
  15. Чарка – рюмка.
  16. Скварка – жареное сало.
  17. Швайка – шило.
  18. Пілавінне – опилки.
  19. Атожылак – отпрыск, отросток
  20. Поўсць – шерсть.
  21. Прысак – горячий пепел.
  22. Услон – лавка.
  23. Гарышча – чердак.
  24. Ночвы (начоўкі) – корыто для стирки белья.
  25. Чаравічкі – ботиночки.
  26. Смажанае – жареное (мясо).
  27. Тлушч – жир.
  28. Фіранка – занавеска.
  29. Кола – колесо.
  30. Жартаваць – шутить.
  31. Аладка – блин.
  32. Швагер – муж сестры.
  33. Клопаты – заботы.
  34. Прыкрасць – досада.
  35. Дармавы (дармовы) – бесплатный.
  36. Відэлец – вилка.
  37. Імжыць – моросить.
  38. Ушчуваць – стыдить.
  39. Пухліна – опухоль.
  40. Столь – потолок.
  41. Цырата – клеёнка.
  42. Канапа – диван.
  43. Пільны – внимательный.
  44. Любовы кавалак мяса – филейная часть.
  45. Збянтэжыцца – смутиться.
  46. Ржышча – сжатое поле ржи.
  47. Засмужаны – задымлённый.
  48. Хмызняк – кустарник.
  49. Быльнёг (палын) – чернобыльник.
  50. Шыпшына – шиповник.
  51. Слоік – стеклянная банка.
  52. Драбіна – переносная лестница.
  53. Біцікі – упавшие с дерева фрукты.
  54. Дрот – проволока.
  55. Гарбуз – тыква.
  56. Прыпол – подол.
  57. Каліва – щепотка, одна штука.
  58. Прагна – жадно.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

 

QR Code

Рыгор Барадулін “Трэба дома бываць часцей”

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці.

Не забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню цыбаты асвер
Запускае руку да пахі.

Не забыць сцежкі той, што цябе
На дарогу выводзіла з дому,
Што у хаце там быў рубель
У цане і па курсу старому.

Не забыць, як марозам злым
Клямка пальцы пячэ балюча
I адкуль на стале тваім
Бохан свежага хлеба пахучы.

Помніць свой на іржышчы цень,
Не забыць, як завуць суседа,
Не забыць, як пяе пад дзень
За вясёлым сталом бяседа.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
I не страціў святое штосьці.

Незразумелыя словы

 

  1. Аер – аир, травянистое болотное растение.
  2. Падлога – пол.
  3. Студня – колодец.
  4. Цыбаты – долговязый, с длинными ногами.
  5. Асвер – журавль колодца.
  6. Клямка – щеколда.
  7. Бохан – буханка.
  8. Іржышча – поле, с которого убрали рожь.
  9. Бяседа – застолье.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Якуб Колас “Дзядзька-кухар”

Незразумелыя словы

  1. Насіць катла – игра, когда носят ребенка за плечами.
  2. Поплаў – заливной луг.
  3. Краскі – цветы.
  4. Радзіцца – советоваться.
  5. Годзе – хватит.
  6. Вуда – удочка.
  7. Ягамосць – ваша светлость.
  8. Нораў – нрав.
  9. Паганы – вредный.
  10. Дараваць – простить.
  11. Красаваць – цвести.
  12. Конік – кузнечик.
  13. Зыкі – звуки.
  14. Трацяк – третья часть.
  15. Капа – 60 штук.
  16. Скарб – богатство (в тексте – государственная казна).
  17. Вытрываць – выдержать.
  18. Сяліба – селение, дом.
  19. Млын – мельница.
  20. Квапіць – притягивать, манить.
  21. Выштукаваць – смастерить.
  22. Пляцка – плоская булочка.
  23. Хіліліцца – гнуться.
  24. Пакаштаваць – попробовать.
  25. Сякерка – топорик.
  26. Свярдзёлак – буравчик.
  27. Аполак – доска, выпуклая с одной стороны.
  28. Латак – желобок для стекания сока.
  29. Шкода – жалко.
  30. Комель (камель) – ствол, нижняя часть дерева.
  31. Трэсачкі – сухие тонкие веточки.
  32. Кукішкі – корточки.
  33. Збан – кувшин.
  34. Шчыльна – плотно.
  35. Тарачка – тёрка.
  36. Пільна – внимательно.
  37. Стварэнне – создание.
  38. Булбатачкі – пузырьки.
  39. Ляшчотка – трещотка.
  40. Трус – кролик.
  41. Збіцца з тропу – растеряться.
  42. Аслупянець – остолбенеть.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Ніл Гілевіч “Маці”

Я ўзыходжу на двор,
Я кажу ёй: «Са святам!» —
I цалую знаёмыя родныя вусны,
I бяру пад руку,
I іду з ёй у хату,
Дзе ад прыпечка б’е
Дух гарачы капусны.
Я гляджу ў яе вочы,
Што свецяцца шчасцем,
Гладжу рукі сухія,
Прапахлыя зеллем,
I хілюся да сэрца…
А трэба б упасці
Перад ёю — нядужнай, сівой —
На калені…
Вочы маці!
У доўгія зімнія ночы
Вы над намі
Вясёлымі зоркамі ззялі,
Вы ў нясцерпнай дрымоце
Зліпаліся, вочы,
I ўсё ж усміхаліся нам,
Забаўлялі…
Рукі маці!
Вы ў працы не зналі прынукі,
Вы насілі штогод
Мазалі΄, як бабіны,
Вы аж нылі увечары,
Мілыя рукі,
Спавіваючы нас
Перад сном галубіным.
Сэрца маці!
Наш боль быў тваім,
Не іначай,
Сорам наш
Ты насіла вялізарным горам,
Кропля ж кожная
Радасці светлай дзіцячай
Напаўняла цябе,
Разлівалася морам…
А цяпер ёй —
Адно б на сынка наглядзецца…
Жаль, і горыч, і боль
Мне душу працінае:
Як жа позна,
Як позна — любімыя дзеці —
Мы няўдзячнасць сваю
Разумець пачынаем…

Незразумелыя словы

  1. Вусны – губы.
  2. Зелле – зелье, травы.
  3. Прынука – принуждение.
  4. Штогод – ежегодно.
  5. Спавіваць – пеленать.
  6. Сорам – стыд.
  7. Працінаць – пронзать.
  8. Няўдзячнасць – неблагодарность.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Еўдакія Лось “Дзяўчаты мінулай вайны”

Якімі толькі мянушкамі
Не клікалі гэтых салдат
З няпудранымі вяснушкамі,
У шынялях да пят!..

Крочылі полем спаленым,
Шляхамі страшнай вайны,
І плакалі на развалінах,
І мерзлі ў акопах яны…

У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом,
Па косах сваіх журыліся
Пад гулкі гарматны гром…

Паходамі, зброяй занятыя,
Справай ваеннай пары,
Былі яны проста дзяўчатамі,
Што там ні гавары.

Пужаліся свісту міны,
Чужых незычлівых вачэй,
А гінулі — як мужчыны,
Абняўшы зямлю ямчэй.

Незразумелыя словы

  1. Мянушка – кличка.
  2. Журыцца – грустить.
  3. Гарматны – пушечный.
  4. Незычлівы – недоброжелательный.
  5. Ямчэй – удобнее.

Мікола Арочка “Хлеб роднай мовы”

Шчодрым дамашнім богам
Ляжыць на стале маім бохан —
Па зярнятку з вякоў назапашаны,
У дзяжы ліхалеццяў заквашаны,
Замяшаны на мудрасці, поце
I апалены духам на подзе
Жыцця!
Як ніколі я сёння жадзён яму,
Гэтаму хлебу надзённаму!
Лусту кладу на настольніцы,
Крою дзецям: ешце па поўніцы!
Калі выпадзе з рук — абдзьмухніце,
Не кідайцеся ім, не тапчыце!
Наядайцеся змалку уволю,
Каб ён вечна вам пах
Родным полем,
Баравінай, зялёнай лагчынай
I рукамі матулі,
Айчынай!

Незразумелыя словы

  1. Шчодры – щедрый.
  2. Бохан – буханка.
  3. Назапашаны – запасённый.
  4. Дзяжа – кадка.
  5. Под – нижняя поверхность печи для выпечки хлеба.
  6. Надзённы – насущный.
  7. Луста – кусок.
  8. Настольніца – скатерть.
  9. Кроіць – резать.
  10. Баравіна – молодой бор.
  11. Лагчына – ложбина.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Данута Бічэль “Роднае слова”

Пад казачным дубам над Нёманам сінім
хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.
I рэхам той шэпт адгукаўся між гаю:
— Кахаю… кахаю… кахаю… кахаю…
Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае,
маё, беларускае, роднае, кроўнае,
такое раптоўнае, такое чароўнае.
Такое ласкавае, цёплае, чыстае,
як сонца, агністае, як Нёман, празрыстае,
як казка, быліна, як песня, жаданае,
дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае,
вясновае слова ад шчырага сэрца.
Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы.
Вятрыска шаптаў яго з лісцем між гаю —
кахаю, кахаю… кахаю, кахаю…
Шапталі яго сенажаць і дуброва —
людзьмі перачутае, некаму нова,
адзінае, дзіўнае, светлае слова…
Кахаю… Люблю…
Беларускаму краю
бясконца я слова «люблю» паўтараю.
Калоссям жытнёвым, зялёнай дуброве
кажу гэта слова на матчынай мове.

Незразумелыя словы

  1. Гай – роща.
  2. Шчырасць – искренность.
  3. Раптоўны – неожиданный.
  4. Чароўны – волшебный.
  5. Сенажаць – сенокос.

 

Максім Багдановіч “Маёвая песня”

Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых,
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
I ліецца хваляй песня —
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?

Ці не вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі1,
Што ляцяць, дрыжаць, звіняць.
Песня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.

Незразумелыя словы

  1. Шпаркі – быстрый.
  2. Матылёк – бабочка.
  3. Хваля – волна.
  4. Зёлкі – лекарственные травы.
  5. Шапацець – шелестеть.
  6. Чарот – камыш.
  7. Зыкі – звуки.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code