Люба Тарасюк “Імя Айчыны”

Давеку я, напэўна, не збяру
Усю яе ў праявах разнастайных.
Маленькая, як сэрца, Беларусь
Адданаю любоўю вырастае.
За бохан сонца, што з маленства меў,
Ці сплаціш ёй душэўнаю турботай?..
Сваю Айчыну ўбач і зразумей,
І ў ёй сябе ты зразумееш потым.
Сваёй Айчыны яснае імя,
Нібы уласнае —
Не дай запляміць…
І светлы цень буслінага крыла
Над рэкамі, дарогамі, палямі.

Незразумелыя словы

  1. Давеку – до конца дней.
  2. Напэўна – наверно.
  3. Праява – праяўленне.
  4. Адданы – преданный.
  5. Бохан – буханка.
  6. Турбота – забота.
  7. Запляміць – запачкать.

Уладзімір Караткевіч “Лебядзіны скіт”

Незразумелыя словы

  1. Навала – нашествие.
  2. Скіт – жилище монаха-отшельника.
  3. Стракаты – пёстрый.
  4. Уладар – властелин.
  5. Ушчэнт – полностью, вчистую.
  6. Аркан – веревка с петлёй для ловли животных.
  7. Нукер – воин, охранник хана.
  8. Паша – пастбище.
  9. Завіхацца – спешить, быстро работать.
  10. Пустэльнік – отшельник.
  11. Затрымцець – затрепетать.
  12. Жах – ужас.
  13. Твар – лицо.
  14. Літасціва – милосердно.
  15. Слімак – слизень, улитка без панциря.
  16. Цурацца – чуждаться, избегать.
  17. Валляк – зоб птицы.
  18. Вар’ят – сумасшедший.
  19. Даспадобы – нравится.
  20. Шэлег – мелкая монета.
  21. Бэркавец – 160 кг.
  22. Лашт – 1920 кг.
  23. Прытвор – коридор.
  24. Цёмнік – начальник 10-тысячного войска.
  25. Варта – охрана.
  26. Выштурхоўваць – подталкивать.
  27. Бортнік – пчеловод.
  28. Аброць – часть сбруи лошади.
  29. Захопнік – завоеватель.
  30. Закатаваны – замученный.
  31. Сітнёг – болотное растение.
  32. Ганебны – позорный.
  33. Пагарда – презрение.
  34. Багна – топь, трясина.
  35. Страта – потеря, смерть.
  36. Зняважыць – унизить.
  37. Вопратка – одежда.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Пятрусь Броўка “Зямля Беларусі”

Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў — ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах істужкі дарог.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта бары-байкары,
Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
І Турава сцены, і шум Белавежы,
І роднага Мінска сівыя муры…

Незразумелыя словы

  1. Мурог – мурава, густая трава.
  2. Прысады – аллея.
  3. Кропля – капля.
  4. Човен – челн, лодка.
  5. Гаманіць – галдеть, шумно разговаривать.
  6. Байкар – интересный рассказчик.

Алесь Пісьмянкоў “Продкі”

Алесь Пісьмянкоў

Калі марнею ад нягод
І сэрцу цесна,
Я ўспамінаю радавод
І продкаў песні.
Яны ідуць за годам год
З мячом і з плугам.
О, мой нязводны род,
Ён моцны духам!
Імёны памяць берагла,
Вяла праз церні1,
Каб я не сеяў зла,
А толькі — зерне.
Да іх іду я зноў і зноў,
Ім веру свята.
Таму й вяду сваіх сыноў
Да іх на раду.

Незразумелыя словы

  1. Марнець – чахнуть, болеть.
  2. Нягоды – невзгоды.
  3. Нязводны – который нельзя искоренить, извести.
  4. Церні – трудности в жизни.
  5. Рада – совет, собрание старейшин.

Уладзімір Ліпскі “Ад роду да народу”

Незразумелыя словы

  1. Сілкаваць – питать.
  2. Нядбайнасць – нерадивость.
  3. Абкарнаны – неровно, коротко подстриженный.
  4. Стрыжань – стержень.
  5. Набытак – приобретение.
  6. Колішняе – прежнее.
  7. Існаванне – существование.
  8. Цікаўнасць – любопытство.
  9. Спадарожнік – спутник.
  10. Згуртаванне – объединение.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Пятрусь Броўка “Кропля”

Дождж прарваўся з ветрам
У спякоту,
Па пясках ударыў
Буйным шротам.
За адно імгненне,
За хвіліну
Перамыў лістоту на галінах,
Пачапіў на кожнае іглінцы
Па адной засмучанай
Слязінцы.
Прашумеў. Суняўся.
Ціха стала.
І слязінка кожная зайграла.
Колькі ў кроплю
Фарбаў назаткана,
Быццам свет увесь у ёй сабраны:
Поле,
Луг,
Сады ўсяго пасёлка,
І рака,
І неба,
І вясёлка!

Незразумелыя словы

  1. Спякота – жара.
  2. Шрот – охотничья дробь для ружья.
  3. Засмучаны – опечаленный.
  4. Вясёлка – радуга.

Анатоль Грачанікаў “Верасень”

Зноў верасень —
Запаслівы грыбнік —
Шчыруе па імшастых баравінах.
Трымціць раса на звонкіх павуцінах,
І травастою пах яшчэ не знік.
Немітусліва
Промні аж да дна
Прасвечваюць азёрныя глыбіні.
І гронкі ацяжэлыя каліны
Насыціліся сокамі спаўна.
Мне даспадобы
Верасень заўжды.
І не таму, што ў ім я нарадзіўся.
У верасні мне свет увесь адкрыўся
У спеласці сакоўнай — малады.
Так, свет!
І сам я ў вераснёвы час,
Прасвечаны святлом яго, як гронка,
Спяваю і не ціха, і не звонка
Для вас, абшары родныя, для вас,
Шчымліва
Адчуваючы душой
Закончаную яснасць у прыродзе,
І ў жураўліным сцішаным палёце,
І ў засцюдзелай быстрыні рачной.
Вулля
Шукае позняя пчала.
Лагодна-мяккі свет, нібы вашчына.
І дабратой прасвечана Айчына
У барвах баравіннага святла.

Незразумелыя словы

  1. Шчыраваць – усердствовать, сильно стараться.
  2. Імшасты – покрытый мхом.
  3. Баравіна – 1) молодой хвойный лес; 2) возвышенность в бору.
  4. Трымцець – трепетать, дрожать.
  5. Немітусліва – без суеты, спокойно.
  6. Гронка – гроздь.
  7. Даспадобы – по нраву, нравится.
  8. Абшары – просторы.
  9. Шчымліва – щемяще, так, что берет за душу.
  10. Вашчына – неочищенный воск; пустые пчелиные соты.
  11. Барва – окраска; бордовый цвет.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Анатоль Грачанікаў “Як ападае ліст”

Як ападае ліст, як ападае…
Нібы дазволу ў восені пытае.
Бывай, галінка гнуткая, бывай!
Няхай цяпер цябе галубіць вецер,
Салодка закалыхвае пад вечар
І будзіць на зары цябе няхай.
Хіба табе, пажоўклы, я раўня?
З табою развітацца мне не сорам,
Як з небам — ціхім пераспелым зорам
Перад прыходам маладога дня.
Бывайце, сонца, поле і таполя!
Мне час заснуць у восені ў прыполе…

Незразумелыя словы

  1. Дазвол – разрешение.
  2. Галінка – веточка.
  3. Гнуткі – гибкий.
  4. Галубіць – ласкать.
  5. Пажоўклы – пожелтевший.
  6. Прыпол – подол.

Уладзімір Караткевіч “Лісце”

Восень прайшла пералескамі
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі1
Лісце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце.
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым…
Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце,
Сто лісцяў,
Дзесяць лісцяў,
Ліст.

Незразумелыя словы

  1. Няголены – небритый.
  2. Ржышча – стерня, сжатое поле.
  3. Арабеска – сложный орнамент из геометрических фигур, листьев или цветов, напоминающий арабские узоры.
  4. Струменьчык – небольшая струйка.

Якуб Колас “На рэчцы”

Незразумелыя словы

  1. Разднее – рассветёт.
  2. Шыбуе – идёт.
  3. Мацаваць – проверять крепость, толщину (льда).
  4. Скаўзануцца – поскользнуться.
  5. Запраторыць – сковать, упрятать.
  6. Глыза – ледяная глыба.
  7. Націна – слабое, нестойкое растение.
  8. Абалонь – часть долины реки, которая во время половодья заливается водой.
  9. Супоня – ремень для фиксации хомута на лошади (в тексте – лёд, который сковывает воду).
  10. Гонта – небольшая дощечка для покрытия крыши дома.
  11. Аматар – любитель (в тексте – художник).
  12. Спасаваць – струсить.
  13. Штукар – фокусник, выдумщик.
  14. Жарт – шутка.
  15. Пахілы – наклоненный.
  16. Пыха – спесь.
  17. Свавольніцтва – своеволие.
  18. Панаваць – господствовать.
  19. Вандраваць – путешествовать.
  20. Стварэнне – создание.
  21. Зыкі – звуки.
  22. Не шкнуць – молчать, не подавать голоса.
  23. Страха – крыша.
  24. Смуга – дымка.
  25. Башлык – капюшон.
  26. Зухаваты – бойкий, удалой.
  27. Шыба – стекло.
  28. Чарот – камыш.
  29. Хвацкі – отменный.
  30. Зяўра – пасть (у зверя).
  31. Блазнота – легкомысленный человек.
  32. Спакуса – искушение.
  33. Стхарыцца – притаиться, как хорёк, притихнуть.
  34. Апратка (вопратка) – одежда.
  35. Дол – земля.
  36. Пашыбае – пронизывает.
  37. Мур – здание из камня.
  38. Зацяты – упрямый, скрытный.
  39. Друзачкі – маленькие осколки чего-то разбитого.
  40. Пырскі – брызги.
  41. Сугалоссе – созвучие.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code