- Андара́к – спадніца з шэрсці ў клетку ці палосы.
- Капо́т – жаночае хатняе адзенне прасторнага пакрою.
- Балахо́н – доўгі шырокі халат.
- Вэ́люм – жаночы галаўны ўбор з цюлю, карункаў (русск. фата).
- Каба́т – цёплая жаночая кофта без рукавоў. (русск. душегрейка).
- Паланці́н – жаночая накідка прамавугольнай формы да плеч ці крыху ніжэй (ад прозвішча графіні Палацінскай).
- Бравэ́рка – доўгі аднабортны мужчынскі пінжак (русск. армяк, зипун).
- Беке́ша – мужчынскае паліто са зборкамі ў таліі або шуба.
- Камзо́л – кароткая мужчынская куртка без рукавоў пад верхняе адзенне.
- брыль – капялюш, казырок шапкі.
- Камізэ́лька – кароткае мужчынскае адзенне без каўняра і рукавоў, якое надзяваюць пад піджак, сурдут, фрак.
- Сурду́к – мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая шчыльна аблягае цела (русск. сюртук).
- Бурно́с – дэмісезоннае паліто, якое насілі і мужчыны, і жанчыны (плащ).
- паддзё́ўка – кароткі кафтан (муж. і жан.), які пададзяваюць пад паліто.
- Кафта́н – верхняя мужчынская і жаночая вопратка з доўгімі поламі.
- Кашу́ля – русск. рубашка, сорочка.
- Кацаве́йка – кароткая верхняя кофта на футры або ваце.
- Даха́ – шуба футрам унутр і наверх.
- Зіпу́н – даўнейшая сялянская адзежына з даматканага сукна ў выглядзе кафтана.
- Кара́куль – каштоўнае футра з кучаравай шэрсцю са шкурак ягнят.
- Шара́к – кафтан з шэрага сукна, русск. сермяга.
- Армя́к – даўгаполая верхняя сялянская адзежына з тоўстага саматканага сукна.
- Макінто́ш — лёгкае летняе паліто, звычайна прарызіненае.
- Га́плік – кручок на адзенні.
- Дзя́га — рэмень, папруга.
- Закаўра́ш – адварот на рукаве.
- За́пінка – русск. запонка.
- Кавярзні́ – лапці.
- За́барсні — петлі з абор, якімі лапці замацоўваюцца на назе.
- Кажуры́на – футра авечае, кавалак авечыны.
- Кажушы́на – вопратка, пашытая з аўчыны.
- Паўкажу́шак – русск. полушубок.
- Ка́йстра – дарожная сумка.
- Калашына́, кало́ша – русск. штанина.
- Каліта́ – вялікі кашалёк або сумка для грошай
- Кама́шы – чаравікі.
- Капшу́к – русск. кисет.
- Кара́лі – русск. бусы, ожерелье.
- Карто́вы – русск. хлопчатобумажный.
- Кару́нкі — сятчатая тканіна з нітак для ўпрыгожвання адзення (русск. кружева).
- На́мітка – доўгі галаўны ўбор сталых жанчын у выглядзе хусткі з саматканага тонкага палатна.
- Капту́р – жаночая або дзіцячая шапачка з завязкамі пад падбародкам, чапец.
- Капялю́ш – русск. шляпа.
- Карту́з – мужчынская летняя шляпа з аколышкам і казырком.
- Ке́пка – мужчынскі галаўны ўбор з казырком без аколышка.
- Кучма́ – 1) русск. меховая шапка, 2) копна волос.
- Кучо́мка – шапка футрам наверх (русск. меховая шапка, папаха).
- Маге́рка — мужчынскі галаўны ўбор у выглядзе каўпака, род капелюша без палёў.
- Касні́к – стужка (у касе).
- Клу́нак – русск. котомка.
- Корт – шчыльная баваўняная тканіна.
- Ля́мец – тоўсты матэрыял са зваленай воўны.
- Ла́йка – від мяккай скуры.
- Порт — льняная ці баваўняная тканіна.
- Радно́ – русск. мешковина.
- Радня́ны – русск. дерюжный, сделанный из мешковины.
- Сае́та – русск. тонкое сукно.
- Ко́ўдра – русск. одеяло.
- Крысо́ – русск. пола́.
- Ку́жаль – 1) русск. очёсаный лён, 2) тонкий холст из льняных ниток.
- Куль – вялікі мяшок.
- Лазаві́к – русск. лапоть лазовый.
- Лакі́ркі – русск. лакированные туфли.
- Ла́хі – старое паношанае адзенне.
- Ла́пік – русск. заплатка.
- На́бадры – русск. шлея.
- Нагаві́цы – русск. штаны, подштанники (кальсоны).
- Насо́ўка – русск. носовой платок.
- Падко́ўдранік – русск. пододеяльник.
- Зацырава́ць – русск. заштопать.
- Падо́л, прыпо́л – ніжні край сукенкі, спадніцы, сарочкі.
- Панчо́ха – трыкатажны выраб, які надзяваецца на ўсю нагу (русск. чулок).
- Папру́га, па́сак, пас – рэмень, раменны пояс.
- Парфу́ма – русск. духи.
- Падсу́мак – невялікая паясная сумка для патронаў.
- Парка́ль – русск. ситец.
- Паса́г – маёмасць, якая давалася дачцэ пры выхадзе замуж (русск. приданое).
- Парасо́н — русск. зонт.
- Па́церкі – русск. бусы.
- Пі́пка – русск. трубка для курения.
- по́дбіўка – русск. подкладка в одежде.
- Разбарса́ць – русск. распутать (нитки, шнурки).
- Барса́ць – завязваць (лапці).
- Расшмаргну́ць – русск. раздёрнуть (занавески).
- Рыззё́ – русск. 1) тряпьё, ветошь, 2) лохмотья.
- Рышту́нак – русск. снаряжение.
- скара́ч – русск. полотенце с ддлинной бахромой.
- Скура́т – русск. обрезок кожи, кусок кожи.
- Спо́дні – 1) русск. нижний ( о белье), 2) нательный, 3) изнаночный.
- Спо́днікі – русск. подштанники, кальсоны.
- Сту́жка – русск. лента.
- Сці́лка – русск. стелька.
- Трапка́ч – кухонны ручнік з доўгімі махрамі.
- Убра́нне – русск. 1) убор, наряд, 2) украшение, 3) убранство (внешняя отделка).
- Фальбо́на – русск. оборка на подоле.
- Фіра́нка – занавеска з тонкай тканіны на вокны ці дзверы.
- Фу́тра – русск. 1) мех, 2) шуба.
- Хадакі́ (разм.) – башмакі.
- Хату́ль, хаты́ль (дыялект.) – русск. узел, котомка.
- Ху́ста – русск. большой платок, шаль.
- Цуру́балка – русск. 1) продолговатая деревянная палочка вместо пуговицы, 2) обломок стебля, ветки, прута.
- Цыро́ўка – русск. штопка, цыраваць – штопать.
- Чэ́санкі – русск. валенки из чёсаной шерсти.
- Чу́йка – мужчынскі доўгі кафтан без каўняра і адваротаў.
- Ша́лік – русск. шарфик
- Кашнэ́ – вузкая хусцінка на шыю.
- Шаль – доўгая вузкая тканая ці вязаная хусцінка.
- Шво – русск. шов.
- Шкарпэ́ткі – русск. носки.
- шлапакі́ (дыялект.) – русск. шлёпанцы.
- Шле́йкі – русск. подтяжки.
- Шмато́к – русск. клочок, лоскуток.
- Шчыгу́льны (дыялект.) – русск. в обтяжку (об одежде).
- Шыдэ́лак (разм.) – русск. крючок для вязания.
- Шытво́ – русск. шитьё.
- Шво́рка – вяровачка, павадок.
- Якдта́ш – паляўнічая сумка.
- Або́ра – тонкая вяровачка, якой прымацоўваецца лапаць да нагі.
- Аплі́к – кручок для зашпільвання вопраткі.
- Брыжы́ – зборкі, складкі ў форме веера.
- Габеле́н – насценны дыван ручной работы з вытканай на ім карцінай, узорам.
- Жупа́н – даўнейшае верхняе мужчынскае адзенне з каляровага сукна ў палякаў і ўкраінцаў.
- Каніце́ль – 1) надта тонкая пазалочаная ці пасярэбраная нітка для вышывання. 2) нудная, зацяжная справа.
- Мату́з – 1) вузкая палоска тканіны, 2) завязкі ў фартуху, шапцы-вушанцы і г.д.
- Патранта́ш – сумка з гнёздамі для патронаў.
- Рыдыкю́ль – жаночая невялікая сумачка.
- Сак – жаночая вопратка: кароткае прасторнае паліто.
- Саф’я́н – мяккая, добра вырабленая авечая ці казіная скура.
- Сві́тка – доўгая сялянская верхняя вопратка.
- Сві́тар – цёплая вязаная фуфайка без засцежак, з высокім каўняром.
- Фуфа́йка – цёплае вязанае верхняе адзенне.
- Чапе́ц – лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, які раней насілі замужнія жанчыны.
- Чараві́кі – невысокі скураны абутак на шнурках ці засцежках.
- Шарачко́вы – з грубай пафарбаванай тканіны дамашняга вырабу.
- Ша́ты – 1) пышнае дарагое адзенне. 2) покрыва з лісця, снегу.
- Шпале́ра – 1) бязворсавы насценны дыван ці абівачная тканіна з малюнкамі, 2) шпалеры – рулонная папера для абклейкі сцен або столі.
- Ядва́б – шоўк.
- Абсма́жыць – русск. обжарить.
- Вэ́ндзіць – акурваць дымам мяса, рыбу, сала, каб надаць смакавыя якасці і засцерагчы ад псавання. (русск. коптить).
- Засква́рыць – русск. заправить жареным салом ( заправіць печаным салам).
- Засма́жыць – русск. зажарить.
- Сква́рыць – жарить (сало).
- Сма́жыць – жарить (мясо).
- Пра́жыць, прэ́гчы – русск. жарить (горох, семечки), калить (орехи).
- Амбро́зія – пахучая ежа багоў.
- Алей – русск. масло растительное.
- Булё́н – русск. бульон, картофельный суп.
- Бры́нза – сыр з авечага малака.
- Гарба́та – чай.
- Бяро́завік – русск. берёзовый сок.
- Жур – журавінавы кісель, негусты аўсяны кісель.
- Кляно́вік – русск. кленовый сок.
- Кумы́с – напітак з перабрадзіўшага малака кабылы ці вярблюдзіцы.
- Сцялу́ха – русск луговой чай.
- Вар, кі́пень – русск. кипяток.
- Узва́р – кампот, адвар з сушанай садавіны, ягад.
- Вантрабя́нка – русск. колбаса из потрохов.
- Ва́рыва – гарачая страва з маладых буракоў на рошчыне ці сыроватцы, а таксама любая вараная страва.
- Верашча́ка, мача́нка – вадкая мучная страва з кавалачкамі сала, каўбас, рабрынак.
- Заці́рка – вадкая страва з мукі, завараная дробнымі кавалачкамі.
- Кула́га – кісла-салодкая мучная каша.
- Саладу́ха (кула́га, куле́ш) – страва, прыгатаваная з густазаваранай жытняй мукі.
- Куле́ш – рэдкая каша з мукі, запраўленая салам.
- По́ліўка – суп з якой-небудзь прыправай (мучной, бульбянай, крупяной і інш.).
- Вяндлі́на – вэнджанае мяса (ветчина).
- Вяршкі́ – русск. сливки.
- Грача́нік – блін з грэчневай мукі.
- Гру́ца (дыялект.) – пярловыя або яменныя крупы, каша з іх.
- Жо́ванка – русск. жвачка.
- Забро́снець – русск. заплесневеть (о жидкостях).
- Зака́лец — сыры слой у хлебе каля ніжняй скарынкі.
- Закра́са, запра́ва – прыправа.
- Закра́сіць – русск. приправить, заправить (суп).
- За́таўка – заправа са свінога сала, звычайна ўнутранага.
- Затаўчы́ – заправіць салам.
- Здор – свіное нутраное сала (русск. нутряной свиной жир).
- Лой – русск. нутряной говяжий или бараний жир.
- Тлушч, тук – русск. жир.
- Шма́лец – русск. гусиный жир, гусиное сало.
- Здо́бны – замешаны на малацэ з яйкамі, маслам.
- Зно́сак — маленькае курынае яйцо.
- З’ялча́ць – русск. прогоркнуть.
- Калату́ша – 1) вадкая страва з мукі, размешаная на вадзе ці малацэ. 2) вязкая гразь.
- Кала́ч – русск. пшеничный хлеб.
- Капу́ста – вараная страва з капусты.
- Камы́ – 1) галушкі з тоўчанай бульбы і мукі, якія начыняюць грыбамі, салам і інш. 2) каша з гароху, якая збіваецца ў камякі.
- Сыта́ – старажытная беларуская ежа: мёд або цукар, разведзеныя вадой.
- Цура́ – страва: пакрышаны ў ваду ці ў квас хлеб з соллю, цыбуляй або з алеем.
- Цы́мус — 1) салодкая страва з морквы, 2) самае цікавае, істотнае.
- Куцця́ – салодкая ячменная каша, якую ядуць перад Калядамі і Новым годам, на памінках.
- Квашані́на – халадзец.
- Кмен – русск. тмин.
- Кру́пнік – крупяны суп, крупеня.
- Крышаны́ – запраўлены салам бульбяны суп.
- Ку́хан – невялікі салодкі коржык на содзе (русск. лепёшка).
- Лёк – селядцовы расол.
- Лі́пец – ліпавы мёд.
- Ло́кшына – лапша.
- Луза́ць, лушчы́ць – 1) лущить, очищать (от скорлупы, кожуры). 2) грызть, щёлкать, лущить (есть, разгрызая).
- Лу́скаць – 1) раскусваць, есці з хрустам, 2) трэскаць.
- Лузга́ – русск. шелуха.
- Лю́лька – русск. трубка для курения.
- Лыга́ць – начэпліваць, нанізваць на што-небудзь, звязваць чым-небудзь.
- Нагбо́м, набаго́м – піць, нагінаючы пасудзіну.
- На́шча – русск. натощак.
- Нішчы́мны – русск. постный.
- Не́дасаль – недасоленая ежа.
- Нястра́ўнасць – русск. нарушение усвояемости пищи.
- Падабе́д – русск. второй завтрак.
- Падвячо́рак, по́лудзень – лёгкая ежа (русск. полдник).
- Падсіві́ць – русск. слегка забелить молоком.
- Пажы́ўны – русск. питательный.
- Панца́к – пярловы суп.
- Пацяро́бкі – русск. очистки.
- Пе́рнік – салодкі коржык на мёдзе або патацы (русск. пряник).
- Пля́цка – пернік, коржык, пляскаты выраб.
- Прасна́к – тоўсты блін з прэснага цеста.
- Налі́снік – тонкі блін з прэснага пшанічнага цеста.
- Таўчо́нік – русск. блин из мятого картофеля.
- Касцё́р – стопка бліноў.
- Пры́смак – дадатковы, пабочны смак (русск. привкус).
- Прысма́кі – 1) ласункі, 2) (разм.) прыправы.
- Прытаўчы́ – русск. приправить (свиным салом).
- Пяко́тка – русск. изжога.
- Пячо́нік – бульбіна, запечаная на агні.
- Разы́нкі – сушаныя ягады вінаграду (русск. изюм).
- Рэ́шткі – русск. остатки.
- Садавіна́ – руск. фрукты.
- Скаваро́днік (дыялект.) – русск. плоский круглый хлеб, испечённый на сковороде.
- Ска́лка – русск. капля жира на поверхности воды или жидкой еды.
- Скі́ба – русск. ломоть хлеба.
- Крыша́н, лу́ста – адрэзаны кавалак хлеба, сала.
- Лама́нец – адламаны кавалак хлеба.
- Скрыль – вялікі адрэзаны кавалак (сала, сыра, агурка).
- Гамё́лак – вялікі кусок хлеба, сыра і інш.
- Скрыля́ць – русск. нарезать ломтиками.
- Ску́рка, шалупа́йка – русск. кожица, кожура.
- Шалупі́нне – русск. шелуха, очистки.
- Сло́дыч – русск. сладость.
- Смажані́на – русск. жаркое.
- Сметанко́вы – русск. сливочный.
- Смята́нка – вяршкі ў свежым малацэ (русск. сливки).
- Сне́данне – русск. завтрак, снедаць – завтракать.
- Со́пкі – русск. рассыпчатый, мучнистый (о картофеле).
- Спажы́так – русск. питание, пища.
- Спажы́ць – русск. употребить в пищу.
- Спа́рыць – 1) русск. вскипятить (молоко) 2) упарить.
- Сшаткава́ць – русск. сшинковать (капусту и т.д.)
- Сырадо́й – русск. парное молоко.
- Сыро́ватка – русск. сыворотка.
- Сыры́зна – 1) русск зелень, 2) овощи.
- Талакно́, мі́лта – мука з ачышчанага пражанага аўса, страва з такой мукі.
- Трактава́ць (дыялект.) – русск. потчевать, угощать.
- Труна́к (дыялект.) – русск. напиток (обычно алкогольный).
- Тыту́нь – русск. табак.
- Фля́кі – русск. рубец.
- Ю́шка – страва са свежай рыбы, рыбны адвар.
- Ю́ха (дыялект.) – 1) уха, 2) кровь
- Халадні́к – русск. окрошка.
- Харч – русск. еда
- Харчы́ – русск. съестные припасы, продовольствие.
- Хра́пка – русск. кочерыжка.
- Цвіль – русск. плесень.
- Цуро́к – русск. струя.
- Цурко́м – струменем, буйнымі пацёкамі.
- Цэд – працэджаны раствор аўсянай мукі, з якога гатуюць кісель.
- Шпігава́ць – начыняць салам.
- Шы́нка – русск. окорок.
- Я́лавічына – русск. говядина.
- Гале́та – 1) прэсны сухар, які выкарыстоўваецца замест хлеба ў паходных умовах, 2) від несалодкага пячэння.
- Жаме́рыны, маку́ха – рэшткі таго, з чаго выціснулі сок.
- Жы́жка – вадкая частка стравы.
- Пра́га – 1) Жаданне, патрэба піць, 2) моцнае жаданне чаго-небудзь.
- Ражо́н – завостраны кій, драўляны ці металічны стрыжань, на якім смажаць мяса, сала над агнём.
- Сы́тны – пажыўны, каларыйны.