Якуб Колас “Дзядзька-кухар”

Незразумелыя словы

  1. Насіць катла – игра, когда носят ребенка за плечами.
  2. Поплаў – заливной луг.
  3. Краскі – цветы.
  4. Радзіцца – советоваться.
  5. Годзе – хватит.
  6. Вуда – удочка.
  7. Ягамосць – ваша светлость.
  8. Нораў – нрав.
  9. Паганы – вредный.
  10. Дараваць – простить.
  11. Красаваць – цвести.
  12. Конік – кузнечик.
  13. Зыкі – звуки.
  14. Трацяк – третья часть.
  15. Капа – 60 штук.
  16. Скарб – богатство (в тексте – государственная казна).
  17. Вытрываць – выдержать.
  18. Сяліба – селение, дом.
  19. Млын – мельница.
  20. Квапіць – притягивать, манить.
  21. Выштукаваць – смастерить.
  22. Пляцка – плоская булочка.
  23. Хіліліцца – гнуться.
  24. Пакаштаваць – попробовать.
  25. Сякерка – топорик.
  26. Свярдзёлак – буравчик.
  27. Аполак – доска, выпуклая с одной стороны.
  28. Латак – желобок для стекания сока.
  29. Шкода – жалко.
  30. Комель (камель) – ствол, нижняя часть дерева.
  31. Трэсачкі – сухие тонкие веточки.
  32. Кукішкі – корточки.
  33. Збан – кувшин.
  34. Шчыльна – плотно.
  35. Тарачка – тёрка.
  36. Пільна – внимательно.
  37. Стварэнне – создание.
  38. Булбатачкі – пузырьки.
  39. Ляшчотка – трещотка.
  40. Трус – кролик.
  41. Збіцца з тропу – растеряться.
  42. Аслупянець – остолбенеть.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Ніл Гілевіч “Маці”

Я ўзыходжу на двор,
Я кажу ёй: «Са святам!» —
I цалую знаёмыя родныя вусны,
I бяру пад руку,
I іду з ёй у хату,
Дзе ад прыпечка б’е
Дух гарачы капусны.
Я гляджу ў яе вочы,
Што свецяцца шчасцем,
Гладжу рукі сухія,
Прапахлыя зеллем,
I хілюся да сэрца…
А трэба б упасці
Перад ёю — нядужнай, сівой —
На калені…
Вочы маці!
У доўгія зімнія ночы
Вы над намі
Вясёлымі зоркамі ззялі,
Вы ў нясцерпнай дрымоце
Зліпаліся, вочы,
I ўсё ж усміхаліся нам,
Забаўлялі…
Рукі маці!
Вы ў працы не зналі прынукі,
Вы насілі штогод
Мазалі΄, як бабіны,
Вы аж нылі увечары,
Мілыя рукі,
Спавіваючы нас
Перад сном галубіным.
Сэрца маці!
Наш боль быў тваім,
Не іначай,
Сорам наш
Ты насіла вялізарным горам,
Кропля ж кожная
Радасці светлай дзіцячай
Напаўняла цябе,
Разлівалася морам…
А цяпер ёй —
Адно б на сынка наглядзецца…
Жаль, і горыч, і боль
Мне душу працінае:
Як жа позна,
Як позна — любімыя дзеці —
Мы няўдзячнасць сваю
Разумець пачынаем…

Незразумелыя словы

  1. Вусны – губы.
  2. Зелле – зелье, травы.
  3. Прынука – принуждение.
  4. Штогод – ежегодно.
  5. Спавіваць – пеленать.
  6. Сорам – стыд.
  7. Працінаць – пронзать.
  8. Няўдзячнасць – неблагодарность.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Еўдакія Лось “Дзяўчаты мінулай вайны”

Якімі толькі мянушкамі
Не клікалі гэтых салдат
З няпудранымі вяснушкамі,
У шынялях да пят!..

Крочылі полем спаленым,
Шляхамі страшнай вайны,
І плакалі на развалінах,
І мерзлі ў акопах яны…

У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом,
Па косах сваіх журыліся
Пад гулкі гарматны гром…

Паходамі, зброяй занятыя,
Справай ваеннай пары,
Былі яны проста дзяўчатамі,
Што там ні гавары.

Пужаліся свісту міны,
Чужых незычлівых вачэй,
А гінулі — як мужчыны,
Абняўшы зямлю ямчэй.

Незразумелыя словы

  1. Мянушка – кличка.
  2. Журыцца – грустить.
  3. Гарматны – пушечный.
  4. Незычлівы – недоброжелательный.
  5. Ямчэй – удобнее.

Мікола Арочка “Хлеб роднай мовы”

Шчодрым дамашнім богам
Ляжыць на стале маім бохан —
Па зярнятку з вякоў назапашаны,
У дзяжы ліхалеццяў заквашаны,
Замяшаны на мудрасці, поце
I апалены духам на подзе
Жыцця!
Як ніколі я сёння жадзён яму,
Гэтаму хлебу надзённаму!
Лусту кладу на настольніцы,
Крою дзецям: ешце па поўніцы!
Калі выпадзе з рук — абдзьмухніце,
Не кідайцеся ім, не тапчыце!
Наядайцеся змалку уволю,
Каб ён вечна вам пах
Родным полем,
Баравінай, зялёнай лагчынай
I рукамі матулі,
Айчынай!

Незразумелыя словы

  1. Шчодры – щедрый.
  2. Бохан – буханка.
  3. Назапашаны – запасённый.
  4. Дзяжа – кадка.
  5. Под – нижняя поверхность печи для выпечки хлеба.
  6. Надзённы – насущный.
  7. Луста – кусок.
  8. Настольніца – скатерть.
  9. Кроіць – резать.
  10. Баравіна – молодой бор.
  11. Лагчына – ложбина.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Данута Бічэль “Роднае слова”

Пад казачным дубам над Нёманам сінім
хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.
I рэхам той шэпт адгукаўся між гаю:
— Кахаю… кахаю… кахаю… кахаю…
Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае,
маё, беларускае, роднае, кроўнае,
такое раптоўнае, такое чароўнае.
Такое ласкавае, цёплае, чыстае,
як сонца, агністае, як Нёман, празрыстае,
як казка, быліна, як песня, жаданае,
дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае,
вясновае слова ад шчырага сэрца.
Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы.
Вятрыска шаптаў яго з лісцем між гаю —
кахаю, кахаю… кахаю, кахаю…
Шапталі яго сенажаць і дуброва —
людзьмі перачутае, некаму нова,
адзінае, дзіўнае, светлае слова…
Кахаю… Люблю…
Беларускаму краю
бясконца я слова «люблю» паўтараю.
Калоссям жытнёвым, зялёнай дуброве
кажу гэта слова на матчынай мове.

Незразумелыя словы

  1. Гай – роща.
  2. Шчырасць – искренность.
  3. Раптоўны – неожиданный.
  4. Чароўны – волшебный.
  5. Сенажаць – сенокос.

 

Максім Багдановіч “Маёвая песня”

Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых,
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
I ліецца хваляй песня —
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?

Ці не вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі1,
Што ляцяць, дрыжаць, звіняць.
Песня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.

Незразумелыя словы

  1. Шпаркі – быстрый.
  2. Матылёк – бабочка.
  3. Хваля – волна.
  4. Зёлкі – лекарственные травы.
  5. Шапацець – шелестеть.
  6. Чарот – камыш.
  7. Зыкі – звуки.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Максім Танк “Паэзія”

Я ведаў, што ты — бліскавіца,
Што хмары рассекла;
Я ведаў, што ты — вызваленне
З няволі і пекла,
Вясновая кветка,
Што камень прабіла магільны,
Разведчыка след
На дарозе крамністай і пыльнай;
Я ведаў, што ты — пацалунак,
Ты — дружба і радасць,
Ты — чорствага хлеба скарынка
I сок вінаграда.
А ты аказалася большым:
Ты — кроў, што пульсуе па жылах,
Ты — сонца, якое
Прасторы святлом азарыла,
І без чаго, як без маці
Або без радзімы,
Ні нараджацца, ні жыць
На зямлі немагчыма!

Незразумелыя словы

  1. Бліскавіца – молния без грома.
  2. Пекла – ад.
  3. Скарынка – корочка.

 

Васіль Зуёнак “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў”

З вайны сустрэлі мацяркі сыноў
I выглядалі-радзілі нявестак.
А сын яе дадому не прыйшоў.
Прыйшло кароткае:
«Прапаў без вестак…»
Сябры пасумавалі, землякі,
Слязу змахнула ўпотайкі дзяўчына:
Не вернецца… Знаць, лёс яе такі…
Ды толькі сын для маці не загінуў.
Знаходзіць маці тысячы прычын,
Чаму так доўга сын яе ў дарозе,
Чаму не йдзе разгладзіць ёй маршчын
I высушыць на родным твары слёзы.
Яна між рэчаў самых дарагіх
Кашулі сына беражна хавае,
Святочным днём падоўгу каля іх
Стаіць,
гамоніць з імі,
плача і ўздыхае…
I ёй успамінаецца тады,
Як сын казаў: «Вярнуся, не загіну,
Чакай мяне… Чакай!..»
Ідуць гады,
I кожны дзень чакае маці сына.

Незразумелыя словы

  1. Радзіць – обсуждать, советоваться между собой.
  2. Употайкі – украдкой.
  3. Лёс – судьба.
  4. Кашуля – рубашка.
  5. Гаманіць – размаўляць.

Васіль Быкаў “Незагойная рана”

Незразумелыя словы

  1. Буяць – бурно расти.
  2. Абшар – простор.
  3. Прызба – завалинка.
  4. Гайдаць – колыхать.
  5. Страха – крыша.
  6. Тузаць – дёргать.
  7. Махры – бахрома.
  8. Бульбянішча – поле, на котором рос картофель.
  9. Выган – место за селом, где пасут животных.
  10. Марудна – медленно.
  11. Туга – грусть.
  12. Пісьманосец – почтальон.
  13. Світка – верхняя одежда, самотканое пальто.
  14. Змораны – утомлённый.
  15. Пільнаваць – стеречь.
  16. Рог – поворот, угол улицы.
  17. Засмяглы – запёкшийся.
  18. Вусны – губы.
  19. Пасівераны – обветренный.
  20. Руды – рыжий.
  21. Спадзяванне – надежда.
  22. Золь – сырая, влажная погода.
  23. Закураная – закопченная.
  24. Шыба – стекло.
  25. Запалкі – спички.
  26. Грубка – печка.
  27. Хрушч – майский жук.
  28. Спарахніць – испепелить.
  29. Паска – полоска.
  30. Ватоўка – ватник, телогрейка.
  31. Сенцы – веранда.
  32. Покуць – красный, почетный угол в доме.
  33. Жах – ужас.
  34. Досвітак – самое начало утра.
  35. Сноўдаць – слоняться.
  36. Постаць – фигура.
  37. Стома – утомление.
  38. Ралля – вспаханное поле.
  39. Азызлы – отёчный.
  40. Хмызняк – кустарник.
  41. Апоўдні – после обеда.
  42. Барвовы – багровый.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Тарас Хадкевіч “Крынічка”

Тарас Хадкевіч

Незразумелыя словы

  1. Круча – обрывистый, крутой берег реки.
  2. Стромкі – крутой.
  3. Пакаты – пологий.
  4. Схіл – склон.
  5. Купка – кучка.
  6. Вербалоз – ивняк.
  7. Люстэрка – зеркало.
  8. Імклівы – стремительный.
  9. Струменьчык – струйка.
  10. Карэц – самодельная кружка из коры дерева.
  11. Жвір – гравий, крупный песок.
  12. Гаманлівы – говорливый.
  13. Неўзабаве – вскоре.
  14. Загойваць – заживлять.
  15. Плюскоча – плещет.
  16. Гонкі – тонкий и ровный.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code