Month: Кастрычнік 2018

Я.Колас “Крынічка”

Незразумелыя словы

  1. Спрачацца – спорить.
  2. Частаваць – угощать.
  3. Аксамітны – бархатный.
  4. Хараство – красота.
  5. Люстра – зеркало.
  6. Краскі – цветы.
  7. Хвалі – волны.
  8. Гарнуцца – льнуть, тянуться.
  9. Сарамяжлівы – скромный, стеснительный.
  10. Схіл – склон.
  11. Задавальненне – удовольствие.
  12. Прамень – луч.
  13. Навыперадкі – наперегонки.
  14. Павітаць –поприветствовать.
  15. Смутак – грусть.
  16. Намётка (намітка) – галаўны ўбор замужніх жанчын.
  17. Тужыць – грустить.
  18. Сталы – взрослый.
  19. Цяміць – понимать.
  20. Надзіманы – напыщенный, горделивый.
  21. Лазняк – ивняк.
  22. Кола – колесо.
  23. Нетры – все, что находится под поверхностью земли.
  24. белага свету.
  25. Лёс – судьба.
  26. Гурт – группа.
  27. Сівец – белоус (многолетнее травянистое растение).

М.Танк “Ля вогнішч начлежных”

Незразумелыя словы

  1. Вогнішча – костер;
  2. Невад – сеть для ловли рыбы;
  3. Золак – начало рассвета;
  4. Нетры – чаща, дебри;
  5. Водсвет – отблеск;
  6. Адмова – отказ;
  7. Жалейка – музыкальный инструмент, дудочка;
  8. Тоня – водоём (в тексте – поверхность зеркала);
  9. Засмуціць – огорчить;
  10. Навала – нашествие;
  11. Паляванне – охота;
  12. Уладар – владелец;
  13. Студня – колодец;
  14. Засмяглы – высохший от недостатка влаги;
  15. Палетки – поля, которые используют под посевы;
  16. Страха – крыша;
  17. Палац – дворец;
  18. Краля – богато одетая, красивая женщина (в тексте – королева);
  19. Дарма – зря;
  20. Пакуты – страдания;
  21. Прывід – привидение;
  22. Знікнуць – исчезнуть;
  23. Цівун – надсмотрщик у помещика, который контролирует работу крестьян.
  24. Загоншчык – тот, кто при облаве гонит на охотников зверя;
  25. Лоўчы – охотник на службе у помещика;
  26. Зграя – стая;
  27. Крумкач – большая хищная птица;
  28. Забыццё – забвение;
  29. Змрочны – тёмный, сумрачный;
  30. Наракаць – пенять;
  31. Дамавіна – гроб;
  32. Кат – мучитель;
  33. Буланы – масть лошади светло-желтого цвета с черным хвостом и гривой;
  34. Знямога – сильное утомление, изнеможение;
  35. Марудна – медленно.

Легенда “Пестунь”

Незразумелыя словы

  1. Парабак – нанятый помещиком либо богатым хозяином человек для проведения сельхозработ.
  2. Логавішча – логово (зверя).
  3. Выган – место за селом, где пасут животных.
  4. Распудзіць – распугать.
  5. Неўзабаве – вскоре.
  6. Прагаліна – вытоптанное в лесу место, где нет деревьев, поляна.
  7. Мацёры – опытный, старый.
  8. Пільны – пристальный, внимательный.
  9. Поўсць – шерсть.
  10. Касмыкі – клочья.
  11. Пеставаць – баловать.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Легенда “Нарач”

Незразумелыя словы

  1. Бор – хвойный лес.
  2. Паселішча – селение, посёлок.
  3. Разлапісты – раскидистый (о дереве).
  4. Удавец – человек, у которого умерла жена.
  5. Пакой – комната.
  6. Бунтаваць – бастовать, поднимать волнения.
  7. Лямантаваць – сильно кричать.
  8. Прыслужнік – слуга.
  9. Маёнтак – имение помещика.
  10. Згодны – согласный.
  11. Шлюб – свадьба.
  12. Фурманка – подвода для перевозки грузов и людей, запряжённая лошадьми.
  13. Пакунак – пакет, узелок.
  14. Смаляк – смолистое полено, которое долго горит.
  15. Човен – лодка.
  16. Спрытна – ловко.
  17. Карма – задняя часть лодки.

Гульня на замацаванне

 

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Казка “Музыкі”

Незразумелыя словы

  1. Енчыць – сильно кричать, стонать.
  2. Нетры – глухое, безлюдное место.
  3. Шугануць – удрать.
  4. Сметнік – мусорка.
  5. Прыпечак – выступ на печи, на котором можно сидеть.
  6. Жэрдачка – прикрепленная к стене палка, на которой в курятнике сидят птицы.
  7. Страха – крыша.
  8. Смалячок – небольшое смолистое полено, которое долго горит.
  9. Небарака – бедолага, неудачник.
  10. Бразнуцца – упасть.
  11. Даўбешка – деревянная колотушка.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Казка “Залаты птах”

Незразумелыя словы

  1. Спрыт – ловкость
  2. Запечак – выступ на печи, где можно сидеть
  3. Лучынка— тонкая и длинная сухая щепка, которыми раньше освещали дома
  4. Цешыцца – радоваться, любоваться.
  5. Панадзіцца – повадиться.
  6. Пільнаваць – стеречь.
  7. Драбіны – приставная лестница.
  8. Маркотны – грустный.
  9. Злодзей – вор.
  10. Выцінаць – старательно играть мелодию (на музыкальном инструменте).
  11. Брыдка – стыдно.
  12. Вартаўнік – сторож.
  13. Жмут – пучок.
  14. Сорам – стыд.
  15. Харчы – еда, припасы.
  16. Кій – палка.
  17. Сцізорык – маленький раскладной ножик.
  18. Гайсаць – быстро и суетливо бегать (в поисках чего-либо).
  19. Жардзіна – жердь, длинная палка.
  20. Паджгаць – быстро побежать.
  21. Гайдацца – качаться.
  22. Брама – ворота во двор.
  23. Ланцуг – цепь.
  24. Прыкуты – прикованный.
  25. Аздоблены – украшенный.
  26. Муляр – строитель.
  27. Варта – стража.
  28. Стрэльба – оружие.
  29. Астрог – тюрьма.
  30. Пляшка – бутылка.
  31. Бяседу ладзіць – собирать гостей на пир и угощать их.
  32. Страва – блюдо.
  33. Гасцінец – угощение, подарок.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

Казка “Разумная дачка”

Незразумелыя словы

  1. Частаваць – угощать.
  2. Кволы – слабый, малорослый.
  3. Акрыяць – набраться сил, выздороветь.
  4. Кемлівы – смышлёный.
  5. Зажурыцца – загрустить.
  6. Скардзіцца – жаловаться.
  7. Шпарка – быстро.
  8. Турбавацца – беспокоиться.
  9. Гняды – масть лошади красно-рыжего цвета с чёрным хвостом и гривой.
  10. Рэшата – сито.
  11. Бізуноў даць – побить (кого-то).
  12. Хмызняк, хмызы – заросли.
  13. Кашуля – рубашка.
  14. Варштат – каркас для создания ткацкого станка.
  15. Кросны – ткацкий станок.
  16. Ганак – крыльцо.
  17. Нацкавать – натравить, подстрекать к нападению.
  18. Неўзабаве – в скором времени.
  19. Мяжа – граница.
  20. Маёнтак – усадьба, земельное владение помещика, пана.
  21. Кірмаш – ярмарка.
  22. Сенцы – холодная, неотапливаемая веранда.
  23. Ачухацца – придти в себя.
  24. Паншчына – обязательные принудительные работы на пана.
  25. Драпануць – быстро убежать.

Гульня на замацаванне



(для мабільных гаджэтаў)

 

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

 

QR Code

Яўген Крупенька “Ёсць у кожнага з нас незабыўны маленства куток”

Ёсць у кожнага з нас незабыўны маленства

                                                                                  куток,

Як у птушак, дзе вывелі дзетак, гняздоўе.

Борам стаў стагалосы за вёскай

                                                                     маленькі лясок —

Для мяне ён адзіны на свеце ў маім

                                                                           Прыдняпроўі.

Дзе б ні быў я далёка, куды б мяне лёс ні занёс,

Хату матчыну помню — заўсёды стаіць

                                                                              прад вачыма.

Чую клёкат бусліны, пад акном —

                                                                              ціхі шэпат бяроз,

Ты такой перад мной паўстаеш, дарагая Радзіма.

Нізкім стаў мне даўно, што здаваўся высокім,

                                                                                          парог,

Ды і хата, як маці мая, за гады пастарэла.

На кляновым стале, на бялюткім абрусе, пірог,

Нібы сонца, ляжыць — ад яго на зямлі

                                                                                  пасвятлела.

Сонца ў лісцях бяроз, на мурожнай у росах траве,

Жаўруковаю песняй злятае на колас жытнёвы,

А ў матуліным сэрцы найвялікшае сонца жыве,

Найвялікшае сонца — мая беларуская мова.

Слова маці! Цябе перадам я сынам.

Ты — мой скарб дарагі, найсвятлейшая спадчына.

За цябе, калі трэба, жыццё я аддам,

Толькі песня не моўкнула б матчына.

А пакуль я жыву, незабыўны маленства куток

Мяне вабіць туды, ён заўсёды стаіць прад

                                                                                      вачыма…

Борам стаў стагалосы за вёскай маленькі лясок.

Ён у кожнага свой, ды адна для ўсіх нас —

                                                                                     Радзіма.

Незразумелыя словы

  1. Бор – хвойный лес.
  2. Лёс – судьба.
  3. Абрус – скатерть.
  4. Мурожны – покрытый молодой травой (луг).
  5. Скарб – богатство.
  6. Спадчына – наследство.
  7. Вабіць – манить, притягивать.

Уладзімір Караткевіч “Бацькаўшчына”

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве.

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

Дымная, сцюдзёная раса,

Цёмныя ў траве ад ног сляды.

А такога рослага аўса

Я не бачыў доўгія гады.

Бач, хмызы спляліся, як павець,

Светлякі мігцяць, гараць святлей.

Перад тым як звонка ў лозах пець,

Прачышчае горла салавей.

Лашчыцца трава да босых ног.

З дальніх паплавоў плыве ракой

Ледзь прыкметны сумны халадок —

Подых юні ўходзячай маёй.

<…>

Ціха цмокае у сне рака.

О, як добра, як прыгожа жыць!

Раска, як русалчына луска,

На вадзе ад месяца гарыць.

А вакол травіцы роснай рай

І бярозак белая сям’я.

Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая!

Незразумелыя словы

  1. Брама – ворота во двор дома.
  2. Басанож – босыми ногами.
  3. Хмызы – заросли, кустарник.
  4. Павець (паветка) – площадка под крышей на столбах, где прячут различную сельскохозяйственную утварь.
  5. Лозы – ивняк, ивы.
  6. Поплаў – заливной луг у реки.
  7. Юнь – молодость.
  8. Раска – мелкие водоросли в виде круглых пластинок.

     

 

Гульня на замацаванне



(для мабільных гаджэтаў)

 

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

 

QR Code

Анатоль Грачанікаў “Дрымотна ціснуцца кусты…”

Дрымотна ціснуцца кусты

Пад цёплы бок дубровы ціхай.

І ў цішыні за тры вярсты

Чуваць, як п’е ваду ласіха.

О край мой родны! Я прашу:

Ратуючы ад пустазелля,

Я сам расцераблю душу,

А ты мне дай свайго насення,

Каб мог я так сумленна жыць,

Каб і мяне ў ліхую невідзь

Ніхто не мог закабаліць,

Ніхто не мог ачужаземіць.

Шалеюць скразнякі эпох.

Я чую, як Айчына кліча

На раздарожжы ўсіх дарог

Не разгубіць свайго аблічча.

Якая ноч! Які спакой

На вечаровым аксаміце!

І толькі недзе за ракой

Крычыць зямляк: «Пера-вя-зі-це-е-е!..»

Незразумелыя словы

  1. Дрымотна – сонливо.
  2. Дуброва – лиственный лес, где большинство деревьев – дубы.
  3. Вярста – мера длины, равная 1, 06 км.
  4. Ратаваць – спасать.
  5. Пустазелле – сорняки.
  6. Расцерабіць – разволновать.
  7. Насенне – семена.
  8. Ліхі – трудный, плохой.
  9. Невідзь – темнота.
  10. Закабаліць – поставить кого-то в зависимость от себя.
  11. Шалець – беситься, сходить с ума.
  12. Згубіць аблічча – потерять свою гордость, изменить своим принципам.
  13. Аксаміт – бархат ( в тексте – мягкий, приглушенный цвет вечернего неба).

Гульня на замацаванне


(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code