Якуб Колас “Ручэй”

Якуб Колас

Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
I шуміць, і грыміць
Срэбразвонны ручэй.
Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім.
I глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім.
Абступаюць яго
Чараты, асака,
Падыходзіць мурог
Да яго здаляка.
Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок,
I хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк.
I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы.
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.
То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.
Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.

Незразумелыя словы

  1. Хіліць – наклонять.
  2. Чарот – камыш.
  3. Мурог – густая шелковистая трава.
  4. Хмурынка – тучка.
  5. Пасмы – пряди.
  6. Брыжы – жабо (вид воротника в мелкую складку).
  7. Жэўжык – шустрый, пострелёнок.
  8. Пястун – баловень.
  9. Гай – роща.


Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 


Тэгі: , ,

Posted 11.11.2018 by Varvaryshka in category "Лексіка беларускай літаратуры 7 клас

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *