Безэквівалентная лексіка: назвы беларускіх страў, ежы

Безэквівалентная лексіка: назвы беларускіх страў, ежы

  1. Абсма́жыць – русск. обжарить.
  2. Вэ́ндзіць – акурваць дымам мяса, рыбу, сала, каб надаць смакавыя якасці і засцерагчы ад псавання. (русск. коптить).
  3. Засква́рыць – русск. заправить жареным салом ( заправіць печаным салам).
  4. Засма́жыць – русск. зажарить.
  5. Сква́рыць – жарить (сало).
  6. Сма́жыць – жарить (мясо).
  7. Пра́жыць, прэ́гчы – русск. жарить (горох, семечки), калить (орехи).
  8. Амбро́зія – пахучая ежа багоў.
  9. Алей – русск. масло растительное.
  10. Булё́н – русск. бульон, картофельный суп.
  11. Бры́нза – сыр з авечага малака.
  12. Гарба́та – чай.
  13. Бяро́завік – русск. берёзовый сок.
  14. Жур – журавінавы кісель, негусты аўсяны кісель.
  15. Кляно́вік – русск. кленовый сок.
  16. Кумы́с – напітак з перабрадзіўшага малака кабылы ці вярблюдзіцы.
  17. Сцялу́ха – русск луговой чай.
  18. Вар, кі́пень – русск. кипяток.
  19. Узва́р – кампот, адвар з сушанай садавіны, ягад.
  20. Вантрабя́нка – русск. колбаса из потрохов.
  21. Ва́рыва – гарачая страва з маладых буракоў на рошчыне ці сыроватцы, а таксама любая вараная страва.
  22. Верашча́ка, мача́нка – вадкая мучная страва з кавалачкамі сала, каўбас, рабрынак.
  23. Заці́рка – вадкая страва з мукі, завараная дробнымі кавалачкамі.
  24. Кула́га – кісла-салодкая мучная каша.
  25. Саладу́ха (кула́га, куле́ш) – страва, прыгатаваная з густазаваранай жытняй мукі.
  26. Куле́ш – рэдкая каша з мукі, запраўленая салам.
  27. По́ліўка – суп з якой-небудзь прыправай (мучной, бульбянай, крупяной і інш.).
  28. Вяндлі́на – вэнджанае мяса (ветчина).
  29. Вяршкі́ – русск. сливки.
  30. Грача́нік – блін з грэчневай мукі.
  31. Гру́ца (дыялект.) – пярловыя або яменныя крупы, каша з іх.
  32. Жо́ванка – русск. жвачка.
  33. Забро́снець – русск. заплесневеть (о жидкостях).
  34. Зака́лец  — сыры слой у хлебе каля ніжняй скарынкі.
  35. Закра́са, запра́ва – прыправа.
  36. Закра́сіць – русск. приправить, заправить (суп).
  37. За́таўка – заправа са свінога сала, звычайна ўнутранага.
  38. Затаўчы́ – заправіць салам.
  39. Здор – свіное нутраное сала (русск. нутряной свиной жир).
  40. Лой – русск. нутряной говяжий или бараний жир.
  41. Тлушч, тук – русск. жир.
  42. Шма́лец – русск. гусиный жир, гусиное сало.
  43. Здо́бны – замешаны на малацэ з яйкамі, маслам.
  44. Зно́сак — маленькае курынае яйцо.
  45. З’ялча́ць – русск. прогоркнуть.
  46. Калату́ша – 1) вадкая страва з мукі, размешаная на вадзе ці малацэ. 2) вязкая гразь.
  47. Кала́ч – русск. пшеничный хлеб.
  48. Капу́ста – вараная страва з капусты.
  49. Камы́ – 1) галушкі з тоўчанай бульбы і мукі, якія начыняюць грыбамі, салам і інш. 2) каша з гароху, якая збіваецца ў камякі.
  50. Сыта́ – старажытная беларуская ежа: мёд або цукар, разведзеныя вадой.
  51. Цура́ – страва: пакрышаны ў ваду ці ў квас хлеб з соллю, цыбуляй або з алеем.
  52. Цы́мус — 1) салодкая страва з морквы, 2) самае цікавае, істотнае.
  53. Куцця́ – салодкая ячменная каша, якую ядуць перад Калядамі і Новым годам, на памінках.
  54. Квашані́на – халадзец.
  55. Кмен – русск. тмин.
  56. Кру́пнік – крупяны суп, крупеня.
  57. Крышаны́ – запраўлены салам бульбяны суп.
  58. Ку́хан – невялікі салодкі коржык на содзе (русск. лепёшка).
  59. Лёк – селядцовы расол.
  60. Лі́пец – ліпавы мёд.
  61. Ло́кшына – лапша.
  62. Луза́ць, лушчы́ць – 1) лущить, очищать (от скорлупы, кожуры). 2) грызть, щёлкать, лущить (есть, разгрызая).
  63. Лу́скаць – 1) раскусваць, есці з хрустам, 2) трэскаць.
  64. Лузга́ – русск. шелуха.
  65. Лю́лька – русск. трубка для курения.
  66. Лыга́ць – начэпліваць, нанізваць на што-небудзь, звязваць чым-небудзь.
  67. Нагбо́м, набаго́м – піць, нагінаючы пасудзіну.
  68. На́шча – русск. натощак.
  69.  Нішчы́мны – русск. постный.
  70. Не́дасаль – недасоленая ежа.
  71. Нястра́ўнасць – русск. нарушение усвояемости пищи.
  72. Падабе́д – русск. второй завтрак.
  73. Падвячо́рак, по́лудзень – лёгкая ежа (русск. полдник).
  74. Падсіві́ць – русск. слегка забелить молоком.
  75. Пажы́ўны – русск. питательный.
  76. Панца́к – пярловы суп.
  77. Пацяро́бкі – русск. очистки.
  78. Пе́рнік – салодкі коржык на мёдзе або патацы (русск. пряник).
  79. Пля́цка – пернік, коржык, пляскаты выраб.
  80. Прасна́к – тоўсты блін з прэснага цеста.
  81. Налі́снік – тонкі блін з прэснага пшанічнага цеста.
  82. Таўчо́нік – русск. блин из мятого картофеля.
  83. Касцё́р – стопка бліноў.
  84. Пры́смак – дадатковы, пабочны смак (русск. привкус).
  85. Прысма́кі – 1) ласункі, 2) (разм.) прыправы.
  86. Прытаўчы́ – русск. приправить (свиным салом).
  87. Пяко́тка – русск. изжога.
  88. Пячо́нік – бульбіна, запечаная на агні.
  89. Разы́нкі – сушаныя ягады вінаграду (русск. изюм).
  90. Рэ́шткі – русск. остатки.
  91. Садавіна́ – руск. фрукты.
  92. Скаваро́днік (дыялект.) – русск. плоский круглый хлеб, испечённый на сковороде.
  93. Ска́лка – русск. капля жира на поверхности воды или жидкой еды.
  94. Скі́ба – русск. ломоть хлеба.
  95. Крыша́н, лу́ста – адрэзаны кавалак хлеба, сала.
  96. Лама́нец – адламаны кавалак хлеба.
  97. Скрыль – вялікі адрэзаны кавалак (сала, сыра, агурка).
  98. Гамё́лак – вялікі кусок хлеба, сыра і інш.
  99. Скрыля́ць – русск. нарезать ломтиками.
  100. Ску́рка, шалупа́йка – русск. кожица, кожура.
  101. Шалупі́нне – русск. шелуха, очистки.
  102. Сло́дыч – русск. сладость.
  103. Смажані́на – русск. жаркое.
  104. Сметанко́вы – русск. сливочный.
  105. Смята́нка – вяршкі ў свежым малацэ (русск. сливки).
  106. Сне́данне – русск. завтрак, снедаць – завтракать.
  107. Со́пкі – русск. рассыпчатый, мучнистый (о картофеле).
  108. Спажы́так – русск. питание, пища.
  109. Спажы́ць – русск. употребить в пищу.
  110. Спа́рыць – 1) русск. вскипятить (молоко) 2) упарить.
  111. Сшаткава́ць – русск. сшинковать (капусту и т.д.)
  112. Сырадо́й – русск. парное молоко.
  113. Сыро́ватка – русск. сыворотка.
  114. Сыры́зна – 1) русск зелень, 2) овощи.
  115. Талакно́, мі́лта – мука з ачышчанага пражанага аўса, страва з такой мукі.
  116. Трактава́ць (дыялект.) – русск. потчевать, угощать.
  117. Труна́к (дыялект.) – русск. напиток (обычно алкогольный).
  118. Тыту́нь – русск. табак.
  119. Фля́кі – русск. рубец.
  120. Ю́шка – страва са свежай рыбы, рыбны адвар.
  121. Ю́ха (дыялект.) – 1) уха, 2) кровь
  122. Халадні́к – русск. окрошка.
  123. Харч – русск. еда
  124. Харчы́ – русск. съестные припасы, продовольствие.
  125. Хра́пка – русск. кочерыжка.
  126. Цвіль – русск. плесень.
  127. Цуро́к – русск. струя.
  128. Цурко́м – струменем, буйнымі пацёкамі.
  129. Цэд – працэджаны раствор аўсянай мукі, з якога гатуюць кісель.
  130. Шпігава́ць – начыняць салам.
  131. Шы́нка – русск. окорок.
  132. Я́лавічына – русск. говядина.
  133. Гале́та – 1) прэсны сухар, які выкарыстоўваецца замест хлеба ў паходных умовах, 2) від несалодкага пячэння.
  134. Жаме́рыны, маку́ха – рэшткі таго, з чаго выціснулі сок.
  135. Жы́жка – вадкая частка стравы.
  136. Пра́га – 1) Жаданне, патрэба піць, 2) моцнае жаданне чаго-небудзь.
  137. Ражо́н – завостраны кій, драўляны ці металічны стрыжань, на якім смажаць мяса, сала над агнём.
  138. Сы́тны – пажыўны, каларыйны.
Posted on: 11.12.2018Varvaryshka

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *