Uncategorized

Безэквівалентная лексіка: раслінны свет

  1. Аба́бак – русск. подберёзовик.
  2. Абса́да – русск. насаждения.
  3. Прыса́ды – дрэвы, пасаджаныя вакол ці каля чаго-небудзь (дарогі, будынка, вуліцы і пад.)
  4. Агрэ́ст – русск. крыжовник.
  5. Агрэ́сціна – русск. ягода крыжовника.
  6. Ае́р – русск. аир.
  7. Ажы́на – русск. ежевика.
  8. Касцяніца – русск. костяника (ягода).
  9. Брусні́ца, брусні́цы – русск. брусника.
  10. Дурні́цы – русск. голубика.
  11. Парэ́чка – русск. смородина.
  12. Суні́цы – русск. земляника.
  13. Ажы́ннік – русск. ежевичник.
  14. Азі́міна – русск. озимь.
  15. Азі́мка – русск. озимая пшеница.
  16. Аксамі́тка – русск. бархатец.
  17. Аксамі́тнік – русск. щирица.
  18. Але́шына – русск. ольха.
  19. Алья́с, альва́с – русск. алоэ, бессмертник.
  20. Амша́ра, імша́ра – русск. моховое болото.
  21. Імша́ны – русск. моховый.
  22. Ата́ва – маладая трава, якая вырасла на месцы скошанай у той жа год.
  23. Ато́жылак – русск. отросток.
  24. Асцё́ – тонкія доўгія шчасцінкі на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта).
  25. Аўся́нік – русск. шишечник.
  26. Атрэ́п’е – адходы валакна, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну.
  27. Ахра́п’е – русск. отходы ботвы, кочерыжки.
  28. Бабі́на – русск. бобок.
  29. Ба́бка, трыпу́тнік – русск. подорожник.
  30. Баво́ўна – русск. хлопок.
  31. Багаві́нне – русск. водоросли.
  32. Бага́тка – русск. молочай.
  33. Ба́гна, ба́гнішча – русск. топь, трясина.
  34. Ба́гра – русск. багрец.
  35. багу́н – русск. багульник.
  36. Бадыллё́ – русск. стебли, быльё.
  37. Бады́ль – сухое сцябло травяністай расліны ( русск. былинка).
  38. Барве́нак – русск. барвинок.
  39. Баршчэ́ўнік – русск. борщевик.
  40. Бацві́нне – русск. борщ, ботва свеклы.
  41. Блё́кат – русск. белена.
  42. Бо́цікі – русск. борец синий.
  43. Бра́ткі – русск. анютины глазки.
  44. Бро́сня – русск. плесень (на жидкостях).
  45. бружме́ль – русск. жимолость.
  46. Брунэ́лька – черноголовка.
  47. Бру́чка – русск. брюква.
  48. Брызглі́на – русск. бересклет.
  49. Буя́чнік, буга́йнік, дурні́чнік – русск. заросли голубики.
  50. Бульбя́нік – русск. картофельная ботва, картофельная оладья.
  51. Канапля́нік – русск. стебли конопли.
  52. Гарбу́знік – русск. тыквенная ботва.
  53. Мако́ўнік – сцябліны мака.
  54. Марко́ўнік – русск. ботва моркови.
  55. Грабня́к – русск. заросли граба.
  56. Сліўня́к – зараснік слівы.
  57. Клё́ннік – зараснік клёна.
  58. Ляшчэ́ўнік – зараснік ляшчыны.
  59. Суні́чнік – зараснік суніц.
  60. Шыпшы́ннік – зараснік шыпшыны.
  61. буза́ – русск. отходы, ил, сапропель.
  62. Буймі́на – русск. сердечник.
  63. Бульбя́нішча – месца, на якім расла бульба.
  64. Бура́чнішча – месца, на якім раслі буракі.
  65. Віча́нішча – поле, на якім расла віка. чернобыль, чернобыльник.
  66. Бабо́вішча – месца, дзе рос боб.
  67. Гаро́хавішча – поле, з якога сабраны гарох.
  68. Грача́нішча – месца, на якім расла грэчка.
  69. Ільні́шча, ільня́нішча, льня́нішча – поле, з якога сабралі лён.
  70. Канапля́нішча – поле, з якога сабраны ўраджай канаплі.
  71. Канюшы́нішча – поле, з якога сабрана канюшына.
  72. Капу́снішча – поле, з якога сабрана капуста.
  73. Люцэ́рнішча – поле, дзе расла люцэрна.
  74. Ма́кавішча – поле, на якім рос мак.
  75. Пшані́чнішча – поле, на якім расце пшаніца ці з якога ўбралі пшаніцу.
  76. Аржа́нішча, іржы́шча, ржышча – русск. жнивьё (поле, с которого собрали урожай ржи).
  77. Я́чнішча – 1) поле, з якога сабралі ячмень, 2) ячменная салома.
  78. Сачаві́чнішча – поле, на якім расла сачавіца (чечевица).
  79. Пне́вішча – месца, пакрытае пнямі.
  80. Бэз – русск. сирень.
  81. Віду́к – русск. мак-самосейка.
  82. Бы́льнік (быльнё́г) – русск. чернобыль, чернобыльник.
  83. Бухма́ты – з развесістай пышнай кронай.
  84. Вы́варацень – вывернутае з коранем дрэва.
  85. Вяргі́ня – русск. георгин.
  86. Вярша́ліна – русск. верхушка дерева.
  87. Выно́сісты, го́нкі – з прамым і высокім ствалом.
  88. Гай – русск. роща.
  89. гарашы́ны, (гаро́хавінне) – русск. гороховая солома.
  90. Гарла́чык – русск. кувшинка.
  91. Гічаны́ (дыялект.) – русск. ботва у свеклы, брюквы.
  92. Глог – боярышник.
  93. Гро́нка – русск. кисть ( о плодах).
  94. Грэ́цкі – русск. гречневый.
  95. Дако́пкі – русск. завершение уборки картофеля.
  96. Дзядо́ўнік – расліна-пустазелле з калючым лісцем і ўчэпістымі галоўкамі (русск. репейник).
  97. Ло́пух, дзяды (дыялект.) – лопух.
  98. Дзя́целіна – дзікая канюшына (русск. дикий клевер).
  99. Дрыгва́ – русск. трясина, топь.
  100. Дурнап’я́н – русск. дурман.
  101. Дубро́ва – дубовы гай.
  102. Ду́ля – 1) груша, 2) кукіш.
  103. Жаме́рыны – русск. выжимки, мезга.
  104. Жыгу́чка – крапіва з дробным пякучым лісцем.
  105. За́балаць – русск. заболоченное место.
  106. Зе́льнік – русск. гербарий.
  107. Зако́скі – русск. начало косьбы.
  108. Зё́лкі – травы, кветкі (звычайна лекавыя).
  109. Зуй – русск. охлопки шерсти.
  110. Іглі́ца – русск. хвоя, игла (лист хвойного дерева).
  111. Ка́ліва – русск. растеньице, стебелёк.
  112. Каме́ль – ніжняя патоўшчаная частка дрэва.
  113. Канюшы́на – русск. клевер.
  114. Капа́ – русск. копна.
  115. Капу́снік – 1) поле з капустай 2) капусны ліст.
  116. Карына́ – кавалак кары дрэва.
  117. Кары́ць – здымаць кару.
  118. Касаві́ца – сенакос, час касьбы.
  119. Каса́ч – русск. ирис.
  120. Карча́к – пень з каранямі, які затануў.
  121. Корч – 1) пень з карэннем, вывернуты з зямлі, 2) куст бульбы, цыбулі.
  122. Ката́х – русск. початок кукурузы, серёжка берёзы.
  123. Кія́х – русск. початок кукурузы.
  124. Клю́чыкі – русск. первоцвет.
  125. Ко́цік – русск. серёжка берёзы.
  126. Кра́ска – палявая кветка.
  127. Крыва́ўнік – русск. тысячелистник.
  128. Ку́дра – русск. роща, рощица.
  129. Куль – тоўсты сноп жытняй саломы.
  130. Куп’ё́ – русск. кочки.
  131. ку́піна – русск. кочка.
  132. Купча́сціцца – русск. расти кудрявым.
  133. Лама́чча – русск. хворост.
  134. Лоўж – ламачча, складзенае ў кучу.
  135. Ла́дан – пахучая смала некаторых трапічных дрэў.
  136. Лато́чына – русск. ложбина, заболоченное место.
  137. Лістазе́лень – хларафіл.
  138. Лузане́ц – русск. вылущившийся орех.
  139. Ля́да – дзялянка высечанага лесу са спаленым ці яшчэ не прыбраным суччам. (русск. вырубка).
  140. Ляха́ – шырокая градка.
  141. Ляшчы́на – арэшына.
  142. Маку́лінка – русск. маковое зёрнышко.
  143. Мудра́нка – русск. вороний глаз.
  144. наго́тка – русск. ноготок.
  145. Наці́на – сцябло і лісце розных агародных раслін.
  146. Нашатрава́ць – ачысціць зерне ад шалупіння.
  147. Пытлява́ць – дробна размолваць папярэдне ачышчанае ад абалонкі зерне.
  148. Ні́цы – русск. плакучий (ива)
  149. Пава́л – русск. валежник, бурелом.
  150. Паво́й – русск. вьюнок.
  151. Падты́ннік – русск. чистотел.
  152. Пако́ша – скошаны луг.
  153. Па́раснік – зараснік з дробных дрэў і хмызняку, малады лес.
  154. Парахня́ – дробныя кавалачкі перагніўшага дрэва.
  155. Пацяру́ха – пацёртае сена.
  156. Піво́ня – русск. пион.
  157. По́плаў – русск. заливной луг.
  158. Пражмо́ (дыялект.) – колоски ржи.
  159. пустазе́лле – русск. сорняки.
  160. Пупы́шка – бутон.
  161. Разга́лісты – раскідзісты.
  162. Разло́г – русск. даль, простор.
  163. Ра́ла – тоўсты сук, адгалінаванне ствала дрэва.
  164. Ралля́ – русск. пашня, вспаханное поле.
  165. Расі́ца – русск. росянка.
  166. Расхо́днік – русск. очиток.
  167. Расцяро́б – месца, дзе высеклі лес, кусты.
  168. Руда́ўка – балотная вада рыжага колеру.
  169. Руне́ць – зелянець ( аб азімых культурах).
  170. Рунь – русск. озимые всходы.
  171. Сачаві́ца – русск. чечевица.
  172. Святая́ннік – русск. зверобой.
  173. Сенава́ць – русск. заготавливать сено.
  174. Скаро́дзіць – русск. бороновать.
  175. Спа́́дзісты, спусцісты – русск. пологий, отлогий.
  176. Спары́ш – русск. сросток, двойчатка (сросшийся орех и т.д.)
  177. Спіча́к – шып.
  178. Спля́жыць – 1) вырубіць, знішчыць (лес), 2) Забрудзіць, затаптаць падлогу, 3) штосьці змяць, стаптаць.
  179. Сталачы́ць – русск. потравить, истоптать (поле).
  180. Стро́мкі – русск. 1)крутой, обрывистый, 2) прямой, высокий.
  181. Струк – русск. стручок (гороха).
  182. Струме́ніцца – русск. струиться.
  183. Струме́нь – русск. поток, струя.
  184. Сценка – дарогі паміж палямі, шырокая мяжа.
  185. Сці́рта, тарпа́ –вялікі стог сена, саломы або складзеных снапоў збожжа для захавання пад адкрытым небам.
  186. Твань – русск. топь, трясина (на дне водоёма).
  187. трыснё́г, трысцё – вадзяная ці балотная расліна з раскідзістай мяцёлкай і каленчатым сцяблом (русск. тростник).
  188. Удзірване́ць – зарасці травой.
  189. Здзірване́лы – пакрыты густой травой.
  190. Узле́ссе – русск. опушка леса.
  191. Уло́нне – русск. лоно (природы, воды, земли).
  192. Урві́шча – русск. крутой обрыв.
  193. Флянс – русск. 1) одно растение рассады, саженец. 2) отросток.
  194. Флянсава́ць – русск. рассаживать саженцы.
  195. Хво́йнік – русск. сосняк.
  196. Хвоя – сасна.
  197. Хлуд – дробны хвораст, вецце.
  198. Хмызня́к, хмыз – кусты, зараснік.
  199. Цалі́к – русск. целина.
  200. Цурча́ць – русск. 1) журчать, 2) струиться, течь.
  201. Цыбу́к – русск. стебель.
  202. Ця́ўе (дыялект.) – русск. ботва.
  203. Чабо́р – русск. чебрец, тимьян.
  204. Чачо́тка – русск. корельская берёза, древесина её.
  205. Штры́фель – сорт яблык.
  206. Шыпу́лька – игла хвойных растений.
  207. Шыпшы́на – русск. шиповник.
  208. Шыша́к – русск. 1) кисть винограда, 2) ком пчёл.
  209. Ядло́вец – русск. можжевельник.
  210. Язмі́н – русск. жасмин.
  211. Яр – русск. овраг.
  212. Я́рыца – яравое жыта (русск. яровая рожь).
  213. Ясно́тка – глухая крапіва.
  214. Вязьмо́, перавя́сла – саламяны жгут для звязвання снапоў.
  215. Жыві́ца – 1) вадкая празрыстая смала, якая выцякае з хваёвых дрэў у месцах іх пашкоджання. 2) пра тое, што надае сілы, ажыўляе.
  216. Папа́р – участак поля, пакінуты на адзін год незасеяным для лепшай падрыхтоўкі яго да наступнай сяўбы.
  217. Папа́с – месца, дзе пасуць жывёлу, паша.
  218. По́жня – 1) луг, сенажаць, 2) зжатае поле.
  219. По́стаць – палоска збажыны, занятая адной жняёй у час жніва.
  220. Прага́л, прага́ліна – 1) незарослае месца ў лесе, палянка, 2) свабоднае месца паміж чым-небудзь (між хмар і пад.).
  221. Пуці́на – шлях, дарога.
  222. Я́вар – белы клён.