Васіль Зуёнак “Прыйдзі аднойчы”

Прыйдзі аднойчы ў вечаровы час,
Калі плывуць дымы, як верасы,
Да кургана пясчанага, што нас
Разлучыць назаўжды, —
Прыйдзі, мой сын.

Павер хвіліну нейкую, што я
Жывы стаю між трапяткіх бяроз
І слухаю: у праведных баях
Што ты здабыў?
Што ў сэрцы ты прынёс?..

Прыйдзі — як ветру жніўнага павеў,
Каб нада мною дыхалі палі
І колас той звінеў — не адзвінеў,
Што к сонцу на руках ты ўзняў спяліць.

Прыйдзі — як песня, што табе збярог
Бацькоўскі край і дбайна перадаў.
Прыйдзі — як рэха з тысячы дарог,
Дзе голас мой твае сцягі гайдаў.

Прыйдзі — як думкі вогненнай усплёск,
Як гром ракет, што ўзлёт твой акрыляў.
Прыйдзі, мая надзея і мой лёс, —
І лёгкай будзе для мяне зямля.

Незразумелыя словы

  1. Аднойчы – однажды.
  2. Верас – вереск.
  3. Хвіліна – минута.
  4. Трапяткі – трепетный, дрожащий.
  5. Павеў – дуновение, веяние.
  6. Дбайна – тщательно, усердно.
  7. Сцяг – флаг.
  8. Гайдаць – качать, колыхать.
  9. Усплёск – всплеск.
  10. Акрыляць – давать силы, вдохновлять.
  11. Лёс – судьба.

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

 

Міхась Лынькоў “Васількі”

Незразумелыя словы

  1. Жніво – жатва, уборка зерновых.
  2. Гумно – сарай для хранения зерна.
  3. Шпак – скворец.
  4. Самотны – одинокий.
  5. Імшарына – моховое болото.
  6. Ліпаўка – кошык з ліпы.
  7. Разгалісты – раскидистый.
  8. Кірпаўка – курносый нос.
  9. Штодня – ежедневно.
  10. Заранка (зараніца) – далёкая молния.
  11. Драбіны – переносная лестница.
  12. Спадылба – из-под лба, исподлобье.
  13. Загуменне – пространство за сараями, задворки.
  14. Трымцець – трепетать.
  15. Спрытна – ловко.
  16. Знянацку – врасплох, неожиданно.
  17. Вусны – губы.
  18. Здрадніцкая – предательская.
  19. Усмешка – улыбка.
  20. Ганак – крыльцо.
  21. Коўдра – одеяло.
  22. Вяргіня – георгин.
  23. Прызба – завалинка.
  24. Грабільна – часть граблей.
  25. Сталы – взрослый.
  26. Корпацца – рыться, копаться в чем-то.
  27. Клапатліва – заботливо.
  28. Сурвэтка – салфетка.
  29. Бальшак – широкая дорога.
  30. Прыхіліцца – прислониться.
  31. Кпіць – насмехаться.
  32. Гармата – пушка.
  33. Брук – дорога из камня.
  34. Скрыжаваныя – перекрещенные.
  35. Пругкі – упругий.
  36. Рэшткі – остатки.
  37. Унікаць – избегать, не желать чего-то делать.

Гульня на замацаванне

 

 

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

 

ч1

ч2 ч3
QR Code QR Code QR Code

Рыгор Барадулін “Бацьку”

Незразумелыя словы

  1. Рэчы – вещи.
  2. Весніцы – калитка, ворота во двор.
  3. Крануць – дотронуться, коснуться.
  4. Галіна – ветка.
  5. Шкло – стекло.
  6. Крок – шаг.
  7. Крыўда – обида.
  8. Заворваць – запахивать.
  9. Здалёк – издалека.
  10. Заўжды – всегда.

 

 

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Генрых Далідовіч “Страта”

Незразумелыя словы

  1. Страта – потеря.
  2. Пасада – должность.
  3. Шпацыраваць – гулять, прогуливаться.
  4. Руды – рыжий.
  5. Шалік – шарф.
  6. Сталы – взрослый.
  7. Гаманіць – разговаривать.
  8. Папсаваць – попортить.
  9. Летуценны – мечтательный.
  10. Мара – мечта.
  11. Мpoя – грёза, фантастическая мечта, сновидение.
  12. Рэчаіснасць – действительность.
  13. Скасавурваць – скашивать.
  14. Ахвотнік – желающий.
  15. Перавага – преимущество.
  16. Мізэрнасць – незначительность, ничтожность.
  17. Зайздросціць – завидовать.
  18. Цяльпук – спокойный, уравновешенный, неконфликтный.
  19. Зняважыць – унизить.
  20. Выдатнік – отличник.
  21. Пільна – пристально, внимательно.
  22. Прыкра – досадно.
  23. Наракаць – сетовать.
  24. Загартоўвацца – закаляться.
  25. Атава – молодая густая трава.
  26. Поплаўчык (поплаў) – лужайка, луг.
  27. Засмяглы – пересохший.
  28. Журбота (журба) – печаль (тоска).
  29. Абібок – бездельник.
  30. Збянтэжыцца – смутиться.
  31. Пястунчык – баловень.
  32. Блажыць – плохое самочувствие, кружится голова.
  33. Млосць – тошнота, слабость.
  34. Спагада – сочувствие.
  35. Трымцець – трепетать.
  36. Падакляраваць – пообещать.
  37. Падарожжа – путешествие.
  38. Скарб – сокровище, богатство.
  39. Замець – позёмка.
  40. Зазумкаць – зажужжать крыльцами.
  41. Крэйда – мел.
  42. Раптоўнасць – внезапность.
  43. Напружвацца – напрягаться.
  44. Кемны (кемкі) – сообразительный, толковый.
  45. Падсілкавацца – подкрепиться.
  46. Дакараць – укорять, упрекать.
  47. Прага – жажда, сильное желание.
  48. Спажыўное – полезное, вкусное.
  49. Прыкрасць – досада.
  50. Ганебны – позорный.

 

Гульня на замацаванне

ч1

ч2

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

ч1

QR Code

ч2

QR Code

Якуб Колас “У старых дубах”

Незразумелыя словы

  1. Гай – роща.
  2. Старасвецкі – древний, несовременный.
  3. Груды – холмы.
  4. Лагчына – ложбина, пологая равнина.
  5. Пажыва – пища.
  6. Ражончык – острая тонкая палочка.
  7. Крыху – слегка, чуть-чуть.
  8. Хвоя – сосна.
  9. Брыдка – стыдно.
  10. Прысадзісты – приземистый.
  11. Борздзенька – проворно, быстренько.
  12. Знячэўку – внезапно.
  13. Нязграбна – неловко.
  14. Лямант – вопль.
  15. Непрытомны – без сознания.

 

 

Гульня на замацаванне

 

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Якуб Колас “Дарэктар”

Незнаёмыя словы

  1. Красёнцы – небольшой станок для ткачества.
  2. Чаўнок – деталь в ткацком станке.
  3. Мільгатнуць – промелькнуть.
  4. Багра – багрянец, бордовый цвет.
  5. Шурхнуць – шуршать.
  6. Збажына – хлеба.
  7. Нараканне – недовольство, обида.
  8. Развітанне – прощание.
  9. Страта – потеря.
  10. Спрытны – ловкий.
  11. Аборка – короткая тонкая веревка.
  12. Гаворка – разговор.
  13. Пабажыцца – крепко пообещать.
  14. Трасца – болезнь, лихоманка.
  15. Абцасы – каблуки.
  16. Смецце – мусор.
  17. Патураць – потакать.
  18. Анізвання – нисколько, совсем нет.
  19. Папруга – ремень.
  20. Зрэбны – холщовый.
  21. Порткі – штаны.
  22. Кашуля – рубашка.
  23. Мізэрны – маленький.
  24. Летась – в прошлом году.
  25. Запанібрата – как с равным, бесцеремонно.
  26. Комінак (комин) – дымоход.
  27. Лагчына – низменность, долина.
  28. Пануры – угрюмый.
  29. Палахлівы – пугливый.
  30. Згода – согласие.
  31. Запек (запечак) – выступ на печи, где можно сесть.
  32. Гонар – гордость.
  33. Недарэчы – некстати.
  34. Паджары – тонкий, худой.
  35. Стрынгаляваты – высокий, долговязый.
  36. Тхор – хорёк.
  37. Захапленне – восторг.
  38. Плойма – уйма, много.
  39. Вячэра – ужин.
  40. Коўдра – одеяло.
  41. Рупліва – старательно, не покладая рук.
  42. Абраз – икона.
  43. Панука – принуждение.
  44. Спрэчка – спор.
  45. Штодзень (штодня) – ежедневно.
  46. Памеркаваць – поразмыслить.
  47. Кпіны – намешки.
  48. Мяркоўны – терпеливый, рассудительный.
  49. Дока – мастер своего дела.
  50. Схібіць – оплошать.

 

Гульня на замацаванне

Ч1

Ч2

Ч3

 

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

Ч1

QR Code

Ч2

QR Code

Ч3

QR Code

Пятрусь Броўка “Кропля”

Дождж прарваўся з ветрам
У спякоту,
Па пясках ударыў
Буйным шротам.
За адно імгненне,
За хвіліну
Перамыў лістоту на галінах,
Пачапіў на кожнае іглінцы
Па адной засмучанай
Слязінцы.
Прашумеў. Суняўся.
Ціха стала.
І слязінка кожная зайграла.
Колькі ў кроплю
Фарбаў назаткана,
Быццам свет увесь у ёй сабраны:
Поле,
Луг,
Сады ўсяго пасёлка,
І рака,
І неба,
І вясёлка!

Незразумелыя словы

  1. Спякота – жара.
  2. Шрот – охотничья дробь для ружья.
  3. Засмучаны – опечаленный.
  4. Вясёлка – радуга.

Анатоль Грачанікаў “Верасень”

Зноў верасень —
Запаслівы грыбнік —
Шчыруе па імшастых баравінах.
Трымціць раса на звонкіх павуцінах,
І травастою пах яшчэ не знік.
Немітусліва
Промні аж да дна
Прасвечваюць азёрныя глыбіні.
І гронкі ацяжэлыя каліны
Насыціліся сокамі спаўна.
Мне даспадобы
Верасень заўжды.
І не таму, што ў ім я нарадзіўся.
У верасні мне свет увесь адкрыўся
У спеласці сакоўнай — малады.
Так, свет!
І сам я ў вераснёвы час,
Прасвечаны святлом яго, як гронка,
Спяваю і не ціха, і не звонка
Для вас, абшары родныя, для вас,
Шчымліва
Адчуваючы душой
Закончаную яснасць у прыродзе,
І ў жураўліным сцішаным палёце,
І ў засцюдзелай быстрыні рачной.
Вулля
Шукае позняя пчала.
Лагодна-мяккі свет, нібы вашчына.
І дабратой прасвечана Айчына
У барвах баравіннага святла.

Незразумелыя словы

  1. Шчыраваць – усердствовать, сильно стараться.
  2. Імшасты – покрытый мхом.
  3. Баравіна – 1) молодой хвойный лес; 2) возвышенность в бору.
  4. Трымцець – трепетать, дрожать.
  5. Немітусліва – без суеты, спокойно.
  6. Гронка – гроздь.
  7. Даспадобы – по нраву, нравится.
  8. Абшары – просторы.
  9. Шчымліва – щемяще, так, что берет за душу.
  10. Вашчына – неочищенный воск; пустые пчелиные соты.
  11. Барва – окраска; бордовый цвет.

Гульня на замацаванне

(для мабільных гаджэтаў)

Прасканіруйце тэлефонам qr-код. Перайдзіце на старонку гульні. Праверце, наколькі вы засвоілі незразумелыя словы.

QR Code

 

Анатоль Грачанікаў “Як ападае ліст”

Як ападае ліст, як ападае…
Нібы дазволу ў восені пытае.
Бывай, галінка гнуткая, бывай!
Няхай цяпер цябе галубіць вецер,
Салодка закалыхвае пад вечар
І будзіць на зары цябе няхай.
Хіба табе, пажоўклы, я раўня?
З табою развітацца мне не сорам,
Як з небам — ціхім пераспелым зорам
Перад прыходам маладога дня.
Бывайце, сонца, поле і таполя!
Мне час заснуць у восені ў прыполе…

Незразумелыя словы

  1. Дазвол – разрешение.
  2. Галінка – веточка.
  3. Гнуткі – гибкий.
  4. Галубіць – ласкать.
  5. Пажоўклы – пожелтевший.
  6. Прыпол – подол.

Уладзімір Караткевіч “Лісце”

Восень прайшла пералескамі
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі1
Лісце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце.
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым…
Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце,
Сто лісцяў,
Дзесяць лісцяў,
Ліст.

Незразумелыя словы

  1. Няголены – небритый.
  2. Ржышча – стерня, сжатое поле.
  3. Арабеска – сложный орнамент из геометрических фигур, листьев или цветов, напоминающий арабские узоры.
  4. Струменьчык – небольшая струйка.